Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

Равель М. “Ночной Гаспар” для фортепиано

У 1908 годзе М.Равэль напісаў фартэпіянны цыкл з трох кампазіцый: "Ундзіна" (фр. Ondine), "Шыбеніца" (фр. Le Gibet) ,"Скарбо" (фр. Scarbo), аб'яднаных адной назвай –"Начны Гаспар", альбо "Здані ночы".
П'есы Равэля напісаны пад уражаннем паэмы французскага паэта А.Бертрана, які пражыў усяго 34 гады, але паспеў стварыць новы літаратурны жанр — вершы ў прозе. Яны і натхнілі ў 1908 кампазітара.
"Начны Гаспар»"— новы ўзор равэлеўскага піянізму: спалучэнне віртуознасці і каларыстычнай разнастайнасці.
Не выпадкова С.Рыхтар лічыў цыкл адным з любімых равэлеўскіх твораў. А Жыль-Маршэ казаў, што для выканання гэтай музыкі неабходна мець у сваім распараджэнні 26 адценняў гучання. І адценні тыя існуюць у надзвычай вузкіх межах дыяпазону дынамікі.

Ларыса Сiмаковiч

(з анатацыі да канцэрта Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, дырыжор - Я.Бушкоў; 2015)

Произведение в программах концертов