Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

"Гравітацыі насуперак"

Дата: 22.06.2017 начало в 20:00
Категория: Хоровая музыка

"Глыбокае слуханне музыкі дазваляе нам выйсці за межы рэальнага часу" - Дж. Крэймер.
22 чэрвеня а 20-й гадзіне ў Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены адбудзецца чарговы канцэрт з цыклу "Гравітацыі насуперак". Канцэпцыя цыклу звязана з адметнай якасцю музыкі, якая вылучае яе сярод іншых мастацтв, – здольнасцю пакінуць межы рэальнага прастору і часу.
У канцэрце прагучаць шадэўры сусветнага музычнага мастацтва розных эпох у выкананні салістаў і хору.
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.
Партыю аргану выконваюць Юры Габрусь і Варвара Царук.
На сённяшні дзень рэпертуар хору адрозніваецца надзвычайнай разнастайнасцю і шырынёй: старадаўняя беларуская музыка, духоўныя творы рускіх кампазітараў, буйныя сачыненні для хору і аркестру заходнееўрапейскіх класікаў, сучасная беларуская і замежная музыка, апрацоўкі народных песень і папулярнай музыкі.
За высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё беларускай культуры 20 красавіка 2017 году Дзяржаўнаму камернаму хору была прысуджана званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь".
Вячэрнія канцэрты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і "караля інструментаў" аргану ў асобай акустыцы касцёлу ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.
Квіткі можна набыць у касах філармоніі і непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрту. Кошт – 5 рублёў.

"Гравітацыі насуперак"