Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

"Джазовые вечера в филармонии" Гражина Аугустик и Трио Анджея Ягодинского

Дата: 19.03.2013 начало в 19:00
Категория: Джаз

"Джазовые вечера в филармонии"

Гражина Аугустик и Трио Анджея Ягодинского

(Польша, США)

/GRAŻYNAAUGUŚCIKІ ANDRZEJJAGODZIŃSKITRIO/

Гражина Аугустик вокал


Анджей Ягодински фортепиано

Адам Цегельски контрабас

Чеслав Бартковски ударные

Гражына Аўгусцік з'яўляецца адной з самых інтрыгуючых сучасных вакалістак на сусветнай джазавай сцэне. Спявачка, кампазітар, аранжыроўшчык і прадзюсар яна збірае найлепшыя водгукі і захапленні як музычных крытыкаў, так і аматараў джаза, а нават "неджазавай аўдыторыі", дзякуючы свайму ўнікальнаму голасу, які мае ўніверсальную мову. Яе музыка – гэта ідэальны баланс паміж эмоцыямі і інтэлектам. Яна мае незвычайнае гучанне, свабоду, выключную дакладнасць, свежасць і вынаходніцтва.
Асаблівы стыль спявачкі кідае выклік традыцыйным паняццям джаза, падкрэсліваючы, што яна вакаліст і музыкант без межаў. Нестандартны падыход да інтэрпрэтацыі класічных твораў – гэта для Г.А. і даніна аўтарам, і ў той жа час – прыгода па нязведанай тэрыторыі.
Сваю прафесійную музычную кар'еру Гражына Аўгусцік пачала ў Польшчы, а прадоўжыла ў прэстыжным Berklee College of Music ў Бостане, які з выдатнай адзнакай скончыла ў 1992 годзе. Дыплом спявачка атрымала з рук Філа Колінза і Эл Джэро. З таго часу яна выступала і запісвала альбомы з такімі сусветнымі славутасцямі джаза, як Майкл і Рэндзі Брэкер, Джым Хол, Джон Медэскі, Павел Верціка, Джон Маклін, Патрысія Барбер, Міхал Урбаняк, Уршуля Дудзяк, Ярэк Бэстэр, Анджэй Ягадзінскі і многія іншыя.
З 1994 года Гражына пастаянна пражывае ў Чыкага, дзе яна выступае на такіх легендарных пляцоўках, як Green Mill, Chicago Cultural Center, Millennium Park і інш. Нягледзячы на актыўны графік, Г.А. запісала 17 альбомаў, дзесяць пад сваім лэйблам GMA Records. Альбом "Fragile" патрапіў у прэстыжны TOP 20 джазавых альбомаў 2000 года. У гэтым жа годзе запісы з удзелам спявачкі для London Peace Frog Records i Underground Evolution былі на першых месцах брытанскіх радыёчартаў, таксама як і кожны з наступных яе альбомаў. Праект Гражыны Аўгусцік 'Chopin World Sound', які яна прадставіла ў 2010 годзе перад 10-тысячнай аудыторыяй у чыкагскім Millennium Park, быў прызнаны крытыкамі Chicago Tribune i New York Times адным з 10 найважнейшых канцэртаў на працягу апошніх 30 год, сярод якіх у храналагічнай паслядоўнасці: Оскар Браун Юніёр – 1983, Эла Фіцжэральд – 1991, Майлс Дэвіс – 1991, Септэт Уінтэна Марсаліса – 1994, Фрэнк Сінатра – 1994, Маркус Робертс – 1995, Tropicana Orchestra – 1998, Даніла Пэрэз – 2005, Ігар Бутман – 2005, Гражына Аўгусцік – 2010.
www.grazynaauguscik.com

Трыа Анджэя Ягадзінскага – легенда польскай джазавай сцэны. Калектыў даўно набыў заслужаную славу аднаго з найлепшых джазавых інтэрпрэтатараў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Стваральнік і лідэр трыо - піяніст, акардэаніст, кампазітар і аранжыроўшчык Анджэй Ягадзіньскі. У свой час ён скончыў Варшаўскую музычную акадэмію імя Ф. Шапэна па класе валторны. На фартэпіяна цалкам пераключыўся ў канцы 1970-х. Пасля таго як яму прысудзілі прыз на конкурсе Old Jazz Meeting Zlota Tarka ў 1979 годзе, Анджэй цалкам прысвяціў сябе джазу. Як і многія, ён іграў у розных джазавых калектывах, акампанаваў выбітнай польскай спявачцы Эве Бэм (Ewa Bem). Выступаў сумесна і запісваў альбомы са шматлікімі джазавымі калектывамі Польшчы - Old Timers, Swing Session, String Connection, квартэт Збігнева Намыслоўскага, квартэт Томаша Муняка, Big Warsaw Band, Quintessence, "Czwartet", прымаў удзел ва ўсіх магчымых джазавых фестывалях па ўсім свеце – Jazz Yatra - Bombay, Ost-West Nurnberg, Jazz in Europe-Paris, Skane Festivalen in Malmo, Edinburgh Art Festival, Ankara Music Festival, Leverkusener Jazz Tage, Istanbul International Festival, Ankara Music Festival. У 1993 годзе Анджэй стварыў уласны калектыў - Andrzej Jagodzinski Trio. У тым жа годзе выйшаў іх першы і адзін з самых рэзанансных ў Еўропе джазавых альбомаў «Chopin», які атрымаў мноства ўзнагарод (сярод іншых і «польскую Грэмі» - прэмію «Фрыдэрык»). Зараз у дыскаграфіі трыа налічваецца 6 альбомаў. Прычым, кожны раз звяртаючыся да ўжознаёмых, здавалася б, твораў, польскія музыкі знаходзяць у іх новыя грані і вось ужо 17 гадоў не губляюць «свежасці» гучання. У 2005 годзе Анджэй Ягадзіньскі быў узнагароджаны медалём Міністра культуры РП "Заслужаны для культуры GLORIA ARTIS".
У складзе трыо, акрамя Ягадзінскага, два не менш знакамітыя польскія музыканты - кантрабасіст Адам Цэгельскі і барабаншчык Чэслаў Барткоўскі. Цэгельскі - кантрабасіст сусветнага класа, ён іграў з лепшымі музыкантамі і калектывамі Польшчы, у тым ліку з Томашам Станькам, Збігневам Намыслоўскім, Эвай Бэм, Войцехам Каролякам, Хенрыкам Міськевічам, Збігневам Прайснэрам, Янам Качмаркам і аркестрам Sinfonia Varsovia. Выпускнік Акадэміі Музыкі ў Варшаве. Дэбютаваў у калектыве "Central Heating Trio", з якім перамог у конкурсе Jazz Juniors у Кракаве ў 1990 годзе, атрымаўшы таксама індывідуальную ўзнагароду. З "CHT" музыкант удзельнічаў у фіналах двух еўрапейскіх джазавых конкурсаў – Leverkusen (Германія, 1990) i Hoeilaart (Бельгія, 1990). У 1994 атрымаў ад Фонда Польскай Культуры ўзнагароду імя Кшыштафа Камеды.
Барабаншчык Чэслаў Барткоўскі –легенда польскага джаза. Ён іграў у знакамітых калектывах: Кшыштафа Камеды, Збігнева Намыслоўскага, Чэслава Немэна, Томаша Станькі, Адама Маковіча, Міхала Урбаняка і Уршулі Дудзяк, Войтка Кароляка, Яна Пташына Ўрублеўскага і Хенрыка Маеўскага. Спіс фестываляў, на якіх пабываў Барткоўскі, уражвае так сама, як і спіс музыкантаў, з якімі ён супрацоўнічаў. З ім ігралі таксама сусветна вядомыя музыканты, такія як: Бэн Вэбстэр, Кларк Тэры і Арт Фармер.
Ч. Барткоўскі - ганаровы член "Tauranga Jazz Festival Society" і "The New Orleans Clubs New Castle зon Tyne England", заслужаны дзеяч культуры Польшчы.
www.jagodzinski.art.pl

"Джазовые вечера в филармонии"  Гражина Аугустик и Трио Анджея Ягодинского