Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

"Народный реквием": квартет "Квадрофоник" (Польша)

Дата: 31.03.2017 начало в 19:00
Категория: Камерная музыка

Народныя жалобныя песні з Мазовіі і Пелплінскага спеўніка 1871 г. прагучаць ва ўнікальнай інтэрпрэтацыі
выдатных музыкаў з Польшчы –
спявака, мультыінструменталіста, папулярызатара польскіх народных песен АДАМА СТРУГА
і знакамітага гурта "KWADROFONIK":
Эмілія СІТАЖ
фартэпіяна
Бартэк ВОНСІК
фартэпіяна
Магдалена КАРДЫЛЯСІНЬСКА
ударныя інструменты
Мілаш ПЭНКАЛА
ударныя інструменты

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы
Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны
Рэспублікі Польшча
і Польскага Інстытута ў Мінску.

"Народны рэквіем" павінен паслухаць кожны. Асноўная прычына – гэта універсальнасць тэмы: смерць, і ўсё тое, што нас чакае пасля яе. Спявак Адам Струг і гурт "Kwadrofonik" – майстры, якія разам стварылі новую якасць. Дзесяць кампазіцый, змешчаных ў адзінае цэлае, падзелены на тры часткі: "Смерць", "Вандроўка" і "Вечнасць". Кожная мае ўласцівы ёй настрой і павагу, але без непатрэбнага пафасу, іх змест кранальны і зразумелы для ўсіх. Форма рэквіем можа нагадваць творы Моцарта ці Брамса, але нават і сёння да гэтай тэмы звяртаюцца Нік Кэйв альбо Леанард Коэн." Яцэк Скалімоўскі

"Народны рэквіем" з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва аднаго з галоўных папулярызатараў народнай песеннай творчасці ў Польшчы Адама Струга і лаўрэата шматлікіх нацыянальных і міжнародных узнагарод і конкурсаў гурта "Kwadrofonik" ("Квадрафонік"). Альбом пад назвай "Народны рэквіем" быў абвешчаны Фальклорным Альбомам і Фальклорнай Фанаграмай 2015 года ў Польшчы.

"Рэквіем" – гэта містэрыя мінання колераў, гукаў, галасоў, жыцця, чалавека. Спакойнае развітанне са светам пераплятаецца са скаргай і пратэстам, а тэксты песень, якія ў асноўным паходзяць з Пелплінскага спеўніка, прасякнуты пахавальнымі мелодыямі, якія адстукваюць чарговыя гадзіны.
Складаная структура твора – чарговыя этапы вандроўкі чалавека да смерці – спалучаецца з прыгажосцю вакальнай інтэрпрэтацыі Адама Струга і эксперыментальнымі, але надзвычай трапнымі аранжыроўкамі "Квадрафоніка". У іх чуваць зварот да мінімалізму, тэхнікі inside-piano і імправізацыі.

Квартэт "Kwadrofonik" утварыўся ў выніку аб'яднання двух дуэтаў: фартэпіяннага і ўдарных інструментаў. Гэта адзіны такі квартэт у Польшчы і адзін з нямногіх у свеце. У яго склад уваходзяць Эмілія Сітаж і Бартломей Вонсік (Lutosławski Piano Duo), а таксама Магдалена Кардылясіньска і Мілаш Пэнкала (Hob-beats Duo). Іх кар'ера пачалася ў 2006 годзе з выдатнай перамогі на 9-ым Фальклорным фестывалі Польскага радыё "Новая Традыцыя", дзе музыкі былі ўдастоены Гран-пры, прыза глядацкіх сімпатый і ўзнагароды прэзідэнта г. Варшава, а музычныя крытыкі прызналі гурт наватарскім, які вызначае новыя напрамкі ў народнай музыцы.
У 2007 годзе Kwadrofonik стаў лаўрэатам прэстыжнай Спецыяльнай узнагароды 3-га Конкурсу Еўрапескага вяшчальнага саюза (EBU) "Svetozar Stracina" у Браціславе. Узнагарода за сучаснасць, інавацыйнасць і вернасць традыцыям была прысуджана ўпершыню ў гісторыі гэтага конкурсу. У тым жа годзе кампазіцыі гурта былі прадстаўлены ў праграме Late Junction Радыя BBC3. У 2014 годзе "Kwadrofonik" стаў лаўрэатам Пашпартоў Палітыкі (ўзнагароды вядомага польскага часопіса „Politykа").
Музыкі выступалі ў многіх гарадах Польшчы, Еўропы, Блізкага і Далёкага Усходу і абодвух Амерык, м. інш. на такіх канцэртных пляцоўках, як Нацыянальная філармонія ў Варшаве, Карнегі Хол, Чыкагскі сімфанічны цэнтр, Берлінская філармонія, Ізумі Хол (Японія, Осака), Зал Цэнтральнай кансерваторыі ў Пекіне.

Адам Струг – вядомы польскі спявак і інструменталіст, паэт і аўтар песень, кампазітар музыкі для тэатра і кіно, аўтар сцэнарыяў да дакументальных фільмаў. Ён збірае і папулярызуе народныя песні, з'яўляецца заснавальнікам калектыва Monodia Polska, які спецыялізуецца на выкананні песень, перадаваных з пакалення ў пакаленне шляхам вуснай традыцыі. У 2012 годзе ён выпусціў свой першы сольны альбом „Adieu", a ў 2014 годзе разам са знакамітым польскім спеваком Станіславам Сойкам – чарговы альбом, натхнёны паэзіяй Баляслава Лесьмяна. Песні Адама Струга выконваюць таксама іншыя знакамітыя польскія выканаўцы: Мечыслаў Шчэсняк, Войцех Ваглеўскі, Трыо Януша Прусіноўскага і іншыя фольк-калектывы.

"НАРОДНЫ РЭКВІЕМ":
Прэлюдыя (Я развітваюся з табой, мой свет вясёлы...)
I. Смерць
Чаму так хутка, Божа
Алфавіт
Скажу праўду, свет, Табе
Інтерлюдыя (Я развітваюся з Вамі, мітры і кароны)
ІІ. Вандроўка
Пекла
Чысцец
Неба (Я на могілках буду жыць)
Постлюдыя (Я развітваюся з усім)
ІІІ. Вечнасць

"Народный реквием": квартет "Квадрофоник" (Польша)