Арэнда залаў

Беларуская дзяржаўная філармонія – помнік архітэктуры рэспубліканcкага значэння, цэнтральная канцэртная філарманічная пляцоўка нашай рэспублікі, – па праве з'яўляецца адным з самых любімых месцаў адпачынку мінчукоў і гасцей сталіцы. Будынак размешчаны на пл. Я.Коласа, 50 - у цэнтры сталіцы Беларусі. Акаймаваны стаянкамі для аўтамабільнага транспарту, ён мае зручныя шляхі пад'езда і забяспечаны пашыранай сеткай камунікацый гарадскога пасажырскага транспарту.

Да паслуг гледачоў – 2 святочна аформленыя і выдатна абсталяваныя канцэртныя залы. Вялікая зала разлічана на 690 глядацкіх месцаў, выканана ў стылі арт-нуво і вытрымана ў гарманічных зялёных танах. Каланады надаюць прасторы залы вытанчанасць і параднасць. Камфартабельныя мяккія крэслы для слухачоў размешчаны ў партэры, бельэтажы і на балконе, ёсць ложы павышанай камфортнасці.

Малая зала імя Р.Шырмы разлічана на 190 глядацкіх месцаў, аформлена ў спакойна-строгіх шэра-блакітных танах, мае ідэальную акустыку і ў поўнай меры адпавядае самым патрабавальным камерным выканаўцам і калектывам.

Прасторнае фае, багата аздобленае мармурам светлых і цёмных адценняў, выдатна падыходзіць для размяшчэння выставачных стэндаў, правядзення банкетаў і фуршэтаў.

Канферэнц-зала на 25-30 чалавек, сучасны блок для прыёму VIP - гасцей, які адказвае самым патрабавальным густам, утульнае кафэ, дзе можна пагутарыць і адпачыць, Музей Уладзіміра Мулявіна, дзе прадстаўлены найцікавейшыя экспанаты, музычныя інструменты, відэазапісы канцэртаў, фотавыстава, якія распавядаюць аб гісторыі легендарнага гурта «Песняры» і яго нязменным мастацкім кіраўніку. Ветлівы і высокапрафесійны абслуговы персанал дапаможа стварыць непаўторныя і камфартабельныя ўмовы для правядзення канцэртаў, ўрачыстых і святочных вечароў, з'ездаў і форумаў, міжнародных семінараў, сімпозіўмаў і канферэнцый, карпаратыўных мерапрыемстваў і прэзентацый, прафесійных святаў, якія стануць падзеяй і застануцца незабыўным уражаннем у жыцці іх удзельнікаў.

Менеджэры канцэртных залаў:

Мазанік Генадзь Вікенцьевіч тэл. +375 17 284 41 41, маб. +375 29 619 19 81

Арабей Аляксандр Леанідавіч тэл. +375 17 284 41 41, маб. +375 29 663 44 24

 

Каляндар

<<  Ліпень 2017  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Пошук

Навіны

Внимание!

Концерт цикла "Шедевры мирового органного искусства (Марек Стефаньски)", запланированный на 5 июня, ОТМЕНЁН.

 
Поздравляем!
Фольклорную группу "Купалинка" (художественный руководитель - народная артистка Беларуси Елена Телькова) с присвоением звания "Заслуженный коллектив Республики Беларусь"!
 
Сенсация! В ноябре 2017 гитарный дуэт Анабель Монтесинос и Марко Тамайо (Куба-Австрия-Испания)!

«Выдающийся дуэт, который непременно нужно услышать» (The Washington Post)

 
          president                             
            17tibojpg
                       
           minkult
                       
           pravo
 
 
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ ФИЛАРМОНИЯ
БЕЛОРУССКАЯ 
ГОСУДАРСТВЕННАЯ
ФИЛАРМОНИЯ
         logo-raschet       ticketpro small       bycard1                                   kvitki logo 2014 bel 2  
Каса: (8 017) 331-16-17, 284-47-09. Аддзел рэалізацыі білетаў: (8 017) 284-44-33, 284-32-02.
Наш адрас: пр. Незалежнасці, 50, 220005 г. Мінск, Беларусь.   
Пасведчанне аб Дзяржаўнай рэгістрацыі №970 ад 31.08.2000 г. выдадзена Мінскім гарадскім выканальніцкім камітэтам.
УНН 100296574

© Усе правы абаронены. Установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» Стварэнне сайта: joomla.by 2012 ©