Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

Абонемент № 8 "Для всех"

Дата: 10.04.2016 начало в 19:00
Категория: Камерная музыка


Международный форум молодых музыкантов
"Минская весна-2016"
к 80-летию Белорусской государственной филармонии

Абонемент № 8 "Для всех"
концерт третий
Государственный камерный оркестр Республики Беларусь
Художественный руководитель и главный дирижер -
заслуженный артист России Евгений Бушков
Ф.Крейслер, А.Пьяццолла

Гісторыя танга і скрыпкі

Танга і скрыпка, музыка Астара П'яцолы і Фрыца Крэйслера — у заключным канцэрце Абанемента №8 "Для ўсіх і для кожнага" Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь 10 красавіка на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.

Гісторыя танга і скрыпкі — яшчэ адна гісторыя кахання і расстання, містыфікацый і ператварэнняў. Гісторыя жыцця, напісаная графікай вытанчаных мелодый.

"Новае танга" Астара П'яцолы — экспрэсія перажыванняў, пачуццяў кампазітара-неарамантыка тэхналагічнай эпохі. Поставангарднае прызнанне "новай прастаты", дзе зніклі межы сур'ёзнай і лёгкай музыкі. Музыка не для танца. Музыка, якая прадугледжвае канцэртнасць і прафесійную харэаграфію. Астар П'яцола і танга — аднойчы яны супалі па часе і засталіся назаўсёды разам. Злучыўшы лёгкасць з гарачынёй, парушыўшы добравядомыя законы, кампазітар стварыў сваю гісторыю танга.

"Класічныя манускрыпты" Фрыца Крэйслера — гісторыя чароўных містыфікацый, гісторыя стварэння шэдэўраў, схаваных пад імёнамі іншых геніяў.

Скрыпічныя шэдэўры Астара П'яцолы і Фрыца Крэйслера прагучаць у выкананіі салістаў аркестра — Паўла Бацяна, Кацярыны Мішчанчук, Юрыя Блінова, Лізаветы Гембіцкай, Вольгі Гуз, Алега Подава, Канстанціна Сідарука.

Спецыяльны госць: Равіль Іслямаў (Расія).

Дырыжор — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

Абонемент № 8 "Для всех"