Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов online

Год качества

Дзень беларускага пісьменства

Сябры, у першыя выходныя верасня наша краіна адзначала Дзень беларускага пісьменства! Гэтыя дні – добрая нагода не забывацца пра тое, што трэба шанаваць родную мову і культуру, зберагаць духоўную спадчыну і памнажаць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі.

Шчыра віншуем вас са святам і жадаем шчасця, плённай працы і дабрабыту!

І запрашаем на канцэрт, каб адчуць прыгажосць роднага слова ў музыцы. 3 лістапада ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі святочную імпрэзу да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа – ладзяць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублкі Беларусь імя І.Жыновіча і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны хор.

У праграме “Мой родны кут” прагучаць творы айчынных кампазітараў (інструментальная музыка, папулярныя песні, харавыя рамансы, апрацоўкі беларускіх народных мелодый), якія таленавіта адлюстроўваюць вобразы высокай паэзіі песняроў і прыгажосць беларускага фальклору.

Вядучая канцэрта – музыказнаўца Вольга Брылон.

Дырыжоры – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Аляксандр Крамко.