Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов online

Год качества

Моцарт В.А. Концерт №24 до минор для фортепиано с оркестром, КV.491

Моцарт В. Концерт №24 до минор для фортепиано с оркестром, КV.491

Моцарт В.А. Концерт №24 до минор для фортепиано с оркестром, КV.491

Allegro
Larghetto
Allegretto

Канцэрт №24 для фартэпіяна з аркестрам КV.491 В.А.Моцарт пісаў узімку 1785-1786 г. Завершыў увесну — 24 сакавіка, акурат праз тры тыдні пасля завяршэння Канцэрта №23. Прэм'ера адбылася 7 красавіка ў венскім Бургтэатры (не прайшло і месяца, як у гэтым жа тэатры адбываецца яшчэ адна прэм'ера — оперная —"Вяселле Фігара"). Адначасова Моцарт завяршае свой 22-гі фартэпіянны канцэрт (16 снежня) і Канцэрт №23 (2-га сакавіка).
Неверагодна плённы і напружаны для Моцарта час. Частыя выступленні мусілі пашыраць рэпертуар. Клавірныя канцэрты, якія сталі вяршыняй інструментальнай творчасці, Моцарт пісаў з разлікам на ўласнае выкананне: кампазітар, саліст, дырыжор.
Жанр інструментальнага канцэрта — найбольш запатрабаваны культурай XVIII стагоддзя. Тагачасная публіка наталялася тэатральнымі відовішчамі, усім яркім, кідкім, бліскучым. "Канцэрты — нешта прамежкавае паміж занадта складаным і занадта лёгкім, яны бліскучыя, прыемныя для вушэй, але, вядома, не выглядаюць пустымі, ці тут, ці там, знаўца атрымае сапраўднае задавальненне, але і аматары застануцца задаволенымі, самі не здагадваючыся, чаму..."
Перавагу Моцарта як клавесініста ніхто не здолеў бы аспрэчыць. Ён быў самым папулярным, самым прызнаным і любімым музыкантам Вены. Ён іграў амаль штодзённа, часам выступаючы па два разы ў дзень: адкрытыя канцэрты і ўласныя "акадэміі", выступленні ў дамах венскай арыстакратыі, спаборніцтвы са знакамітымі віртуозамі — усё гэта бесперастанна, адно выступленне за другім, дзе кожны раз выконваліся новыя творы, узрушваючы публіку невычарпальнай энергіяй натхнення.
Фартэпіянныя канцэрты Моцарта — сур'ёзнае выпрабаванне для музыканта. Нездарма М.К.Метнер лічыў выкананне Моцарта складанай задачай і запэўніваў: "Яго трэба граць на "дваццатым" курсе кансерваторыі!.."

Ларыса Сiмаковiч

(з анатацыі да канцэрта Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, дырыжор - Я.Бушкоў; 2015)

Партитура произведения