Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов

Год качества

Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла Я.Коласа (3.11.2022)

Сёння Беларусь святкуе 140-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, педагога і навукоўцы, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. На гарадской плошчы Мінска, якая была названа ў яго гонар у 1956 годзе, адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла народнаму песняру.

Вітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства адрасаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У цырымоніі бралі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч, першы намеснік Міністра культуры В.І.Грамада, старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” А.М.Карлюкевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа І.У.Мацяс і кіраўніцтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі – генеральны дырэктар А.І.Нікіта і мастацкі кіраўнік Ю.М.Гільдзюк. На плошчы Якуба Коласа таксама сабраліся прыхільнікі нацыянальнай літаратурнай спадчыны, каб выказаць захапленне светлым талентам Паэта.

Працягам святкавання 140-годдзя класіка беларускай літаратуры стане ўрачысты канцэрт “Мой родны кут”, які адбудзецца 3 лістапада а 19 гадзіне ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча і Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь прагучыць музыка вядомых айчынных кампазітараў, натхнёная паэтычнымі тэкстамі Якуба Коласа і Янкі Купалы, яго лепшага сябра і паплечніка.