Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч»

ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ ТЭАТРАЛЬНЫ  СЕЗОН

80-годдзю БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ прысвячаецца

Чэрвень  2017 г.

06

Аўторак

10-30

Граф Глінскі – ПапялінскіА. Вольскі

Лялечны монаспектакль (для дзяцей 7 – 12 гадоў)

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым?

08

Чацвер

10-30

Вясёлая каруселяА. Вольскі

Монаспектакль-сустрэча (для дзяцей 7 – 10 гадоў)

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – заслужаная артыстка РБ Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Алена Астрамецкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта А.В. Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.

13

15

Чацвер

10-30

Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль (для дзяцей 8 – 12 гадоў)

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.

20

Аўторак

10-30

Анёл АхоўнікС. Кавалёў

Монаспектакль паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Твор французскай пісьменніцы К.Б. дэ Гаштольд “Малітвы жывёлаў” – гэта просьбы розных жывых істотаў, “братоў нашых меншых”, да Бога. А перадае гэтыя просьбы да Усявышняга анёлы і маленькія анёлкі – лёгкія незямныя істоты, стварэнні з крыльцамі. Адзін з такіх анёлкаў стаўся героем нашага спектаклю.

Для дзяцей 7 – 10 гадоў.

22

КРАСАВІК 2017 г.

05

Серада

19-00

Нобіль – Барвяны УладарУ. Караткевіч

Монаспектакль паводле аповесці “Сівая легенда”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр, выканаўца – заслужаны артыст РБ Уладзімір Шэлестаў

20 – 30-ыя гг. XVII ст. на Беларусі прынята лічыць смутнымі часамі. Таму зусім невыпадкова Ул. Караткевіч – аўтар аповесці “Сівая легенда” (першапачатковая назва “Раман Ракута”) дае слова расповеду швейцарцу Конраду Цхакену, наёмнаму ваяру ў Рэчы Паспалітай. Яго маналог ператвараецца ў легенду аб нашым народзе.

Заказ квіткоў online

06

Чацвер

15-00

Вясёлая каруселя А. Вольскі

Дзіцячы монаспектакль-сустрэча для дзяцей 7 – 10 гадоў.

Выканаўца  – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржыцкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта А.В. Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.

Заказ квіткоў online

10

Панядзелак

15-00

Маленькі АнёлакС. Кавалёў

Монаспектакль паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Твор французскай пісьменніцы К.Б. дэ Гаштольд “Малітвы жывёлаў” – гэта просьбы розных жывых істотаў, “братоў нашых меншых”, да Бога. А перадае гэтыя просьбы да Усявышняга анёлы і маленькія анёлкі – лёгкія незямныя істоты, стварэнні з крыльцамі. Адзін з такіх анёлкаў стаўся героем нашага спектаклю.

Для дзяцей 7 – 10 гадоў.

Заказ квіткоў online

19-00

Да 135-годдзя Якуба Коласа – “Красёнцы жыцця

Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля”

Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Дзягілева

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён  не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне.

У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітара Алега Залётнева.

Заказ квіткоў online

17

Панядзелак

15-00

Палескія рабінзоны Я. Маўр

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – заслужаны артыст РБ Уладзімір Шэлестаў

Монаспектакль распавядае пра тое, як два юнакі Мірон Бажко і Віктар Каляга пад уражаннем прыгодніцкіх кніг аб далёкіх заморскіх краінах падчас вясновых канікул захацелі пабачыць славутае Палескае разводдзе. Гледачы спектакля разам з героямі  адправяцца ў цікавую вандроўку, а таксама даведаюцца, як здабываць агонь, рабіць гаспадарчыя прылады, шукаць ежу. Для дзяцей 9 – 14 гадоў.

Заказ квіткоў online

19-00

Не праклінай, што я люблю” Н. Гілевіч

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржыцкая (цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…

Заказ квіткоў online

20

Чацвер

15-00

Граф Глінскі – ПапялінскіА. Вольскі

Лялечны монаспектакль

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым? Для дзяцей 7 – 12 гадоў.

Заказ квіткоў online

27

Чацвер

15-00

Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.

Для дзяцей 8 – 12 гадоў.

Заказ квіткоў online

19-00

У краіне светлай, дзе я ўміраю” М. Багдановіч

Музычна-паэтычны монаспектакль

Аўтары інсцэніроўкі – Вячаслаў Статкевіч, Аляксандр Шундрык

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўцавядучы майстар сцэны Вячаслаў Статкевіч

Музычнае суправаджэнне (гітара, вакал) – Сяргей Сарокін

Інсцэніроўка, па якой зроблены спектакль, складзена з твораў М.Багдановіча і ўключае ў сябе самыя вядомыя з іх. У аснове сюжэта Апокрыф, які можна лічыць своеасаблівым паэтычным Евангеліем. Драматургію спектакля рухае нечаканасць настрояў, рытм ствараюць песні, якія яшчэ больш раскрываюць перад намі розныя праявы памкненняў паэта.

Заказ квіткоў online

МАЙ  2017 г.

04

Чацвер

15-00

Граф Глінскі – ПапялінскіА. Вольскі

Лялечны монаспектакль (для дзяцей 7 – 12 гадоў)

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым?

Заказ квіткоў online

19-00

Выгнанне ў рай Н. Раппа

Монаспектакль

Выканаўца – Галіна Дзягілева

Рэжысёр-пастаноўшчык – Віргінія Тарнаўскайтэ

Стары летапіс распавядае нам пра лёс полацкай князёўны Рагнеды, падзеі жыцця якой адбываліся на абшарах Полацкага і Кіеўскага княстваў у Х ст. і сталі асновай драматычнага монаспектакля.

Заказ квіткоў online

11

Чацвер

15-00

Мой Маленькі прынцА. дэ Сент-Экзюперы, пераклад Н. Мацяш

Монаспектакль (для дзяцей і юнацтва 10 – 15 гадоў)

Аўтар інсцэніроўкі,  рэжысёр- пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

«Зоркім можа быць адно толькі сэрца», - так сказаў маленькі хлопчык, які прыляцеў на Зямлю з асцяроіда, каб знайсці сабе сябра. Але апынуўся ён у пустыні. Мудрая казка пісьменніка-лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы актуальна і на сённяшні дзень....

Заказ квіткоў online

19-00

Нобіль – Барвяны УладарУ. Караткевіч

Монаспектакль паводле аповесці “Сівая легенда”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр, выканаўца – заслужаны артыст РБ Уладзімір Шэлестаў

20 – 30-ыя гг. XVII ст. на Беларусі прынята лічыць смутнымі часамі. Таму зусім невыпадкова Ул. Караткевіч – аўтар аповесці “Сівая легенда” (першапачатковая назва “Раман Ракута”) дае слова расповеду швейцарцу Конраду Цхакену, наёмнаму ваяру ў Рэчы Паспалітай. Яго маналог ператвараецца ў легенду аб нашым народзе.

Заказ квіткоў online

15

Панядзелак

15-00

Палескія рабінзоны Я. Маўр

Монаспектакль (для дзяцей 9 – 14 гадоў)

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр, выканаўца – заслужаны артыст РБ Уладзімір Шэлестаў

Монаспектакль распавядае пра тое, як два юнакі Мірон Бажко і Віктар Каляга пад уражаннем прыгодніцкіх кніг аб далёкіх заморскіх краінах падчас вясновых канікул захацелі пабачыць славутае Палескае разводдзе. Гледачы спектакля разам з героямі  адправяцца ў цікавую вандроўку, а таксама даведаюцца, як здабываць агонь, рабіць гаспадарчыя прылады, шукаць ежу.

Заказ квіткоў online

19-00

Да 135-годдзя Якуба Коласа Красёнцы жыцця

Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля”

Выканаўца – заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён  не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне.

У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітара Алега Залётнева.

Заказ квіткоў online

18

Чацвер

15-00

Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль (для дзяцей 8 – 12 гадоў)

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.

Заказ квіткоў online

19-00

Пяюць начлежнікіЗм. Бядуля

Монаспектакль

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Галіна Дзягілева

Рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Пацай

Монаспектакль створаны паводле шматлікіх аповядаў славутага беларускага пісьменніка Змітрака. Бядулі. Кожны чалавек прыходзіць у гэты свет, кожны “пяе” ў гэтым жыцці сваю “песню”. А ўсе мы “начлежнікі”, таму што ў снах мы марым аб жыцці…

Заказ квіткоў online

22

Панядзелак

15-00

Вясёлая каруселяА. Вольскі

Монаспектакль-сустрэча (для дзяцей 7 – 10 гадоў)

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – заслужаная артыстка РБ Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Алена Астрамецкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта А.В. Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.

Заказ квіткоў online

19-00

Не праклінай, што я люблюН. Гілевіч

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Алена Літаш (цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…

Заказ квіткоў online

24

Серада

19-00

Адзінокі птахА. Залётнеў

Рамантычная монаопера аб жыцці і смерці Адама Міцкевіча

Аўтар лібрэта, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – Андрэй Марозаў (барытон)

Невылечна хворы Адам Міцкевіч, асэнсоўваючы на чужыне сваё жыццё, зноў перажывае значныя падзеі, узгадвае сустрэчы з дарагімі яго сэрцу людзьмі. Душа паэта спавядаецца, просіць выратавання. Палёт “адзінокага птаха” скіраваны да родных берагоў.

Заказ квіткоў online

"Зніч" – даўняя назва свяшчэннага агню. Для тэатра "Зніч" – гэта вобраз, незгасны агонь мастацтва,"святло" лепшых узораў беларускай літаратуры і міравой класікі. Менавіта яны з'яўляюцца вытокам натхнення для стваральнікаў спектакляў тэатра.

У 1989 г. кіраўніцтвам Белдзяржфілармоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў створаны Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра "Зніч", які працуе выключна ў жанры монаспектакля. Такая тэатральная форма патрабуе ад выканаўцы віртуознага валодання акцёрскім майстэрствам. Адсутнасць на сцэне партнёраў абумоўлівае цесны кантакт з гледачом, пры неспыннай увазе яго да абвостранага канфлікту драматычнага дзеяння. Таму выкананне монаспектакляў па сілах толькі сапраўдным майстрам сцэны. У пастаноўцы монаспектакля задзейнічаны сцэнаграфія, светавое і музычнае афармленне на падставе рэжысёрскіх распрацовак.

Заснавальнік – дырэктар-мастацкі кіраўнік Галіна Аляксеўна Дзягілева скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968 г., курс В.Рэдліх і А.Бутакова). У 1968 – 85 гг. у Белорускім тэатры імя Я.Коласа выканала больш за 50 роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Найбольш значныя ролі: Лада ("Снежныя зімы" паводле романа І.Шамякіна), Святлана ("Таблетку пад язык" А.Макаёнка), Караліна ("Кастусь Каліноўскі" У.Караткевіча), Ліза ("Багна" А.Астроўскага), Наташа ("Прыніжаныя і зняважаныя" паводле рамана Ф.Дастаеўскага), Жэнька Камялькова ("А досвіткі тут ціхія..." Б.Васільева) і інш. Створаныя ёй вобразы вылучаюцца шчырасцю, арганічнасцю, мяккім лірызмам, глыбокім спасціжэннем псіхалогіі сцэнічнага характару, мілагучнай мовай. З 1986 г. Галіна Аляксееўна Дзягілева пачала працаваць у г.Мінску ў канцэртна-лекцыйным аддзеле пры Белдзяржфілармоніі. Фактычна ў гэтым аддзеле і пачалася праца па стварэнні новага тэатра. Дзягілева Г.А. – аўтар інсцэніровак, выканаўца і рыжысёр першых монаспектакляў паводле твораў Я.Купалы, Я.Шабана, В.Віткі, А.Вольскага, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча і інш. У 1989 г. адбылася прэм'ера драматычнага монаспектакля "Выгнанне ў рай" паводле п'есы Н.Раппы аб трагічным лёсе князёўны Рагнеды, які атрымаў 1-ае месца за жаночую ролю і стаў лаўрэатам Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Студыйныя каляды" (г.Мінск). Гэты монаспектакль быў прадстаўлены ў 1990 г. у Сафійскім саборы г.Полацка падчас правядзення ўрачыстасцяў, прысвечаных 500-годдзю з дня нараджэння Ф.Скарыны. Менавіта з "Выгнання ў рай" пачалася дзейнасць "адзінага на Беларусі тэатра, які працуе ў жанры монаспектакля". Афіцыйна тэатр "Зніч" быў зарэгістраваны 21.02.1991 г. [Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. – Т.1. – С. 126-128,.344 – 345.– Т.2. – С. 145/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 2002. – 568 с. – С. 127 ].

Паколькі тэатр не меў уласнай сцэны, ён працаваў на розных пляцоўках: у Нацыянальной бібліятэцы Беларусі, на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, Тэатры юнага гледача, цэнтры «Каляндар», ІНВАЦэнтры. З 1995 г. ажыццяўляў пастаноўкі ў Дольнай зале Касцёла св.Сымона і св.Алены (пл.Незалежнасці, 15). У кастрычніку 1999 г. пры падтрымцы пробашча ксендза-магістра Уладзіслава Завальнюка «Зніч» адкрыў у ім сваю тэатральную залу.

Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) – помнік манументальнай архітэктуры пачатку ХХ ст., унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Будынак касцёла ўваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Незалежнасці г. Мінска, з'яўляецца славутасцю і адным з галоўных сімвалаў беларускай сталіцы.
Чырвоны касцёл таксама вядомы сваімі арганнымі і сімфанічнымі канцэртамі з удзелам айчынных і замежных выканаўцаў. Тут рэгулярна выступаюць вядучыя музычныя калектывы і салісты Белдзяржфілармоніі. У памяшканні створанага пры касцёле Культурнага цэнтра знаходзіцца тэатральная зала на 150 гледачоў, якая з'яўляецца стацыянарнай пляцоўкай калектыву Белдзяржфілармоніі – Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч".

Рэпертуар тэатра прадстаўлены рознаплановымі монаспектаклямі: паэтычнымі, драматычнымі, дзіцячымі, лялечнымі і нават монаоперным. Іх сюжэтныя лініі і героі даюць магчымасць зразумець багацце нашай гісторыі, сучаснасці і будучыні: "Любіць!.." А.Вярцінскага; "Мне сняцца сны аб Беларусі" Я.Купалы; «Выгнанне ў рай» Н.Раппы; «Белы сон» Л.Геніюш; «Віленскія мроі» паводле ўспамінаў Ю.Вітан-Дубейкаўскай і вершаў Н.Артымовіч (з Беласточчыны); «У краіне светлай...» М.Багдановіча; "Не праклінай, што я люблю..." Н.Гілевіча; "Красёнцы жыцця Я.Коласа; «Прыпадаю да нябёс...» Я.Янішчыц; першай нацыянальнай монаоперы «Адзінокі птах» А.Залётнева (лібрэта і пастаноўка Г.Дзягілевай); «Нобіль – Барвяны Уладар» У.Караткевіча; «Кроткая» Ф.М.Дастаеўскага; "Увесь ён воля і святло" А.Блока; "Пункціры" А.Разанава; "Пачакай, сонца!" паводле рамана ў вершах "Маруся Чурай" Л.Кастэнка па еўрапейскай паэзіі, санетам і вершам Ніны Мацяш; "Абранніца" паводле твораў А.С.Пушкіна; "Пяюць начлежнікі" Змітрака Бядулі; Тэатральна-канцэртны праект "Час і Постаці" да 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка (10.10.2012) у 2-х аддзяленнях: 1-ае – "Ключ жураўліны", 2-ое – "Лісткі календара". З поспехам ідуць дзіцячыя спектаклі: «Маленькі анёлак» па п'есе С.Кавалёва, паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд; «Мой маленькі прынц» паводле твораў Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Лялечныя моноспектаклі: "Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Забалоцкага" П.Васюченкі і С.Кавалёва; "Граф Глінскі-Папялінскі" А.Вольскага; "Казачная торба" (аўтар і выканаўца Л.Сідарэвіч); спектакль-сустрэча "Вясёлая каруселя" А.Вольскага; "Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона" Л.Мікіты; "Ярык і Дракон" Л.Ніцой і інш.

Тэатр "Зніч" неаднаразова прадстаўляў беларускае тэатральнае мастацтва ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Няметчыне, Амерыцы і неаднаразова станавіўся прызёрам і лаўрэатам шматлікіх тэатральных фестываляў: «Студыйныя каляды» (г.Минск, 1989); «У пачатку было слова...» (г.Пермь, 1992), «Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» (г.Мінск, 1993, 1996, 1998, 2004; г.Маладзечна, 2005); «Відлунне» (г.Кіеў, 2002), «Старая Руса» (г.Старая Руса, 2002); Міжнародны фестываль монаспектакляў "Адзін і ўсе" (г.Валгаград, 2004, 2007); Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г.Мінск,2005; г.Масква,2008); XIV Мінскі міжднародны кінафестываль "Лістапад" (17 – 24 лістапада, 2007); Міжнародны фестываль "Марыя" (г.Кіеў, 2006, 2008, 2009, 2010 2011); Міжнародны фестываль антычнага мастацтва "Баспорскія агоны"(Аўтаномная Рэспубліка Крым, 2007, 2008, 2009); Фестываль "МіМоКі" (г.Познань); Міжнародны фестываль "Белая Вежа" (г.Брэст, 2011, 2012).
Дзейнасць тэатра шырока асвятлаяецца ў перыядычным друку (больш за 230 публікацый). Беларускае радыё і тэлебачанне неаднаразова трансліравалі монаспектаклі, творчыя партрэты і інтерв'ю з Г.Дзягілевай і артыстамі тэатра, якія мелі шырокі грамацкі рэзананс («Літаратурны праспект», «Галерэя», «Сёння з Вамі», "Крок", «Арт-клуб», «Філарманічны тыдзень», «Планета АRT», у праграмах "Саюз-тэле" (АНТ, БТ, Лад і інш.).

Змястоўныя артыкулы аб дзейнасці Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч" Белдзяржфілармоніі можна прачытаць у наступных энцыклапедыях: "Тэатральная Беларусь".- Мн., 2003.; "Современная Беларусь" – Т.3 "Культура и искусство".- Мн., 2007; "Культура Беларуси". - Мн., 2010; часопісах: «Крыніца», «Беларусь», «Бярозка»і інш.
Монаспектаклі тэатра "Зніч" ідуць на беларускай мове.

Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра – Галіна Аляксееўна Дзягілева

Тэлефоны:

+375 17 331 75 53

+375 33 601 77 70

+375 29 111 71 18

Заказ білетаў on-line

Каляндар

<<  Чэрвень 2017  >>
 Пн  Ат  Ср  Чц  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
2630  

Пошук

Навіны

Внимание!

Концерт цикла "Шедевры мирового органного искусства (Марек Стефаньски)", запланированный на 5 июня, ОТМЕНЁН.

Поздравляем!
Фольклорную группу "Купалинка" (художественный руководитель - народная артистка Беларуси Елена Телькова) с присвоением звания "Заслуженный коллектив Республики Беларусь"!
 
Сенсация! В ноябре 2017 гитарный дуэт Анабель Монтесинос и Марко Тамайо (Куба-Австрия-Испания)!

«Выдающийся дуэт, который непременно нужно услышать» (The Washington Post)

          president                             
            17tibojpg
                       
           minkult
                       
           pravo
 
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ ФИЛАРМОНИЯ
БЕЛОРУССКАЯ 
ГОСУДАРСТВЕННАЯ
ФИЛАРМОНИЯ
         logo-raschet       ticketpro small       bycard1                                   kvitki logo 2014 bel 2  
Каса: (8 017) 331-16-17, 284-47-09. Аддзел рэалізацыі білетаў: (8 017) 284-44-33, 284-32-02.
Наш адрас: пр. Незалежнасці, 50, 220005 г. Мінск, Беларусь.   
Пасведчанне аб Дзяржаўнай рэгістрацыі №970 ад 31.08.2000 г. выдадзена Мінскім гарадскім выканальніцкім камітэтам.
УНН 100296574

© Усе правы абаронены. Установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» Стварэнне сайта: joomla.by 2012 ©