Е.Подгайц
Исполнители:
Государственный камерный оркестр Республики Беларусь
Художественный руководитель – заслуженный артист России Евгений Бушков
Государственный камерный хор Республики Беларусь
Художественный руководитель – Наталья Михайлова
Программа:
Е.Подгайц – «Нью-Йоркская месса» (памяти жертв терроризма), 2001, первое исполнение в Беларуси
Э.Григ – Две северные мелодии, ор.63
М.Брух – Квинтет ля минор, ор. posth., первое исполнение в Беларуси
«В августе 2001 года Е.Подгайц пишет сочинение, вызвавшее большой общественный резонанс. Это «Нью-йоркская месса». Её название прямо ассоциировалось с посвящением памяти невинных жертв 11 сентября, а слушатели даже различали в музыке гул самолетов, атаковавших башни-близнецы. Между тем композитор завершил рукопись за несколько дней до чудовищного теракта. Более того: сочинение возникло в какой-то мере спонтанно, без расчета на определенный коллектив и место исполнения.
Премьера состоялась в мае 2002 года в католическом соборе Нью-Йорка в исполнении Нью-йоркского Русского камерного хора п/р Н.Качанова. А к годовщине трагедии композитор создал редакцию «Нью-йоркской мессы» для детского хора, струнного оркестра и органа, исполненную в Большом зале Московской консерватории 11 сентября 2002 г. в рамках международной акции «The Rolling Requiem» (Приложение № 8) Детским хором «Весна» и Камерным оркестром Московской консерватории. Посол США в России А.Вершбоу, выступивший перед собравшимися в Большом зале консерватории, дал очень высокую оценку и сочинению и исполнителям»
По материалам сайта http://www.podgaits.info
Заказать билет онлайн
Полный текст программки
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Белдзяржфілармонія
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік и галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік и галоўны дырыжор – Наталля Міхайлава
11 верасня 2012 г.
Вялікая канцэртная зала
75 канцэртны сезон
Мінск
У праграме:
І аддзяленне
Я. Падгайц (нар. 1949) — Нью-Ёркская меса (памяці ахвяраў тэрарызму), 2001г.
Э.Грыг (1843-1907) — Дзве паўночныя мелодыі, ор. 63
I folketonestil (In Folk Style)
Kulokk&Stabbelåten (Cow-Call & Pesant Dance)
ІІ аддзяленне
М. Брух (1838-1920)— Квінтэт ля мінор, op.posth
...Такое часам здараецца. Сэнс нейкай незавершанай падзеі Ўдаецца ўхапіць значна пазней самога здарэння. Логіку матывацый, спантанічных учынкаў таксама. Інтуітыўнае бачанне, перпендыкулярнае цьвярозаму розуму, раптам шалее, перакульваючы звычны парадак і бязлітасна падпарадкоўваючы сабе, парушае наладжаную ўтульнасць. Гэта бянтэжыць свядомасць, віхурыць эмоцыі. Але — такім чынам праяўляецца абрыс будучага, які мы, нібы лёгкае воблака, амаль не заўважаем. Тонкія хвалі тонкага свету ловяць творцы. Ловяць несвядома, але спрытна і — ...прадказваюць будучыню.
Так здарылася з кампазітарам Яфрэмам Падгайцам (г. нар. 1949), і напісаннем у 2001 годзе "Нью-Ёркскай месы". Атрымаўшы замову на сачыненне, прысвечанае тром гарадам свету (Нью-Ёрк, Масква, Іерусалім), кампазітар узяўся за работу з цвёрдым перакананнем выкарыстаць традыцыйны лацінскі тэкст: "Kyrie eleison...". Жаданне прыйшло спантанна, нібы аднекуль...
Кожнаму кампазітару вядома, што калі твор набывае пэўную акрэсленасць, ён пачынае жыць сваім жыццём і нават дыктаваць свае ўмовы. І ўжо не кампазітар, а твор вядзе рэй. Твор напраўляе, прапаноўвае магчымыя варыянты, падказвае ход развіцця, нібы жывая істота. "Жывая істота" новага твора паступова набывала рысы месы і ўласцівыя гэтаму жанру абрысы. Кампазітар скарыўся, хаця месу для гарадоў не задумваў. Настрой, атмасфера, эмацыйнае поле музыкі атрымлівалася не зусім традыцыйным — хутчэй трагічным, чым светлым. І музыка йшла насуперак словам, вымошчвала сваю сцежку, будавала свае масты. (Гэта, дарэчы, "ціхае" шчасце кампазітара, хвіліны існасці, магутныя, нікім незаўважаныя, калі не творца, а Тварэнне яго вядзе!)
Напярэдадні падзей 11 верасня партытура была закончана. "Калі здарылася тое, што здарылася, я зразумеў, што ўзяўся за сваю "Месу" невыпадкова" — прызнаўся кампазітар.
***
Ёсць музыка, якую трэба збіраць, як калекцыю. Настолькі яна ўнікальная, рэдкая, вытанчаная. Квінтэт ля мінор для струнных Макса Бруха — рэдкая з'ява на сцэнах усяго музычнага свету. Квінтэт лічыўся згубленым. Але на нябёсах палічылі, што такая музыка павінна існаваць, гучаць і выконвацца. Гэтаму свету яшчэ патрэбныя тонкія энергіі замілавання, хараства і прыгажосці. А яны засталіся хіба што ў мастацтве. Музыка — іх дом.
Сёння творы Макса Бруха (1838-1920) рэдка выконваюцца. Нямногія з іх можна назваць рэпертуарнымі. Лёс падарыў яму прыжыццёвую папулярнасць і запатрабаванасць. А вядомасць — з 14 гадоў. Якраз столькі было юнаку-музыку, калі яго Першая сімфонія выконвалася ў сімфанічнай зале горада Кёльна. Робер Шуман прысвяціў яму свой Першы канцэрт для фартэпіяна з аркестрам.
Пры жыцці лічыўся харавым кампазітарам. А сёння скрыпачы ўсяго свету ўдзячныя яму за бліскучы соль-мінорны Скрыпічны канцэрт. Яго скрыпічныя творы былі часткай канцэртных праграм Й.Іёахіма і П.Сарасатэ. Музыка М. Бруха — адлюстраванне рамантычнай эпохі другой паловы ХІХ стагоддзя. Як заўважыў Каміль Сен-Санс: "Уласцівасць пісаць добрую музыку выпала на долю Макса Бруха, і ён мае права гэтым ганарыцца."
***
Эдвард Грыг (1843-1907)— сімвал нарвежскага нацыянальнага мастацтва. Не дзіўна, што Грыг нарадзіўся на нарвежскай зямлі. Дзіўна, што ягоны талент здолеў спраўдзіцца ў краіне, якая не мела нацыянальнай свабоды і трывалых традыцый у мастацтве і музыцы. Жыццё Эдварда Грыга — класічны алгарытм з'яўлення нацыянальнага кампазітара, творцы, які, па-сутнасці, адкрывае чалавецтву факт існавання сваёй краіны, а разам з тым яе ментальнасць, сваеасаблівасць і адметнасць.
Для гэтага многа не трэба. Трэба каб твая краіна 300 гадоў знаходзілася пад падвойным уціскам дзвюх суседніх дзяржаў і ўсё, што тычыцца культуры, мовы, мастацтва, не мела магчымасці развівацца. Трэба, каб усяго за год да нараджэння будучага сімвала адраджэння нацыянальнай культуры з'явілася першая нарвежская граматыка і першы слоўнік нарвежскай мовы...
А яшчэ... трэба нарадзіцца ў сям'і шатландскага консула, продкі якога мушаны былі пакінуць родную Шатландыю з-за палітычнага пераследу...
...трэба мець высокаадукаваную матулю-музыканта, якая б з суседняга пакою, сарамаціла свайго сына-падлетка за ўзяты на фартэпіяна "фа бекар" замест патрэбнага "фа-дыезу"...
...трэба ў дванаццаць гадоў напісаць свой першы твор "Варыяцыі на нямецкую мелодыю", каб пазней стаць першым нацыянальным кампазітарам Нарвегіі.
...трэба ў юнацтве аднойчы сустрэцца з нарвежскім кампазітарам Рыкардам Нурдрокам, (аўтарам нацыянальнага гімна Нарвегіі, які пражыў усяго толькі 24 гады!), адчуць ягоную балючую заклапочанасць стварэннем нацыянальнага мастацтва Нарвегіі і пачаць сур'ёзна вывучаць Скандынаўскую культуру, захапіцца фальклорам і знайсці там сваё прызначэнне.
...трэба пехатой хадзіць у бліжэйшыя вёскі і занатоўваць з жывога выканання сялян-скрыпачоў народныя песні, мелодыі танцаў і з гумарам апавядаць пра тое, што "нарвежская народная гама ідзе ўверх па адных законах, а ўніз — па другіх."
"Я запісваў народную музыку маёй краіны. Я чэрпаў каштоўныя скарбы ў народных напевах маёй краіны, і з гэтай, дасюль не даследаванай крыніцы нарвежскай народнай душы імкнуўся стварыць нацыянальнае мастацтва."
...трэба двойчы ў жыцці сустрэць неабходных людзей, якія б здолелі змяніць тваю свядомасць. Здолелі ў хвіліны ваганняў, сумненняў і нерашучасці, сказаць неабходныя словы, і, вылечыўшы душу, адпусціць яе, нібы ветразь, у прастору нязведаннага. Як гэта зрабіў "нарвежскі Паганіні" Уле Булль, сказаўшы маленькаму Грыгу: "Ты павінен паехаць у Ляйпцыг і стаць музыкантам". Як гэта зрабіў пазней Ферэнц Ліст, заўважыўшы роспач Грыга: "Не спыняйцеся. У вас ёсць усе дадзеныя ствараць. Не дайце сябе запалохаць!"
...трэба мець дастаткова сціпласці і пранікнёнасці, каб аднойчы ў Лондане пасля бліскучага выступлення сказаць: "Я ганаруся і шчаслівы тым, што я нарвежэц. Я шчыра думаю, што сімпатыі да майго мастацтва грунтуюцца на сімпатыях да Нарвегіі."
... трэба мець мужнасць рашуча адхіліць прапанову напісаць каранацыйную кантату для нарвежскага караля: "...Гэтага я ніколі не зраблю..."
...цытаваць П.Крапоткіна: "Калі вышэйшыя сферы грамадства не задумваючыся забіваюць тысячы, сотні тысяч сялян і працоўных для таго, каб забяспечыць сабе ў гэтых вышэйшых сферах спакой і выгаднае становішча, то што дзіўнага ў тым, што гэтыя ніжэйшыя неадукаваныя класы перакуляць існуючы парадак..."
...і закончыць сваё жыццё ў родным горадзе Бергене, які слаўны не тым, што дажджы там падаюць з неба 300 дзён на год, і не тым, што ён некалі быў сталіцай нарвежскага каралеўства, а тым, што зямля гэта нарадзіла свайго генія, які сваёй музыкай уславіў і маленькі горад, і свой народ, і ўсю Нарвегію...
***
УВЕРЦЮРА юбілейнага СЕЗОНА адбылася. Новы канцэртны сезон — сугучча прэм'ер! Музычная ідэя наступнага канцэрта Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі чакае свайго ўвасаблення 2-га кастрычніка на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Змест праграмы падаецца настолькі "гарачым", што набывае паўднёвы каларыт. Цыкл "ФЕНОМЕНЫ": "КАНЦЭРТ ПАЎДНЁВЫ", салісты з усяго свету.
...да хуткай сустрэчы!..