Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

×

Паведамленне пра памылку

Notice: Undefined index: HTTP_ACCEPT_LANGUAGE in include_once() (line 2 of /var/www_clients/philharmonic.by/public_html/sites/default/settings.php).

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, адзін з найстарэйшых музычных калектываў Беларусі, быў створаны ў 1930 годзе. У вытокаў арганізацыі і творчай дзейнасці калектыву стаялі выдатныя музыканты Дзмітрый Андрэевіч Захар і Іосіф Іосіфавіч Жыновіч. З 1946 года народны артыст СССР прафесар І.І.Жыновіч ўзначаліў аркестр.

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча заклаў падмурак развіцця прафесійнага музычнага выканальніцтва на народных інструментах ў нашай краіне. Яго гісторыя непарыўна звязана з адраджэннем народных інструментаў Беларусі: цымбалаў, ліры, жалейкі, дуды, акарыны і інш.

У рэпертуары аркестра больш за дзве тысячы твораў. Гэта апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў, арыгінальныя творы беларускіх кампазітараў, руская і замежная класіка, музыка сучасных кампазітараў, папулярная музыка. З аркестрам выступалі знакамітыя спевакі – народныя артысты СССР А.Эйзен, А.Вядзернікаў, Б.Мілжынкіеў, А.Салаўяненка, В.Нарэйка, Т.Ніжнікава, З.Бабій, Б.Штокалаў, С.Данілюк і інш.

Аркестр даў тысячы канцэртаў у Беларусі і за яе межамі. Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Мурманск, Уладзівасток, Магадан слухалі інструментальны голас нашай краіны - цымбалы. Аркестр з поспехам выступаў за мяжой: у Канадзе, Турцыі, Індыі, Германіі, Польшчы, Румыніі, Кітаі.

Сёння ў аркестры 22 лаўрэата нацыянальных і міжнародных конкурсаў, заслужаныя і народныя артысты Беларусі. Калектыву за высокае выканальніцкае майстэрства прысвоена ганаровае званне «акадэмічны», пазней – званне «нацыянальны». Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўзначальвае народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне", прафесар, уладальнік Ордэна Францыска Скарыны Міхаіл Казінец.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Міхаіл Антонавіч Казінец

Дырыжоры:

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яўгенавіч Крамко

Аляксандр Іванавіч Высоцкі

Дырэктар - Барыс Леанідавіч Ліўшыц
Афіцыйны сайт: nafo.by
Тэлефоны:
+375 17 331 56 20
+375 29 150 34 95
+375 33 661 96 44
Факс:
+375 17 331 90 50