Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

"Джазовые вечера в филармонии": Квартет Кристины Станько (Польша)

Дата: 18.02.2016 начало в 19:00
Категория: Джаз

"Джазовые вечера в филармонии"
Квартет Кристины Станько
(Польша)
Кристина Станько вокал
Петр Леманьчик контрабас
Доминик Буковский электроксилофон, вибрафон, калимба
Тайлер Хорнби ударные

18 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі выступіць адна з найбольш выбітных джазавых вакалістак Польшчы, лаўрэат шматлікіх узнагарод, кампазітар, аўтар тэкстаў, спявачка, адораная надзвычай арыгінальным, пачуццёвым голасам, якая свабодна адчувае сябе ў розных музычных жанрах –
КРЫСТЫНА СТАНЬКА /KRYSTYNA STAŃKO/.

Разам з ёй на мінскую сцэну выйдуць знакамітыя музыкі:
Пётр ЛЕМАНЬЧЫК /Piotr Lemańczyk/ кантрабас
Дамінік БУКОЎСКІ /Dominik Bukowski/
электраксілафон, калімба
Тайлер ХОРНБІ /Tyler Hornby/ ударныя / Канада

К. Станька, Д. Букоўскі і П. Леманьчык працуюць разам на працягу многіх гадоў, яны запісалі і выдалі шматлікія альбомы, выканалі сумесна вялікую колькасць канцэртаў як у Польшчы, так і за мяжой. У 2015 г. пасля восеньскага канцэртанага тура па Канадзе ў склад квартэта быў запрошаны знакаміты канадскі барабаншчык Тайлер Хорнбі.
Арыгінальнасць гурта вызначаюць не толькі выдатныя здольнасці музыкаў, але перадусім непаўторнае ўнікальнае сугучча кантральта, вібрафона, кантрабаса і барабанаў. Разам яны ствараюць музычную прастору, у якой слухач адчувае сябе запрошаным, каб захапляцца аб'ёмным гукам, настроем і добрай энергіяй.
Кожны канцэрт з'яўляецца вялікім незабыўным перажываннем як для музыкаў, так і для слухачоў. ГЭТА ТРЭБА ПАЧУЦЬ !!!

Крыстына Станька – выпускніца Факультэта джаза і сучаснай музыкі Акадэміі музыкі ў г. Катавіцэ. Лаўрэат шматлікіх узнагарод, сярод якіх Узнагарода імя Анны Янтар, І месца на "Дэбютах Аполя", І прэмія на фестывалі студэнцкай песні ў Кракаве, дзве намінацыі галоўнай польскай музычнай прэміі "Фрыдэрык" , Джазавы Альбом Года (2012) паводле чытачоў часопіса Jazz Forum. У 2014 годзе Крыстына Станька атрымала вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду ў галіне культуры Медаль Gloria Artis. Яна выступала на многіх фестывалях у Польшчы і за мяжой: Швецыі, Германіі, Расіі, Нарвегіі. На працягу некалькіх гадоў яна з'яўляецца выкладчыкам джазавага і эстраднага спеву ў Гданьскай Акадэміі музыкі. Альбомы К. Станька кожны раз атрымліваюць высокія ацэнкі і прызнанне слухачоў.
На канцэрце ў Мінску прагучаць кампазіцыі з апошніх трох альбомаў спявачкі:
- - "SECRETLY" («Таемна») – кампазіцыі вялікага артыста Пітэра Гэбрыела ў аўтарскіх джазавых апрацоўках квартэта Крысціны Станька. Альбом атрымаў 5 зорак у рэцэнзіях самага галоўнага джазавага часопіса Польшчы Jazz Forum!!!
- "КРОПЛЯ СЛОВА" – спалучэнне джазавай музыкі і прыгожай польскай паэзіі, альбом атрымаў захопленыя водгукі і стаў Альбомам Года паводле чытачоў часопіса Jazz Forum, а вакалістка атрымала Паморскую Артыстычную Узнагароду.
- "SNIK" («Мроі») – музыка, натхнёная фальклорам кашубскай Швейцарыі (Кашубы - рэгіён Польшчы), альбом атрымаў узнагароду Горада Гданьска ў галіне культуры «Splendor Gedanensis»).
www.krystynastanko.com

Дамінік Букоўскі – віртуоз джазавага вібрафона, кампазітар, выпускнік факультэта джаза Акадэміі музыкі ў г. Катавіцэ. Лаўрэат шматлікіх узнагарод: І месца ў прэстыжным конкурсе "Belska Zadymka Jazzowa", статуэтка "Джазавы Анёлак 2002". З 2003 г. па сённяшні час займае 2 месца ў анкеце JAZZ TOP у катэгорыі "Вібрафон года". Намініраваны на GRAND PRIX JAZZ MELOMANI 2003 у катэгорыі "Надзея меламанаў 2003". Супрацоўнічае з такімі выдатнымі музыкантамі, як Tim Hagans (ЗША), Ulf Adaker (Швецыя), Brian Melvin (ЗША), Gus Dahlberg (Швецыя), Raivo Tafenau (Эстонія), а таксама з польскімі джазмэнамі – Янушам Мунякам, Лешэкам Можджэрам, Мацеем Сікалам, Збігневам Намыслоўскім, Янам "Пташынам" Урублеўскім, Пятром Вайтасікам і інш. Выступаў на шматлікіх сусветных сцэнах: у Ізраілі, Грэцыі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Бельгіі, Германіі і інш.
www.dominikbukowski.com

Пётр Леманьчык – адзін з найбольш пазнавальных кантрабасістаў у Польшчы, лаўрэат шматлікіх джазавых конкурсаў. Узнагароджаны за індывідуальнасць, кампазітарскую дзейнасць і як лепшы інструменталіст; "Джаз на Одером" - узнагарода як кампазітару, а таксама "Паморская джазавая восень", дзе ён атрымаў "Залаты ключ кар'еры". З'яўляецца членам шматлікіх джазавых груп і адзіным еўрапейцам амерыканскага калектыву BEATLEJAZZ. Часта супрацоўнічае з такімі зоркамі сусветнага фармату, як Jerry Bergonzi, Seamus Blake, Dave Kikoski, Tim Hagans, Gary Novak, Clarence Penn, Brian Melvin, Avishai Cohen Tr, Jakob Dinesen. Запісаў 7 аўтарскіх альбомаў. Разам з Яцэкам Коханам і Джэры Бергонзі быў намініраваны на прэмію "Фрыдэрык" у катэгорыі Джазавы альбом Года 2011.
www.piotrlemanczyk.com

Тайлер Хорнбі – адзін з самых цікавых канадскіх барабаншчыкаў, выпускнік Універсітэтаў у Калгары і Каларада. Супрацоўнічаў з такімі музыкамі, як Randy Brecker, Tom Harrell, Brad Turner і інш. Удзельнічаў у запісе больш за 30 джазавых альбомаў, запісаў 3 сольныя дыскі: Road to Remember, Locus, Launch. Праводзіць шматлікія майстар-класы ўдарных інструментаў у Канадзе, Германіі, Італіі, ЗША і Польшчы. З'яўляецца выкладчыкам у Ambrose University. У 2009 атрымаў намінацыю да ўзнагароды Galaxie Rising Star Radio Canada, а таксама ўзнагароды General Motors Grand Jazz Міжнароднага джазавага фестывалю ў Манрэалі.
www.tylerhornby.com

"Джазовые вечера в филармонии": Квартет Кристины Станько (Польша)