Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Музычная гасцёўня

Музычная гасцёўня

Канцэрты «Музычнай гасцёўні» вылучаюцца нязменнай цікавасцю і поспехам у слухачоў, гэта рэдкае спалучэнне выдатнай музыкі, жывога слова, унікальнай атмасферы, якая ствараецца піяністкай Таццянай Старчанка.

Мастацкі кіраўнік «Музычнай гасцёўні» Таццяна Старчанка з 1995 года з'яўляецца салісткай-піяністкай Белдзяржфілармоніі. Яна актыўна гастралюе па гарадах Беларусі, Расіі і далёкага замежжа. Творчая дзейнасць Таццяны Старчанка не абмяжоўваецца сольнымі выступленнямі: супрацоўніцтва з вядучымі спевакамі-салістамі Белдзяржфілармоніі, опернага тэатра Рэспублікі Беларусь, з салістамі «Масканцэрту» і замежнымі выканаўцамі, а таксама валоданне ўнікальным жанрам канцэрта – «гутаркі ў раяля» набылі ёй заслужаную вядомасць у нашай краіне і за яе межамі.

Канцэрты «Музычнай гасцёўні» - гэта заўсёды падзея. Некалькі праграм з'яўляюцца адзінымі ў сваім родзе на тэрыторыі СНД і існуюць ужо на працягу 10 гадоў: «Навагоднія сюрпрызы ў Музычнай гасцёўні», «Музыкі жартуюць» (1 красавіка) – «Таццянін дзень у Музычнай гасцёўні».

На сцэне «Музычнай гасцёўні» ўпершыню ў Беларусі былі выкананы канцэрты І.С.Баха для 2, 3 і 4 раяляў з Камерным аркестрам, канцэрт для аркестра «Жоўтыя зоркі» народнага артыста Расіі Ісаака Шварца сумесна з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, а таксама канцэрт для фартэпіяна з аркестрам беларускага кампазітара А.Літвіноўскага. За апошнія тры гады былі праведзены вечары камернай музыкі М.Тарывердзіева, Г.Свірыдава, В.Гаўрыліна, Дз.Шастаковіча, М.Глінкі, музычна-паэтычныя канцэрты сумесна з артыстам тэатра імя Я.Купалы заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Манаевым.

Таццянай Старчанка на сёняшні дзень выпушчаны 5 кампакт-дыскаў: «Русская музыка», «Бах і Моцарт», «Ф.Шапэн», «Музычная гасцёўня» (частка 1 і частка 2), DVD «Музыкі жартуюць» (выбранае за 10 гадоў). Рэдкі дар Т.Старчанка пранікнёна выконваць музыку, зрабіў яе абавязковым удзельнікам музычных фестываляў у музеі-сядзібе «Архангельскае» (Масква), канцэртах Расійскага Дома архітэктараў (Масква), Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

Таццяна Старчанка заўсёды з'яўляецца аўтарам праекта, яго рэжысёрам-пастаноўшчыкам, мастацкім кіраўніком, нязменным вядучым і выканаўцам усіх канцэртаў, што само па сабе унікальная з'ява. "Музычную гасцёўню" ведаюць і любяць па ўсёй Беларусі, пра гэта сведчаць аншлагі на ўсіх канцэртах, газетныя і часопісныя публікацыі, выступленні на дзяржаўных тэлеканалах Беларусі.

http://www.classical-artists.com/tanja-starchenko

Дырэктар - Жанна Аляксандраўна Шуціна

muzgostinaya@philharmonic.by

Тэлефоны

+375 29 306 43 33
+375 17 284 48 30