Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль «Камерата»

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны ансамбль «Камерата»

Вакальны ансамбль «Камерата» належыць да тых калектываў, якія, як кажуць, зрабілі сябе самі. За час свайго існавання «Камерата» прайшла шлях ад ансамбля, узнікшага на глебе агульных цікавасцей яго ўдзельнікаў, да прафесійнага калектыву.

Непаўторнасць музычных прапаноў «Камераты» заключана не толькі ў вышэйшым узроўні выканання, але і аўтарскай музыцы ансамбля, якая ўбірае ў сябе элементы практычна ўсіх вядомых стыляў і кірункаў. Выканальніцкая манера беларускіх музыкантаў заснавана на выкарыстанні спеваў a capella ў спалучэнні з тэхнікай «мікрафоннага» спеву з адначасовай апрацоўкай галасоў пры дапамозе электронікі.

На канцэртах ансамбля часам узнікае ўражанне, быццам перад табой выступае вялікі сімфанічны аркестр, падтрыманы самымі экзатычнымі інструментамі. Гэта дае падставу сцвярджаць, што сёння ў сусветнай музыцы вакальная група «Камерата» наўрад ці мае аналагі.

Дырэктар - Марчэнка Iрына Аляксандраўна
Тэлефоны:
+375 17 284 34 02
+375 44 749 98 25