Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

Этно-трио "Троица"

×

Сообщение об ошибке

Notice: Undefined index: HTTP_ACCEPT_LANGUAGE in include_once() (line 2 of /var/www_clients/philharmonic.by/public_html/sites/default/settings.php).
Дата: 27.09.2018 начало в 19:00
Категория: Популярная музыка
Заказать билет

"Троіца” прадставіць інтымны альбом, прысвечаны агню.

“У слухача будзе адчуванне, што мы граем для яго ў суседнім пакоі драўлянай вясковай хаты”.

11 траўня легендарнае этна-трыа “Троіца” прадставіць сёмы па ліку паўнафарматнік “Цар-Агонь”.  

“Кажуць старыя людзі, што быў час калі нашы Продкі, як агеньчыкі, нараджаліся на Магутным Дрэве. Тое Дрэва было незвычайным! Яно было з агню. Валадарыў Дрэвам Цар-Агонь! Ён жыў ў каранях, ствале, галінках, нават у кожным лісточку. Усё было пад яго ўладай.  А яшчэ Цар-Агонь мог выбіраць і запальваць жывы агеньчык у Душах тых людзей, якія потым верна служылі яму. Старадаўнія песні, чароўныя танцы, таямнічыя рытуалы  - яны ўсё сваё жыццё прысвячалі Цар-Агню. І пакуль гучыць ахвярная музыка – жыве Цар-Агонь! А будзе ён – будзем і мы – людзі”, - тлумачыць ва ўласцівай манеры Іван Кірчук меседж новага альбома.  

Альбом “Цар-Агонь” запісаны “Троіцай” на мінскай студыі Super 8. У стварэнні кружэлкі ўзялі ўдзел і фэны, якія скінуліся грашыма праз краўндфандынг, за што гурт выказвае ім вялікую падзяку. 

Лонгплэй складуць 10 трэкаў.  Калі папярэдні дыск, “Зімачка” (2011), запісваўся на варшаўскай TR-Studios у намінанта на "Грэмі" Томаша Рагулы і гучаў як аркестр, то цяперашняя праца адрозніваецца камернасцю. 

 “Па гуку альбом хацелася зрабіць інтымным, каб у слухача было адчуванне, што мы граем для яго ў суседнім пакоі драўлянай вясковай хаты”, - кажуць музыкі.  

У сеціве альбом з’явіцца на пачатку траўня на лэйбле SunWoofer. Паралельна дыск выйдзе на фізічных носьбітах у крамах кампаніі Vigma. Выпускаючым прадзюсарам “Цар-Агню”  выступіў прадзюсар Еўрарадыё Яўген Калмыкоў. На яго думку, беларускае культурнае асяродзе не да канца ўсведамляе цэннасць “Троіцы”:

“Часта за межамі краіны я чуў лесныя водгукі ад вялікіх музыкаў пра наша этна-трыа “Троіца”. Але на радзіме, на мой погляд, гэты калектыў пазбаўлены заслужанай увагі. Стаўленне да “Троіцы” мне нагадвае помнік у мінскім парку 50-годдзя кастрычніка, аблеплены старой лістотай.. А месца яго – на плошчы Незалежнасці замест Леніна” . 

Этно-трио "Троица"