Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў

Конкурс піяністаў

Шаноўнае спадарстава!

З 1 па 10 снежня 2021 г. у Мінску адбудзецца Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”. Арганізатары конкурсу – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.

Афіцыйны сайт конкурсу: https://piano-competition.by/be/

УМОВЫ КОНКУРСУ

У конкурсе могуць удзельнічаць сольныя выканаўцы на фартэпіяна ва ўзросце ад 16 да 30 год уключна. Узрост канкурсантаў вызначаецца  па стану на 1 снежня 2021г. Дапускаецца ўдзел у конкурсе асобаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсах “Мінск–2000”, “Мінск–2005”, “Мінск–2010”, “Мінск–2014” (апроч уладальнікаў І прэмій).

Дасыланне заявак на ўдзел ў конкурсе ажыццяўляецца да 31 ліпеня 2021 г.

УВАГА! Рашэннем арганізацыйнага камітэта тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе падоўжаны да 15 верасня 2021 года

Дзень адсылкі дакументаў вызначаецца па даце іх паштовай адсылкі альбо па даце, пазначанай паштовым сервісам у электронным лісце.

Заяўкі накіроўваюцца па адрасе:

Арганізацыйны камітэт МІжнароднага конкурсу піяністаў “Мінск–2021”

праспект Незалежнасці, 50, 220005

г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, Белдзяржфілармонія

Альбо на электронны адрас: piano.contest@philharmonic.by

ДА ЗАЯЎКІ (спампаваць тут) ПРЫКЛАДАЮЦЦА НАСТУПНЫЯ ДАКУМЕНТЫ:

  • Копія дакумента, які падцвярджае асобу;
  • Творчая біяграфія
  • Дзве каляровыя фотаграфіі памерам 13*18 см альбо ў электронным выглядзе ў фармаце JPEG (не меньш за 600 dpi) .

Заяўкі і дакументы падаюцца  на рускай альбо ангельскай мовах.

Заяўкі, пададзеныя пасля 31 ліпеня 2021г. альбо з няпоўным пакетам дакументаў, не разглядаюцца.

ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ

Для кожнага ўдзельніка конкурсу  вызначаецца ўступны ўзнос.  Яго аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях ў памеры, эквівалентным 100 (сто) еўра па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты. Узнос пералічваецца безнаяўным чынам на разліковы рахунак Белдзяржфілармоніі з пазначэннем прозвішча і ініцыялаў канкурсанта і назначэннем плацяжу “Арганізацыйны ўзнос” (рэквізіты можна знайсці ў падраздзеле “Банкаўскія рэквізіты” раздзелу “Конкурс піяністаў”).

Дакумент, які падцвярджае аплату арганізацыйнага  ўзносу, паказваецца канкурсантам падчас  лёсавання.

Усе выдаткі знаходжання на конкурсе  ажыццяўляюцца  за кошт накіроўваючай арганізацыі альбо канкурсанта.

*Аргакамітэт і Дырэкцыя конкурсу  не спрыяюць у набыцці беларускіх уязных візаў, браніраванні месцаў у гасцініцах для ўдзельнікаў і  асобаў, якія суправаджаюць канкурсанта.

ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Конкурсныя праслухоўванні складаюцца з трох тураў:

І і ІІ туры адборачныя (адбудуцца ў Вялікай зале Беларускай акадэміі музыкі);

ІІІ тур (фінальны) пройдзе ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Колькасць удзельнікаў ІІ тура вызначаецца рашэннем журы, але не больш за 50%  ад колькасці ўдзельнікаў І тура. Да фінальнага тура дапускаюцца не больш за 6 (шэсць)  удзельнікаў ІІ тура конкурсу.

Замена заяўленых у конкурснай праграме твораў не дазваляецца. Усе творы конкурснай праграмы выконваюцца на памяць.  Конкурсныя праслухоўванні праводзяцца публічна. Паслядоўнасць выступленняў выяўляецца лёсаваннем і захоўваецца да канца конкурсу. Узнагарода пераможцаў і іншых канкурсантаў адбываецца ў апошні дзень правядзення конкурсу  пры ўрачыстых абставінах, пасля чаго,  на бязвыплатнай аснове , адбываецца канцэрт з удзелам усіх пераможцаў конкурсу.

ПРАГРАМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

І тур

Сольная праграма працягласцю не болей за 25 хвілін, якая складаецца з наступных твораў:

Адзін альбо некалькі твораў (апроч санат) Ё.Гайдна, І.Н.Гумеля, М.Клеменці, В.-А.Моцарта, Л.ван Бетховена, Ф.Шуберта (на выбар).

Два віртуозных эцюда на выбар з абавязковым выкананнем аднаго эцюда Ф.Шапэна (акрамя № 3 і №6 ор.10, № 7 ор. 25, № 1-3 ор. posth).

Твор беларускага кампазітара ХІХ–ХХІ стагоддзяў на выбар.

* Прыкладны пералік твораў беларускіх кампазітараў:

  • Абеліёвіч Леў. П’еса з цыкла “Фрэскі” (па выбары), 3 рамантычныя прэлюдыі
  • Бельцюкоў Сяргей. Таката №1 ці Таката №2
  • Багатыроў Анатоль. 2–3 прэлюдыі з цыкла “24 прэлюдыі”
  • Вагнер Генрых. Танец-скерца, Тры капрычыо
  • Глебаў Яўген. Фантастычныя танцы (па выбары)
  • Глебаў Яўген – Алоўнікаў Ігар. “Беларускія сувеніры”, “Самба”
  • Гарэлава Галіна. “Графіці”, “Рытмы вуліцы”, “Ціхая музыка для Роберта”
  • Клумаў Аляксей. Беларуская танцавальная сюіта (частка па выбары)
  • Кароткіна Ганна. “Легенда пра караля Стаха”
  • Картэс Сяргей. Таката
  • Кузняцоў Вячаслаў. “Бестыярыюм”, “Музыка для Юлі”
  • Лучанок Ігар. Чатыры прэлюдыі
  • Лыбін Дзмітрый. “Італьянскія ўспаміны пра Сяргея Пракоф’ева”, Таката і фуга на тэму Бартака
  • Мдзівані Андрэй – Алоўнікаў Ігар. Сюіта з балета “Страсці” (па выбары)
  • Алоўнікаў Уладзімір. Шэсць карцін (па выбары), “Запрашэнне да вальса”
  • Орда Напалеон. Адзін з паланэзаў, вальс “Constellation”
  • Падкавыраў Пётр. 24 прэлюдыі (па выбары)
  • Смольскі Дзмітрый. Скерца, п’еса з цыкла “Гульня святла”, Прэлюдыі і фугі
  • Тарасевіч Ян. “Песня кахання”, Сюіта №1 ці Сюіта №2, Беларуская фантазія
  • Тырманд Эдзі. Таката, Сюіта “Чатыры настроі” (па выбары)

ІІ тур

Сольная праграма працягласцю не болей за 50 хвілін.

Творы, выкананыя ў І туры, не могуць  складаць праграму ІІ тура.

Фінальны тур

Канцэрт (рапсодыя) для фартэпіяна з аркестрам (на выбар)

  • В.-А.Моцарт (К.414-595);
  • Л. ван Бетховен – №1 До мажор, ор.15;
  • Л. ван Бетховен – №2 Сі-бемоль мажор, ор.19;
  • Л. ван Бетховен – №3 до мінор, ор.37;
  • Л. ван Бетховен – №4 Соль мажор, ор.58;
  • Л. ван Бетховен – №5 Мі-бемоль мажор, ор.73;
  • Ф.Шапэн – №1 мі мінор, ор.11;
  • Ф.Шапэн – №2 фа мінор, ор.21;
  • Ф.Ліст – №1 Мі-бемоль мажор;
  • Ф.Ліст – №2 Ля мажор;
  • Р.Шуман – ля мінор, ор.54;
  • Ё.Брамс – №1 рэ мінор,ор.15;
  • Ё.Брамс – №2 Сі-бемоль мажор, ор.83;
  • К.Сен-Санс – №2 соль мінор,ор.22;
  • Э.Грыг – ля мінор, ор. 16;
  • М.Равель – №1 Соль мажор;
  • М.Равель – №2 Рэ мажор;
  • П.Чайкоўскі – №1 сі-бемоль мінор, ор.23;
  • П.Чайкоўскі – №2 Соль мажор, ор.44;
  • С.Пракоф’еў – №1 Рэ-бемоль мажор, ор.10;
  • С.Пракоф’еў – №2 соль мінор, ор.16;
  • С.Пракоф’еў – №3 До мажор, ор.26;
  • С.Рахманінаў – №1 фа-дыез мінор, ор.1;
  • С.Рахманінаў – №2 до мінор, ор.18;
  • С.Рахманінаў – №3 рэ мінор, ор.30;
  • С.Рахманінаў – №4 соль мінор, ор.40;
  • С.Рахманінаў – Рапсодыя на тэму Паганіні, ор.43;
  • А.Скрабін – фа-дыез мінор, ор.20;
  • Д.Шастаковіч – №1 ля мінор, ор.35;
  • Д.Шастаковіч – №1 Фа мажор, ор.102;
  • Дж.Гершвін – Рапсодыя ў блюзавых танах.

ЖУРЫ І КРЫТЭРЫІ  АДЗНАКІ  КАНКУРСАНТАЎ

У склад міжнароднага журы запрошаны педагагічныя аўтарытэты, выбітныя майстры музычнага мастацтва Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

Журы ацэньвае выкананне канкурсантаў па дзесяцібальнай сістэме па наступных крытэрыях:

  • яскравасць выканальніцкай індывідуальнасці;
  • дакладнасць перадачы стылістычных  асаблівасцяў твораў, якія выконваюцца;
  • мастацкая завершанасць выканання;
  • асэнсаванасць, артыстычнасць і тэхніка выканання.

Канчатковае размеркаванне месцаў спраўджвае журы конкурсу адкрытым галасаваннем персанальна па кожным конкурсанце.  Журы пакідае за сабой права  прысуджваць не ўсе прэміі і дыпломы,  а таксама падзяляць прэміі (апроч першай).  Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду. Рашэнне журы аб’яўляецца ў апошні дзень конкурсу.

ПРЭМІІ І ЎЗНАГАРОДЫ

Пераможцам конкурсу  прысвойваюцца званні лаўрэата і ўсталёўваюцца  грашовыя прэміі ў памеры, адпаведным:

І прэмія – 10 000 еўра

ІІ прэмія – 8 000 еўра

ІІІ прэмія – 5 000 еўра

Для ўдзельнікаў фінальнага тура конкурсу (выключаючы лаўрэатаў) прызначаюцца тры заахвочваючыя прэміі ў памеры 2 000 еўра кожная з  прысваеннем звання дыпламанта конкурсу.

Прэміі ўручаюцца ў апошні дзень правядзення конкурсу ў беларускіх рублях па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Прэміяльны фонд абкладаецца падаходным падаткам адпаведна дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Па рашэнні журы для канкурсантаў і педагогаў могуць быць усталяваны іншыя ўзнагароды і граматы.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Дырэкцыя конкурсу: 220005, г.Мінск, пр.Незалежнасці, 50

Тэлефон штаба конкурсу: +375 17 3748766.

E-mail: piano.contest@philharmonic.by