Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов

Год качества

Крашевский Юзеф Игнацы (1812–1887)

Крашевский Юзеф Игнацы (1812 - 1887)

Юзеф Игнацы Крашевски (1812–1887)

"Я не паспею, я не паспею..." — выдыхала хвалямі нецярпення Душа: "...Я баюся не паспець зразумець час, эпоху, стагоддзе, баюся не заспець жывымі тых, хто мне так патрэбны, так неабходны, з кім мне абавязкова варта быць побач, і каму я патрэбны, і каму я неабходны, без каго маё існаванне не набудзе той вастрыні і смеласці, рызыкоўнасці і дзёрзкасці... Таму пусціце мяне, пусціце, я магу не паспець!.."

Так сакатала Душа, яшчэ ненароджаная, трымльцівая сваім нецярпеннем, прагным парываннем хутчэй нарадзіцца. Душа выспявала і жадала ўпасці ў жыццё. Душа неакрэсленая, бязмежная. І чыстая. Нібы воблака.

Яна ўвайшла ў цела з улоння той, чыё святло было так роўнае яму, чыя роднасць была неабдымнай і касмічнай. Маці так баялася французскага нашэсця 1812 года, што мушана была неадкладна пакінуць родную Пружаншчыну і схавацца ў варшаўскім гатэлю. Там і нарадзіўся будучы дзеяч Юзаф Ігнацы Крашэўскі, якому праз сваю рупнасць і інтэлектуальную "ненаежнасці" лёсам наканавана было трапіць ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

"...Хутчэй! Мне трэба туды, дзе неба, дзе навальніцы, дзе куры, бычкі, старыя бярозы, дзе самыя лепшыя гусі з іх самымі лепшымі пёркамі. Іх пёркі спатрэбяцца, каб напісаць 600 тамоў літаратурнай, даследчыцкай працы, каб гэтым пяром я мог зрабіць нататкі і замалёўкі самага дзівоснага месца майго зямнога існавання. Я ўслаўлю гусінае пяро малюючы абрысы, рысы, народу, сярод якога буду жыць, яго хаціны, саламяныя дахі, неверагоднай прыгажосці і годнасці постаці, іх убранне: мужчынскае, жаночае, дзявочае, юначае; іх уборы святочныя, абрадавыя, штодзённыя, іх капялюшы і капялюшыкі, іх хусты і хусцінкі. Я запішу іх гаворку, я збяру іх песні, напішу іх гісторыю, на якую яны забыліся, пра іх род вялікі і магутны, пра іх каралёў і каралеў, пра іх звычаі і паводзіны. Я паступлю ў Віленскі універсітэт і захаплюся паўстаннем, тым самым, ад падзей якога будзе пакутаваць чулая душа Шапэна. Я назбіраю сяброў і аднадумцаў. Я напішу не меньш, чым Бальзак. Каб мой народ мог ганарыцца мной не меней за французскі. Я напішу! Я напішу 223 раманы, я буду нават ствараць музыку, бо яна — тая каштоўнасць, якая "не перастае быць", якая з вечнасці прыйшоўшы, ў вечнасць сыходзіць і там жыве. Так здарыцца, што я нараджуся далёка ад дому — ў гатэлі і памру далёка ад дому — ў гатэлі. Але хіба гэта так істотна? Я паспею пажыць ў Дрэздэне, паспею займець сваю друкарню і адседзець за кратамі свой другі "тэрмін". У 72 гады я здолею закахацца. Я зноў адчую цеплыню закаханай жанчыны і буду з яе рук есці цёплую бульбу, якую яна прынясе мне ў турму, ведаючы мой хворы страўнік. Я праеду ўсю Еўропу, яе гарады і сталіцы, але душа мая штовечар і штодня будзе вяртацца на ціхія балоты Палесся... І нікога, і нічога я так і не змагу палюбіць, як тыя балотныя туманы, густое паветра і глыбокае неба. Вось чаму я так спяшаюся. Я спяшаюся прызнацца гэтай зямлі ў сваім глыбокім зачараванні. Я хачу ўкленчыць самаму лепшаму куточку гэтай планеты, які так несправядліва абмінае шчаслівы лёс! Вось чаго ябаюся не паспець! А мая душа агніста вібруеў прадчуванні першых надрукаваных радкоў: "Калі і ёсць дзе край ціхі, спакойны, то гэта Палессе наша..." Бо сэрца ў мяне — ліцьвінскае...

Ларыса Сімаковіч