Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Музычнае падарожжа праз стагоддзе”: ансамбль салістаў "Класік-Авангард"

Дата: 18.03.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

У 2018 годзе Польшча адзначае 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці. Гэта важная дата для польскай культуры, якая заставалася вольнай нават у самыя цяжкія часы.

У гонар гэтай падзеі ўрад Рэспублікі Польшча адобрыў шматгадовую дзяржаўную праграму "Незалежная", мэта якой аб'ядноўваць ініцыятывы святкавання стагоддзя з дня аднаўлення незалежнасці Польшчы.

Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай для Польскай Рэспублікі даце, пройдуць як у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (краіны Вышаградскай групы, Румынія, Прыбалтыка) так і ў Заходняй (Францыя, Германія і Вялікабрытанія), а таксама на іншых кантынентах - у Паўночнай Амерыцы (ЗША ) і Азіі (Кітай, Японія, Карэя).

У тым ліку і ў Беларусі. 18 сакавіка 2018 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца Святочны канцэрт «Музычнае падарожжа праз стагоддзе», прысвечаны 100 годдзю аднаўлення Незалежнасці Польшчы.

Музыка выбітных польскіх кампазітараў Ігнацыя Яна Падэрэўскага, Караля Шыманоўскага, Кшыштафа Пэндэрэцкага, Мечыслава Карловіча, Гражыны Бацэвічы, Эміля Млынарского прагучыць у выкананні Ансамбля салістаў "Класік-авангард" пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава. Агульнасць культурных і духоўных каштоўнасцяў, падабенства звычаяў, цесныя культурныя традыцыі заўсёды звязвалі нашы краіны. Таму ў праграме канцэрта абавязкова прагучаць і творы беларускіх кампазітараў, прысвечаныя Польшчы.

Чакаецца прыезд ганаровых гасцей, бачных музычных і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх Мечыслаў Камінек - музыказнаўца, гукарэжысёр, публіцыст, журналіст, прэзідэнт Польскага Саюза кампазітараў.

Гэты канцэрт стане музычным падарункамнашай добрай суседцы Польшчы ў гонар 100-годдзя аднаўлення яе Незалежнасці і яшчэ раз падкрэсліць даўнія і цесныя сяброўскія адносіны паміж нашымі рэспублікамі.

Праект падтрыманы Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспубліка Польшча ў рамках шматгадовай праграмы “Незалежная” на 2017-2021 гг. і ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча „Культурныя масты”.

Арганізатары канцэрта: Беларуская дзяржаўная філармонія, Саюз польскіх кампазітараў, Польскі цэнтр музычнай інфармацыі, Польскі Інстытут у Мінску.

“Музычнае падарожжа праз стагоддзе”: ансамбль салістаў "Класік-Авангард"