Государственный камерный оркестр Республики Беларусь
Главный дирижер - заслуженный артист России Евгений Бушков
"Необыкновенные приключения итальянцев ... во всем мире" или "Если бы не было Италии ..."
(Дж.Корильяно, М.Джулиани, Л.Боккерини, О.Респиги, Дж.Россини)
Солист - Дмитрий ИЛЛАРИОНОВ (Россия)
В творческой биографии этого музыканта много слов "первый».
Первый гитарист, сыгравший с маэстро Владимиром Федосеевым.
Первый гитарист, выступивший на фестивале "Орфеум" в Швейцарии
Первый, кто вознёс гитару на уровень концертного инструмента, как это сделал Юрий Башмет в своё время по отношению к альту.
Дмитрия Илларионова знают и любят во всем мире. О молодом, ярчайшем гитаристе из России восторженно отзываются как публика, так и критика. Его называют музыкантом экстра-класса, хвалят за филигранную технику и глубокую эмоциональность. В свои 35 лет Дмитрий является самым популярным и самым титулованным классическим гитаристом России — он обладатель более 20 премий, среди которых первые премии самых престижных для гитаристов конкурсов. Концерт Дмитрия в Антверпене был отмечен "Золотым знаком" (Golden Label от "Klassiek Centraal", Бельгия). В биографии Дмитрия есть и номинация на "Грэмми".
Абонемент № 7
"Три вечера с камерным оркестром"
Государственный камерный оркестр Республики Беларусь
Главный дирижер - заслуженный артист России Евгений Бушков
"Необыкновенные приключения итальянцев ... во всем мире" или "Если бы не было Италии ..."
(Дж.Корильяно, М.Джулиани, Л.Боккерини, О.Респиги, Дж.Россини)
Солист - Дмитрий Илларионов гитара (Россия)
Усё шукаю і шукаю
Яшчэ не здабытых вяршынь, нябачаных на небе зор,
Безыменных кветак, дрэў,
Неадкрытых мелодый... (Максім Танк)
Новы музычны Абанемент "Тры вечары з камерным аркестрам" добрая нагода адкрыць свой асабісты канцэртны сезон.
Музыка розных стыляў і жанраў, прэм'ерныя творы і імёны яркіх выканаўцаў — у серыі канцэртных праграм новага канцэртнага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Здабыць новыя ўражанні і эмоцыі запрашае назва першага канцэрта Абанемента — "Незвычайныя прыгоды італьянцаў... па ўсім свеце альбо Калі б не існавала Італія", які адбудзецца 17 верасня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.
Змест праграмы і даты Абанемента застаюцца нязменнымі, як нязменным застаецца і кошт Абанемента для тых, хто паспеў набыць яго да 17 верасня — першага канцэрта цыкла.
Госць праграмы — Дзмітрый Іларыёнаў. Талент музыканта даўно прызнаны. Яго аблічча пазнаюць на афішах. На канцэрты прыходзяць паслухаць ягоную гітару — неверагоднай гукавой пранікнёнасці, тонкасці і выразнасці. Свой аўтограф удзельніка і пераможцы Дзмітрый Іларыёнаў пакінуў на шматлікіх міжнародных конкурсах, пачынаючы з 1997 года, што замацавала за ім статус аднаго з самых таленавітых сучасных расійскіх гітарыстаў — "віртуозаў экстра класа".
Дзмітрый Іларыёнаў — лаўрэат прэстыжнага Міжнароднага Каралеўскага конкурса "Вясна гітары 2000" (Шарлеруа-Сенеф, Бельгія), лаўрэат Міжнароднага конкурса ў Кутна Горы (Чехія). У 2002 годзе Дзмітрый Іларыёнаў стаў пераможцам Міжнароднага сольнага конкурсу гітарнай асацыяцыі Амерыкі (Guitar Foundation of America Competition 2002) у г.Маямі (Флорыда, ЗША). І гэта перамога не толькі асабістая. Гэта важкае дасягненне і для сучаснай расійскай гітарнай школы.
На III Міжнародным конкурсе музычных індывідуальнасцяў імя А.Тансмана ў Лодзі (Польшча) гітара як інструмент спаборнічала побач з фартэпіяна, віяланчэлямі і скрыпкамі. Дзякуючы майстэрству Д.Іларыёнава яна ўпершыню заняла статус пераможцы. Ніколі раней на гэтым конкурсе гітара не ўзнімалася на такое пачэснае месца. На конкурсе імя Франсіска Трэгі ў Іспаніі (2008) гітарыст заваёўвае Гран-пры і спецыяльны прыз: упершыню за 42 гады існавання конкурса пераможцам стаў гітарыст з Расіі.
Рэпертуар гітарыста неабсяжны. У выканальніцкай калекцыі — арыгінальныя творы для гітары розных эпох і стыляў, лютневая музыка, творы для гітары з аркестрам, якім рэдка выпадае выконвацца ў канцэртных залах.
Канцэрты Д.Іларыёнава праходзяць на сцэнах прэстыжных залаў Масквы, Цурыху, Брусэля, Сеўла, Антвэрпэна. Музыкант іграў у суправаджэнні вядучых аркестраў свету: Дзяржаўнага аркестра Расіі імя Я.Святланава, Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І.Чайкоўскага, Навасібірскага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, камерных аркестраў "Салісты Вены", Camerata Ducale (Італія), CamerataS (Карэя).
17 верасня ў І-ым канцэрце Абанемента "Тры вечары з камерным аркестрам" Дзмітрый Іларыёнаў прапануе сваю версію музыкі італьянскага кампазітара ХІХ стагоддзя М.Джуліяні — вялікага гітарыста свайго часу.
Д.Іларыёнаў:"Я заўсёды хацеў быць менавіта класічным гітарыстам . Сёння я магу выконваць нават рок, але зноў-такі — на класічнай гітары. Мне заўсёды была бліжэй класічная музыка..."
Абанементы ў продажы! Можна выбраць любую канцэртную праграму, зручны час і зручнае месца ў канцэртнай зале і забяспечыць сабе радаснае прадчуванне сустрэчы з музыкай на наступны сезон 2015-2016 гг.
Абанемент "Тры вечары з камерным аркестрам" — гэта радасная сустрэча з музыкай розных стыляў і жанраў, знаёмства з яркімі выканаўцамі — пераможцамі прэстыжных міжнародных конкурсаў.
І-ы канцэрт цыкла
17 верасня "Незвычайныя прыгоды італьянцаў... па ўсім свеце альбо Калі б не існавала Італія"
Дж.Карыльяна, М.Джуліяні, Л.Керубіні, А.Рэспігі, Дж.Расіні.
Саліст — Дзмітрый Іларыёнаў (гітара)
Дырыжор — Яўген Бушкоў
ІІ-ы канцэрт цыкла
24 лістапада "Пінья Калада"
Р.Асуна, Ф. Леон Рэнгіфа, Х.Альварэс, Л.Кардэнас, Э.Вілані-Кортэс, А.Рамэра, М. Морэс
Саліст — Уладзіслаў Плігаўка (баян, акардэон)
Дырыжор — Херардо Эстрада (Венесуэла)
ІІІ-ы канцэрт цыкла
14 лютага "Паўночнае ззянне"
Я.Сібеліўс, П.Васкс, Й.Свенсэн, К.Атэрберг
Салісты — Марк Бушкоў (скрыпка), Аляксандр Акімаў (альт)
Дырыжор — Яўген Бушкоў
Покупая абонемент, вы обеспечиваете себе возможность посетить 3 концерта (17.09.2015; 24.11.2015; 14.02.2016) экономя свои деньги!
Абонементы в продаже до 17 сентября.
После 17 сентября билеты на абонементные концерты будут стоить дороже.
Справки и заказ билетов по тел.: +375 17 331 16 17 (с 12.30 до 19.30)
+375 29 693 26 58