Трымаць марку філармоніі

1 лістапада, у рамках 38-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Беларуская музычная восень" і Міжнароднага музычнага форуму "Беларусы свету", наша філармонія адзначыла сваё 75-годдзе. Віншаванне з юбілеем вядучай канцэртнай установе краіны ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі зачытаў на ўрачыстасці міністр культуры Павел Латушка.

 Беларуская дзяржаўная філармонія, як было адзначана ў Віншавальным адрасе Прэзідэнта нашай краіны, зрабіла вялікі ўнёсак "у развіццё і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва, папулярызацыю лепшых узораў айчыннай і замежнай класікі і эстэтычнае выхаванне многіх пакаленняў беларусаў". Яна з гонарам выконвае сваю пачэсную місію — "нясе святло высокай духоўнасці і культуры".

Міністр культуры агучыў лічбы, якія кажуць самі за сябе. Белдзяржфілармонія сёння — гэта 715 супрацоўнікаў, 18 творчых калектываў, штогод больш як 1 800 канцэртаў, якія збіраюць каля 350 тысяч слухачоў. Лепшыя 27 прадстаўнікоў установы атрымалі ўзнагароды, трое з іх былі адзначаны нагруднымі знакамі Міністэрства культуры краіны. А ўсе супрацоўнікі атрымалі ў падарунак ад "Беларусбанка" дублікаты картак з выявай філармоніі.

Вячэрнія ўрачыстасці распачаліся не на сцэне, а ў фае. Тут граў Мінскі струнны квартэт, а першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі і намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Таццяна Гвоздзева правялі цырымонію гашэння паштовай маркі, выпушчанай да юбілею.

Святочны канцэрт быў складзены з адметных, не так часта выконваемых твораў беларускай і замежнай класікі. З Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, які даўно ўжо "дарос" да статуса нашай нацыянальнай каштоўнасці, выступіла Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы. Саліравалі лепшыя беларускія музыканты, шырока прызнаныя ва ўсім свеце: піяніст Андрэй Паначэўны, скрыпач Арцём Шышкоў, тэнар Сяргей Франкоўскі. Ганаровай госцяй, якая склала дуэт з нашым оперным салістам, стала знаная расійская вакалістка Ірына Крыкунова — частая ўдзельніца праектаў мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора калектыву, народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, які ў гэты вечар, вядома, валадарыў за пультам. І нават выступіў "складальнікам" новага твора нашай нацыянальнай спадчыны — "Сімфанічнага трыпціха" Яўгена Глебава, з'яднаўшы ў адну повязь фрагменты з яго балетаў "Ціль Уленшпігель", "Маленькі прынц" і інструментальна-харэаграфічную кампазіцыю "Лявоніха". А ў фінальным "Італьянскім капрычыа" П.Чайкоўскага ўзяў такі шалёны тэмп, з якім можа справіцца хіба аркестр экстра-класа. І нашы музыканты сыгралі ўсё гэта — з лёгкасцю, што бывае ўласціва толькі вядучым салістам свету. Брава!

Матэрыялы пра 75-годдзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі і фестывальныя падзеі, што адбываюцца ў яе сценах, чытайце ў наступных нумарах "К".

Н.Б.

Газета "Культура"

 

Календарь

<<  Апрель 2017  >>
 Пн  Вт  Ср  Чт  Пт  Сб  Вс 
     
  3  5
101416
1718
24

Поиск

Новости

Внимание!

Государственный камерный оркестр Республики Беларусь объявляет конкурс на вакантные места

 
Внимание!
Концерты, запланированные на 8 апреля (Малый зал) и 22 апреля (Елена Камбурова, Большой зал) ОТМЕНЕНЫ!
Билеты принимаются в кассе филармонии в течение 5 дней с даты концерта.
 
Сенсация! В ноябре 2017 гитарный дуэт Анабель Монтесинос и Марко Тамайо (Куба-Австрия-Испания)!

«Выдающийся дуэт, который непременно нужно услышать» (The Washington Post)

 

          president                             
            17tibojpg
                       
           minkult
                       
           pravo
 
 

БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ ФИЛАРМОНИЯ
БЕЛОРУССКАЯ 
ГОСУДАРСТВЕННАЯ
ФИЛАРМОНИЯ
           logo-raschet         ticketpro small       bycard1     
                             kvitki logo 2014 bel 2  
 
Касса: (8 017) 331-16-17, 284-47-09. Отдел реализации билетов: (8 017) 284-44-33, 284-32-02.
Наш адрес: пр. Независимости, 50, 220005 г. Минск, Беларусь.  
Свидетельство о Государственной регистрации №970 от 31.08.2000 г. выдано Минским городским исполнительным комитетом.
УНН 100296574

© Все права защищены. Учреждение «Белорусская государственная ордена Трудового Красного Знамени филармония»     Создание сайта: joomla.by 2012 ©