Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год исторической памяти

Класік-Авангард, ансамбль салістаў

Ансамбль салістаў "Класік-авангард" быў заснаваны ў 1991 годзе. Стваральнікам калектыву і яго нязменным лідарам (1991–2021 гг.) з'яўлялся вядомы ў Беларусі музыкант, аранжыроўшчык і дырыжор заслужаны дзяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў.

Неабмежаваная жанрава-стылістычная палітра рэпертуару, выканальніцкі патэнцыял, колькасць прэм’ерных праграм і высокі прафесійны ўзровень – асноўныя характарыстыкі ансамбля салістаў, – гэтага, у існасці, “маленькага аркестра”, інструментальны склад якога месціць разнастайныя інструменты сімфанічнага аркестра.

Назва калектыву дае ўказанне на асаблівы рэпертуар і вызначае імкненне калектыву да неперапыннага творчага пошуку, жаданне ісці ў нагу з часам, адкрываць як новыя імёны ў далёкім мінулым, гэтак і імёны, што зноў з’яўляюцца ў нашы дні.

Высокая місія адраджэння невядомых старонак нацыянальнай музычнай спадчыны, выкананне новых твораў сучасных беларускіх кампазітараў – гэта грунт творчых дасягненняў ансамбля “Класік-Авангард”.

“Класік-Авангард” даволі хутка заваяваў папулярнасць і з’яўляецца адным з лідараў сярод інструментальных калектываў Рэспублікі Беларусь. У калектыве працуюць прафесійныя музыканты, вялікая частка якіх з’яўляецца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў. Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству сваіх артыстаў, мабільнасці і ўніверсальнаму складу інструментаў, ансамбль салістаў “Класік-Авангард” у поўнай меры скарыстае ўнікальную магчымасць у кароткія тэрміны рыхтаваць і выконваць на высокім прафесійным і мастацкім узроўні разнастайныя канцэртныя праграмы.

У 2021 годзе з калектывам пачала супрацоўнічаць Людміла Каліноўская – скрыпачка, дырыжор, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў у якасці салісткі і ўдзельніцы ансамбля, уладальніца Гран-пры і лаўрэат І ступені больш 10 за міжнародных конкурсаў у якасці дырыжора – кіраўніка камернага аркестра.

Людміла Каліноўская скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (скрыпка, канцэртная выканальніца) і аспірантуру пры ёй, потым Расійскую дзяржаўную акадэмію музыкі імя Гнесіных па спецыяльнасці “дырыжаванне”.

З ансамблем “Класік-Авангард” Л.Каліноўская падрыхтавала праграму “У люстэрку часоў. Іконы стылю: Бах, Гендэль”, правяла канцэрт да юбілею выбітнага беларускага кампазітара, прафесара Галіны Гарэлавай і інш. Канцэрты мелі вялікі поспех у публікі і былі адзначаны ў прэсе.

У наш час Людміла Каліноўская – мастацкі кіраўнік ансамбля.

Новыя праекты ансамбля будуць працягваць традыцыі калектыву і знаходзіць сучасныя вырашэнні творчых ідэй.


Мастацкі кіраўнік – Людміла Міхайлаўна Каліноўская

Дырэктар – Ірына Віктараўна Мезенцава

Тэлефоны: +375 17 331 26 19, +375 33 308 45 79