Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов

Год качества

Лауреат международных конкурсов Виталий Стахиевич (фортепиано)

Дата: 27.04.2017 начало в 19:00
Категория: Камерная музыка

лауреат международных конкурсов
Виталий Стахиевич
фортепиано
В программе:

Д.Скарлатти - Шесть сонат
С.Прокофьев - Соната №3, op.28
С.Войницкий - Павана
Ф.Шопен - Полонез-фантазии, op.61
- Вальс, op.34 №1
- Полонез op.40 №1 (первая версия)
Ф.Лист - Мефисто-вальс

Музыцы для самавыяўлення многа не трэба. Дастаткова канцэртнай залы.

Раяля.

Талента піяніста.

Вызваленага вечара.

Музыкі Даменіка Скарлаці — кампазітара, якога вось ужо на працягу некалькіх стагоддзяў кожны музыкант адкрывае па-свойму.

Немагчыма наталіцца адкрытым космасам ягоных фартэпіянных санат, дзе музычныя фразы нібы самі складаюцца ў сузор'і перад тым, як рассыпацца срэбраным зернем і зноў злучыцца з новымі зоркавымі пісьмёнамі.

Даменіка Скарлаці — сучаснік Баха і Гендэля. ...У яго далоні падалі зусім інакшыя зоркі... Яго клавірныя санаты — крыштальныя мініяцюры крохкай арганізацыі, працятыя тонкімі графічнымі лініямі мастацкай вобразнасці. Праз іх угадваюцца тонкія абрысы Гендэля і Марчэла...

Скарлаці знайшоў той патаемны партал, дзе гукамі клавесіна збуджваюцца "тугие паруса" космаса. Створаныя музычныя фразы супадаюць з дыятонікай далёкіх сузор'яў.

Свае срэбраструнныя клавесіны Даменіка Скарлаці называў не меньш звонкімі імёнамі італьянскіх мастакоў. Любімы клавесін насіў імя "Рафаэль з Урбіна".

"Зоркавасць" Скарлаці можна аспрэчваць і ўспрымаць яго музыку па-рознаму. Але нельга аспрэчыць таго невядомага астранома, які, адчуваючы касмічнасць Д.Скарлаці, назваў кратэр Меркурыя імем кампазітара.

555 клавірных санат Даменіка Скарлаці падобны на 555 сузор'яў.

Шэсць з іх можна пачуць неўзабаве: 27 красавіка ў Малой зале імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі ў выкананні выдатнага піяніста сучаснасці — Віталя Стахіевіча.

Ён выходзіць на сцэну аддаць належнае неабходнасці...

У Празе яго канцэрты не прамінаюць тамтэйшыя беларусы.

Вільня радуецца сустрэчы з ім.

Каб выйсці на сцэну яму — артысту, піяністу, музыканту, — неабходна ўсяго толькі прыляцець... напрыклад, з Амстэрдама... і прызямліцца, напрыклад у... Мінску...

Выйсці на сцэну, каб аддаць належнае неабходнасці — музыцы. Перад тым — звычайны скручаны ланцуг пахмурных світанкаў і глыбокіх начэй. Нябачная ахова бліжэйшай падзеі. Ці не тое самае — схіліцца над кветкай, якая не вырасла? Ці не тое самае — насыціць сэнсам дзень, які яшчэ не нарадзіўся? "...Гэта зусім не жарты — быць абраным музыкай, нарадзіцца музыкантам," — сумна прамовіў аднойчы Томас Манн. "Кожны канцэрт павінен быць нечаканасцю" — задуменна адгукнуўся С.Рыхтар.

Філарманічная афіша спяшаецца абвясціць падзею — чарговы сольны канцэрт Віталя Стахіевіча

У праграме — Д.Скарлаці, С.Пракоф'еў, Ф.Ліст, Ф.Шапэн...

Ларыса Сімаковіч

Лауреат международных конкурсов Виталий Стахиевич (фортепиано)