Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха: Юрый Габрусь

Дата: 15.12.2018 пачатак у 20:00
Катэгорыя: Арган

Вялізарны музычны праект працягваецца у снежні!

Арганіст Юры Габрусь на працягу серыі канцэртаў выканае ўсе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха.

Юры Габрусь скончыў Акадэмію музыкі і драмы Гётэборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргана ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з’яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з’яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстар-класах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя-Канада), А. Бундэман (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германія), Э. М. Белоцці (Італія-ЗША). З’яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава, а таксама цыкла канцэртаў арганнай і вакальнай музыкі Заслужанага калектыва Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь “Гравітацыі насуперак” у Чырвоным касцёле.

1. Прэлюдыя і фуга до мажор, BWV 545

2. Харал “Puer natus in Bethlehem” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “Puer natus in Bethlehem”, BWV 603

3. Харал “Gelobet seist du, Herr Jesu Christ” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “Gelobet seist du, Herr Jesu Christ”, BWV 604

4. Арганная харальная прэлюдыя “Der Tag, der ist so freudenreich”, BWV 605

5. Арганная харальная прэлюдыя “Vom Himmel hoch da komm ich her”, BWV 606

6. Арганная харальная прэлюдыя “Vom Himmel komm den Engelschaar”, BWV 607

7. Харал “Vom Himmel komm den Engelschaar” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Кананічныя варыяцыі на тэму харала “Vom Himmel hoch da komm ich her”, BWV 769

8. Арганная харальная прэлюдыя “Wie schön leuchtet der Morgenstern”, BWV 739

9. Дзве арганныя харальныя прэлюдыі на тэму харала “Gelobet seist du, Herr Jesu Christ”, BWV 723, 722

10. Пастораль фа мажор (у чатырох частках), BWV 590

11. Харал “In dulci jubilo” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “In dulci jubilo”, BWV 608

12. Харал “Lobt Gott, ihr Christen, allzugleich” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “Lobt Gott, ihr Christen, allzugleich”, BWV 609

13. Харал “Jesu, meine Freude” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “Jesu, meine Freude”, BWV 610

14. Харал “Christum wir sollen loben schon” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “Christum wir sollen loben schon”, BWV 611

15. Харал “Wir Christenleut” – выконвае ансамбль Дзяржаўнага камернага хору РБ

Арганная харальная прэлюдыя “Wir Christenleut”, BWV 612

16. Прэлюдыя і фуга ля мажор, BWV 536

17. Арганная харальная прэлюдыя “In dulci jubilo”, BWV 729

Органные сочинения Иоганна Себастьяна Баха: Юрий Габрусь