Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов online

Год качества

Ансамблю старинной музыки "Кантабиле" 40 лет

Дата: 30.10.2016 начало в 19:00
Категория: Камерная музыка

Музыкальная гостиная
Художественный руководитель - Татьяна Старченко
ПРЕДСТАВЛЯЕТ:
Ансамблю старинной музыки "Кантабиле" 40 лет
Евгений Виданов (флейта),
Светлана Попова (скрипка),
Станислав Петченко (виолончель),
Вадим Сидоров (клавесин)
Ансамбль старадаўняй музыкі "Кантабіле" адзначае свае 40 год!

Музычны Дом "Класіка" і "Музычная гасцёўня" Таццяны Старчанка запрашаюць разам з ансамблем старадаўняй музыкі "Кантабіле" адзначыць 40-вы Дзень народзінаў калектыва самай прыгожай музыкай у свеце. Музыкай, якая колісь гучала на балях і высокіх прыёмах палацаў і замкаў пры шляхце, князях і каралях! Для вас прагучыць еўрапейская музыка эпохі Барока, руская, а таксама музыка, народжаная ў ХVI–XVIII стагоддзях на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага!
Асаблівы гонар ансамбль "Кантабіле" мае за той гістарычны факт, што ён быў першым, хто выканаў музыку сёння знакамітага "Полацкага сшытка". Пасля гэтую музыку ў сваім рэпертуары і па сёняшні дзень даволі актыўна выкарыстоўваюць шматлікія рок і фольк гурты Беларусі. Напрацягу ўсёй сваёй музычнай кар'еры, акрамя выканання барочнай музыкі вялікіх сусветных кампазітараў, ансамбль "Кантабіле" знаёміць слухачоў з музыкай невядомых або забытых па нейкіх прычынах аўтараў.
А сам ансамбль "Кантабiле" з'явіўся ў Мінску ў 1976 годзе. У першым складзе ігралі такія беларускія музыкі, як Генадзь Гедыльтэр, Валерый Фралоў, Міхаіл Бараноўскі, Юрый Цырук і Аляксандр Фісейскі. І за высокі ўзровень прафесіяналізму ў свой час ансамбль стаў адным з самых паважаных музычных калектываў былога СССР. Яго музыку слухалі на сцэнах вялікіх і малых гарадоў нават ў Сібіры і на Дальнім Усходзе. У Нямеччыне ансамбль запісаў 5 CD дыскаў. На радзіме ў ансамбля захаваліся фондавыя запісы беларускага радыё, некаторыя з якіх увайшлі ў калекцыю з 6 дыскаў "Залатога фонда" Белтэлерадыёкампаніі. Калектыў, які сапраўды можна лічыць гордасцю і найярчайшым прадстаўніком класічнай музыкі краіны, сёння грае на шляхетных балях, якія ладзяць рэканструктарскія клубы ў Беларусі, Літве і Польшчы. Займаецца асветніцкай дзейнасцю.
Сёння ў складзе ансамбля "Кантабіле" працуюць: Яўген Віданаў – флейта (мастацкі кіраўнік), Святлана Папова – скрыпка, Станіслаў Петчанка – віяланчэль, Вадзім Сідараў – клавесін.
З ансамблем "Кантабіле" у розныя часы выступалі такія знакамітыя спевакі як Зіновій Бабій, Ліна Мкртчан, Віктар Скарабагатаў. У розныя часы былі задзейнічаныя і шматлікія цудоўныя музыканты, некаторыя з іх ізноў сустрэнуцца разам на юбілейным канцэрце 30 кастрычніка на адной сцэне: Канстанцін Шараў – арган, Ілля Жукоўскі – віяланчэль (прыедзе спецыяльна з Германіі), а таксама разам з імі прымуць удзел Марыя Шункевіч – флейта і Маргарэта Ляўчук – сапрана.
Музыкі рыхтуюць да свайго вялікага канцэрта самыя прыгожыя, яркія і разнастайныя творы еўрапейскай, рускай і беларускай музыкі мінулых стагоддзяў.

Квіткі можна набыць у касе і на сайце Белдзяржфілармоніі, таксама на сайце www.kvitki.by/ru/buy/35406#plan
Канцэрт адбудзецца 30 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі.
Пачатк: 19.00
Тэлефон для даведак: 8029-2-366-166

Ансамблю старинной музыки "Кантабиле" 40 лет