Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

×

Паведамленне пра памылку

Notice: Undefined index: HTTP_ACCEPT_LANGUAGE in include_once() (line 2 of /var/www_clients/philharmonic.by/public_html/sites/default/settings.php).

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, створаны ў кастрычніку 1988 года, з першых крокаў не толькі прыцягнуў пільную ўвагу музычнай грамадскасці, але і дасягнуў значных творчых поспехаў.

Заснавальнікам і першым мастацкім кіраўніком калектыву стаў выпускнік Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ігар Мацюхоў. Сур'ёзны і ўдумлівы музыкант, ён шмат у чым вызначыў галоўны кірунак усёй творчай дзейнасці хору: адраджэнне і прапаганда «жамчужын» старадаўняй беларускай і рускай духоўнай музыкі, заходнееўрапейскай класікі, сачыненні маладых беларускіх кампазітараў. Так у праграмах з'явіліся старадаўнія беларускія спевы XIV-XIX стагоддзяў, духоўныя творы беларускіх аўтараў канца XIX пачатку XX стагоддзяў (М.Равенскі, А.Туранкоў і інш.), руская духоўная і класічная музыка, уключаючы харавыя канцэрты Д.Бартнянскага, А.Архангельскага, П.Часнакова, харавыя кампазіцыі П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, С.Танеева, А.Барадзіна. Значнае месца ў рэпертуары хору займаюць шэдэўры заходне-еўрапейскай класікі (І.С.Бах, А. Ласо, Дж.Качыні, А.Вівальдзі, І.Брамс, Ф.Мендэльсон, Э.Грыг), а таксама сачыненні кампазітараў XX стагоддзя (Г.Свірыдаў, С.Сланімскі, Ю.Фалік, Р.Шчадрын).

У кастрычніку 2000 года камерны хор ўзначаліла выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава. Шырокая эрудыцыя, высокі ўзровень мастацкай культуры, адданасць творчасці дазваляюць вызначыць Н.Міхайлаву як адну з самых яскравых і значных асоб у сучасным музычным мастацтве Беларусі. Высокае прафесійнае майстэрства, выдатныя вакальныя дадзеныя і педагагічны талент кіраўніка далі магчымасць пашырыць рэпертуарныя і жанравыя межы камернага выканальніцтва: хор удзельнічаў у пастаноўках опер «Латарэя» С.Манюшкі і «Чыо-чыо-сан» Дж.Пучыні. У лютым 2008 года за высокае прафесійнае майстэрства Наталля Міхайлава была адзначана Медалём Францыска Скарыны.

Сёння ў рэпертуары хору натуральна і арганічна суседнічаюць духоўная музыка і джаз, класіка і сучаснасць: старажытная беларуская музыка XVI - XVIII стагоддзяў, духоўныя творы рускіх кампазітараў, буйныя сачыненні для хору і аркестру заходнееўрапейскіх класікаў, сучасная беларуская і замежная музыка. У рэпертуары хору таксама шырока прадстаўлены апрацоўкі беларускіх народных песень і папулярнай музыкі, - усяго больш за 900 твораў.

Творчыя магчымасці калектыву, які складаецца з 30 музыкантаў-прафесіяналаў, невычэрпныя. Хор пастаянна працуе над новымі праграмамі з твораў рускай (Дз. Бартнянскі, П. Чайкоўскі, С. Рахманінаў, Г. Свірыдаў) і заходнееўрапейскай класікі (І.С. Бах, Г. Гендэль, Д. Букстэхудэ, В.А. Моцарт), рыхтуючы прэм'еры твораў сучасных беларускіх кампазітараў (С. Картэс, В. Капыцько, А. Бандарэнка, А. Хадоска і інш.).

На працягу ўсёй творчай дзейнасці Дзяржаўнага камернага хору з ім плённа супрацоўнічалі выбітныя беларускія кампазітары, якія спецыяльна

складалі творы для калектыву. Да іх ставяцца І. Лучанок, А. Мдзівані, Л. Захлеўны, А. Бандарэнка, В. Капыцько, Л. Сімаковіч, О. Хадоска, А. Атрашкевіч, Я. Паплаўскі, А. Залётнеў, Д. Лыбін, С. Бугасов.

Калектыў працягвае самаўдасканальвацца і ажыццяўляе нямала цікавых праектаў. Паспяховымі працамі калектыву апошніх гадоў сталі канцэрт «Песні ваенных гадоў» з Дзмітрыем Хварастоўскім на сцэне Палаца Рэспублікі, а таксама сумесны канцэрт з дырыжорам-салістам А. Сполдынгам (ЗША) і джаз-бэндам «Apple Tea» пад назвай «Негрыцянскі сьпірычуэлз і джаз», канцэрт «Навагодні свінг» з вядомым джазавым піяністам і кампазітарам Леанідам Чыжыкам (Германія).

Хор з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных музычных і харавых фестываляў у Польшчы («Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», 2006, Гран- Пры), Нарвегіі (1991-1995), Славакіі (1995), Швецыі, Германіі, Эстоніі (XV Міжнародны фестываль праваслаўнай духоўнай музыкі «Credo», Талін, 2008), Літве (Міжнародны фестываль рускай духоўнай музыкі, Вільнюс, 1999-2009), Расіі (Восеньскі харавы фестываль імя прафесара Б.Р. Тэўліна ў Маскве). У снежні 2011 года з поспехам прайшлі «Канцэрт на каляды» у Андэрлехце (Бельгія), а ў 2013 - канцэрты харавой музыкі ў Рыміні (Італія) у межах фестывалю "Voci nei Chiostri 2013". Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь - першы з беларускіх калектываў, запрошаны ўдзельнічаць у Маскоўскім Велікодным фестывалі пад кіраўніцтвам маэстра Валерыя Гергіева.

Калектыў нязменна атрымлівае высокую ацэнку міжнароднага журы за прафесійнае майстэрства. Так, у 2006 годзе калектыў стаў уладальнікам Гран-пры Міжнароднага харавога фестывалю-конкурсу ў Гайнаўцы (Польшча), у 2011 годзе ў сталіцы Літвы хор быў узнагароджаны дыпломам I ступені Міжнароднага фестывалю сакральнай музыкі імя Святога Якуба. Адным з апошніх дасягненняў хору з'яўляецца дыплом II ступені на Юбілейным XXXV Міжнародным Фестывалі Царкоўнай Музыкі "Hajnówka 2016" у Польшчы, заваяваны ў захапляльнае паядынку з «Маскоўскім камерным хорам» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мініна.

Замежная крытыка высока ацэньвае майстэрства беларускіх выканаўцаў: «Камерны хор Рэспублікі Беларусь стаў адной з самых уражлівых падзей Міжнароднага фестывалю ў Стордзе», - «Haugesunds Avis», Нарвегія; «... Камерны хор не толькі задаволіў слухачоў выключным выкананнем, але і садзейнічаў сваім канцэртам зборам сродкаў для дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі», - « Süddeutsche Zeitung », Германія; « ... Іх спевы - гэта сапраўднае адкрыццё, гэта малітва, гэта жывое адчуванне таго, што існуе паміж нот», - «Gazeta Robotnicza», Польшча.

Дзякуючы нястомнаму творчаму пошуку мастацкага кіраўніка і дырыжора, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай, сёння ў рэпертуары Дзяржаўнага камернага хору з'явілася шмат новых канцэртных праграм, больш за сорак з якіх падрыхтаваны на працягу апошніх 5 гадоў. У 2014 годзе калектыў выступіў на знакамітых сцэнах Вялікай залы Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага і Малой залы

Санкт-Пецярбургскай філармоніі (дзе ўпершыню была выкананая кантата К. Грауна «Смерць Ісуса» сумесна з ансамблем «Камерныя салісты Мінска» і дырыжорам Д. Зубавым (Расія)). У 2015 годзе з вялікім поспехам была выканана праграма «Любімыя мелодыі кіно», у якую ўвайшлі апрацоўкі для хору твораў Дж. Гершвіна, А. П'яцолы, Ч. Чапліна, Г. Манчыні, М. Тарывярдзіева, А. Бабаджаняна. Музычным прысвячэннем М. Лютэру і Ф. Скарыне стала праграма «На пачатку было слова», прымеркаваная да 500-годдзя Беларускай Бібліі і 500-годдзя Рэфармацыі ў 2017 годзе (Мінск, Гродно).

За высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё беларускай культуры ў 2017 г. Дзяржаўнаму камернаму хору прысуджана званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Кожны канцэрт Дзяржаўнага камернага хору адрозніваецца выбітным выканальніцкім майстэрствам і максімальнай самааддачай. Творчым крэда калектыву з'яўляецца бездакорны прафесіяналізм, што дазваляе мастацкаму кіраўніку ставіць перад хорам ўсё больш высокія мэты, дасягненне якіх не выклікае сумненняў.

Дырэктар - Алена Уладзіславаўна Кавалёва

Тэлефоны:

+375 17 331 46 68 (тэлефон / факс)

+375 29 185 80 48

Генеральны партнер

Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

facebook.com/belarusianchamberchoir

vk.com/chamberchoir