Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

"Без той песні я жыць не магу"

Дата: 24.09.2013 начало в 19:00

"Без той песні я жыць не магу"
Литературно-музыкальная программа по произведениям поэта-песенника Адама Русака

Исполнители -

Светлана Стародетко сопрано
Кирилл Старостенко тенор
Сергей Войницкий фортепиано

Автор проекта и исполнитель:

Зинаида Феоктистова-Колодяжная художественное слово

Шаноўныя аматары высокага мастацтва!
24 верасня а 19 гадзіне малая зала Белдзяржфілармоніі зноў адчыніць свае дзверы каб запрасіць вас на прэм'еру канцэрта-вечарыны пад назвай "Без той песні я жыць не магу...". Прыхільнікі творчасці паэта і музыканта Адама Русака здагадаліся, што гэта радок з песні Марыны з кінафільма "Гадзіннік спыніўся апоўначы".
Аўтар праекта і выканаўца - вядомая артыстка-чытальніца , якая штогод рыхтуе ўсе новыя і новыя праграмы паводле твораў беларускіх літаратараў, лаўрэат нацыянальнага і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная. У выкананні гэтай таленавітай актрысы, майстра сатыры і гумару прагучаць і простая, шчырая лірыка, і гераічныя радкі, і яскравыя жарты ды перасмешкі.
У канцэрце таксама прымуць удзел салісты Святлана Старадзетка (сапрана), Кірыл Старасценка (тэнар), Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна). У іх выкананні прагучаць папулярныя песні на вершы Адама Русака кампазітараў Юрыя Семенякі, Уладзіміра Алоўнікава, Ігара Лучанка, Ісаака Любана, Нестара Сакалоўскага, Ніны Сакаловай.
Усіх, хто любіць сваю зямлю, сваю айчыну, хто шануе родную матчыну мову, хто неабыякавы да таленту гасціннага, шчырага чалавека, музыканта і паэта, уладальніка шматлікіх дзяржаўных узнагарод, сапраўднага сына беларускай зямлі Адама Русака запрашаем ў Белдзяржфілармонію 24 верасня.

"Без той песні я жыць не магу"