Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

"Выгнанне ў рай"

Дата: 09.07.2016 начало в 19:00
Категория: Моноспектакль

Гэй, павейце, разгуляйцеся,
Ветры вольныя, лёгкакрылыя,
Над старонкай над крывіцкаю
Зашуміце неўгамонныя.
Паміж небам і зямліцаю
Віхрам-пухам пранясіцеся.
Леты даўна прамяняўшыя
Ўздымайцеся з чорна попелу.
Ускалыхніце сэрцам каменным,
Звонам-вечам ды ўсё полацкім --
Хай звон звонка разгамоніцца
Дый раскажа быль бывалую...

Я. Купала

Н. Раппа
"ВЫГНАННЕ Ў РАЙ"
монаспектакль

Пераклад –
Святлана Клімковіч
Пастаноўка –
Віргінія Тарнаўскайтэ
Выканаўца –
Галіна Дзягілева

Прэм'ера – 9 снежня 1989 г.
Спектакль ідзе 1 гадзіну

У аснову спектакля пакладзены гістарычныя падзеі, што адбываліся на абшарах старажытных княстваў – Полацкага ды Кіеўскага, у Х ст. У той час паміж Полацкам ды Кіевам ішло змаганне за ўплыў на ўсходне-эўрапейскіх землях.
У сталіцы крывічоў, Полацку, княжыў Рагвалод, у Ноўгародзе – Уладзімір (потым – Уладзімір "Чырвонае сонейка", князь кіеўскі). Уладзімір шукаў пагаднення і сваяцтва з князем полацкім, прагнучы ўлады на аб'яднаных землях. Але Рагвалод не згаджаўся губляць самастойнасць.
Стары летапіс распавядае пра тое, як князёўна Рагнеда, прыгажуня, дачка Рагвалода, адмовіла Ўладзіміру ўзяць з ім шлюб. Войска Ўладзіміра зруйнавала Полацк, былі забітыя бацькі Рагнеды, а саму князёўну Ўладзімір гвалтоўна зрабіў жонкаю. Рагнеда стала адною з мноства жонак князевых, нарадзіла славутых дзяцей, сярод якіх Яраслаў Мудры і Ізяслаў, якому мы абавязаны назваю горада Заслаўя, што пад Менскам.
Рагнеда ды Рагвалод не адзіныя велічныя постаці ў нашай нацыянальнай гісторыі. Але перарвалася сувязь часоў, і – сённяшнія беларусы – ці шмат мы ведаем пра сябе і сваю даўніну?
Таццяна Ратабыльская
кандыдат мастацтвазнаўства

"Выгнанне ў рай"