Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов

Год качества

"Вялікдзень! Вялікдзень! Вялікдзень!"

Дата: 28.04.2017 начало в 20:00
Категория: Хоровая музыка

«Вялікдзень! Вялікдзень! Вялікдзень»

Дзяржаўны КАМЕРНЫ ХОР
Рэспублікі Беларусь
Дырыжор –
заслужаная артыстка Рэспубліки Беларусь
Наталля МІХАЙЛАВА

Партыя аргану – Юры Габрусь, Варвара Царук

У праграме:
1. Ц.Базылік "Божая дабрыня"
2. Я.Падгайц "Нью-Ёркская Меса" (Sanctus).
3. Э.Эшенвалдс "О, Salutaris Hostia". Сола – Арына Аляксеева (сапрана), Рыма Беркава (сапрана).
4. Дж.Расіні "Маленькая ўрачыстая меса" (Kyrie, Sanctus, Agnus Dei). Сола – Кацярына Крашчук (меца-сапрана)
5. А.Кісялёў "Pater noster"
6. А.Хадоска "Благослови, душе моя...»
7. В.Капыцько "Ave Maria"
8. С.Манюшка "Ойча наш"
9. І.Пахельбель "Таката Фа-мажор". Выконвае Варвара Царук (арган)
10. Дз.Букстэхудэ "Пасакалія ре-мінор". Выконвае Варвара Царук (арган)
11. І.С.Бах "Пасакалія і фуга до-мінор" BWV 582. Выконвае Юры Габрусь (арган).

Вячэрнія канцэрты ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі ў выкананні Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і "караля інструментаў" аргану ў асобай акустыцы касцёлу ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.

28 красавіка ў Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены адбудзецца канцэрт "Вялікдзень! Вялікдзень! Вялікдзень!", прымеркаваны да галоўнага свята ўсіх хрысціян. У ім прагучаць як шадэўры І.С.Баха, Дж.Расіні, С.Манюшкі, так і надзвычайна цікавыя творы сучасных кампазітараў.
Салісты: Арына Алякссева (сапрана), Кацярына Крашчук (меца-спрана), Рыма Беркава (сапрана).
Партыю аргану выконваюць Юры Габрусь і Варвара Царук.

Юры Габрусь з 2009 па 2011 г. навучаўся ў Акадэміі музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргану ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з'яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). У вучэбныя гады Юры актыўна канцэртаваў у Швецыі і Германіі. З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцешай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з'яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстаркласах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германия). У цяперашні час Юры працуе ў Дзяржаўным камерным хоры Рэспублікі Беларусь, рэгулярна выступаючы ў якасці арганіста-акампаніятара, а таксама з'яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава.
Варвара Царук навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе аргану дацэнта, кандыдата мастацтвазнаўства Ўл.В.Неўдаха, прымала ўдзел у Акадэміях старадаўняй музыкі ў Аўстрыі (г.Грац), ІІ Арганных асамблеях у Латвіі (г.Рыга), а таксама майстаркласах пад кіраўніцтвам прафесара І. Трумэра (Аўстрыя), Х. Шміта (Германія), М. Стэфаньскага (Польшча), А. Горына (Ізраіль), Я. Лісіцынай (Латвія). З'яўляецца актыўным удзельнікам канцэртаў і фестываляў у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск), Архікатэдральным Касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г.Мінск), Лютеранскай Кірхе у г.Гродна, канцэртным зале г.Пінска.

"Вялікдзень! Вялікдзень! Вялікдзень!"