Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов online

Год качества

"Оркестр твоей страны"

Дата: 16.12.2015 начало в 19:00
Категория: Народная музыка

"Оркестр твоей страны"
к 85-летию создания коллектива
Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича
Художественный руководитель и главный дирижер - народный артист Беларуси Михаил Козинец

16 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт "Аркестр тваёй краіны", прысвечаны 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Гэты славуты калектыў і сапраўды з'яўляецца дзяржаўным музычна-інструментальным брэндам нашай краіны, своеасаблівым пасланцом нацыянальнай беларускай музычнай культуры ў свеце/
З 1974 года да цяперашняга часу аркестрам бяссменна кіруе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі "За духоўнае адраджэнне", прафесар Міхаіл Казінец.
Ва ўрачыстым юбілейым гала-канцэрце будзе прадстаўлена панарама лепшых дасягненняў аркестра апошніх гадоў. У першым аддзяленні прагучаць віртуозныя інструментальныя п'есы ў выкананні вядучых салістаў аркестра Алены Варанцовай (цымбалы), Дзяніса Чорнага (баян), Сяргея Шаптунова (ксілафон), Алега Бабія (фартэпіяна) і Ігара Кіклевіча (флейта), а таксама папулярныя песні з рэпертуару ўсіх салістаў-вакалістаў аркестра, імёны якіх добра вядомы на беларускай эстрадзе, – Ігара Задарожнага, Марыны Васілеўскай, Андрэя Коласава і Анастасіі Рачыцкай. У другім аддзяленні – ўрыўкі з буйных канцэртна-тэатральных праграм "Гусляр" І.Лучанка-У.Мулявіна, "Апокрыф" Л.Сімаковіч і "Песня пра долю" У.Мулявіна, дзе разам з аркестрам будуць спяваць Пётр Елфімаў, Ян Жанчак і салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярына Дзегцярова.
Дырыжыраваць аркестрам падчас святочнага юбілейнага канцэрта, апроч Міхаіла Казінца, будуць таксама заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко і Аляксандр Высоцкі.
Па традыцыі, весці вечарыну будзе пастаянная вядучая ўсіх канцэртаў аркестра, музыказнаўца Вольга Брылон.

У праграме:
I аддзяленне:
Салісты аркестра, лаўрэаты міжнародных конкурсаў:
інструменталісты-віртуозы
Алена Варанцова цымбалы
Дзяніс Чорны баян
Сяргей Шаптуноў ксілафон
Алег Бабій фартэпіяна
Ігар Кіклевіч флейта
Аляксандр Запатылак кларнет

салісты-вакалісты
Ігар Задарожны
Марына Васілеўская
Анастасія Рачыцкая
Андрэй Коласаў

Фальклорныя духавыя:
Вячаслаў Галоўчык, Аляксандр Рыцікаў,
Сяргей Забаронак, Аляксандр Крамко

І.Жыновіч – "Мелодыя"
А.Крамко – "Кругавыя танцы"
А.Хінастэра – "Пампіана №1"
Л.Сімаковіч – "Ценем Агінскага"
Беларуская народная песня ў апр. А. Крамко – "Ой, бялічанька"
І.Лучанок, сл. Р.Барадуліна –"Трэба дома бываць часцей"
Э.Ханок, сл. Г.Бураўкіна – "Завіруха"
І.Капланаў, сл. Н.Салодкай – "Што ты робіш са мной"
І.Капланаў, сл. У.Тулінава – "Маё каханне"
В.Зеллі-М.Менгалі-Дж.Панчэры – «Vivo per lei»
Гійом Конесон – "Тэхна-парад"
Р.Гальяна – Танга
Апрацоўка Т.Кубота-А.Цыганкоў – "Вочы чорныя"
Я.Куман – "Самбарыта"

II аддзяленне
Пётр Елфімаў, Ян Жанчак
салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Кацярына Дзегцярова
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

5 фрагментаў з рок-оперы У.Мулявіна "Песня пра долю":
Пралог
"Гэй, дзяцюк малады" і "Пастушок"
"Вясна"
Плач Жонкі
Эпілог

І.Лучанок – "Арыя Гусляра" з рок-араторыі "Гусляр"
І.Лучанок, сл. Я.Коласа – "Мой родны кут"
У.Мулявін,сл. народныя – "Чырвоная ружа"
Л.Сімаковіч – Эпілог з мюзікла "Апокрыф"

"Оркестр твоей страны"