Билетная касса:

+375 17 331-16-17

Заказ билетов online

С.Прокофьев. Сонаты для фортепиано (концерт первый): к 125-летию композитора

Дата: 21.09.2016 начало в 19:00
Категория: Камерная музыка
Исполнители: Юрий Блинов

С.Прокофьев. Сонаты для фортепиано
Концерт первый
к 125-летию композитора

Сонаты:
№1 фа минор, ор.1
№5 До мажор, ор.38
№2 ре минор, ор.14
№9 До мажор, ор.103
№4 до минор, ор.29

Исполнитель –

лауреат международных конкурсов,
победитель I Международного конкурса им. С.С.Прокофьева
(Санкт-Петербург)
Юрий Блинов

Знаменитый белорусский пианист Юрий Блинов представляет новый впечатляющий проект. В двух вечерах: 21 сентября и 27 октября, в Большом концертном зале Белгосфилармонии он исполнит все фортепианные сонаты классика ХХ века Сергея Прокофьева. Об уникальности проекта говорит тот факт, что только двое из ныне живущих пианистов - Ефим Бронфман и Фредерик Чиу - осуществили его на концертной сцене.
Музыка Прокофьева, захватывающая и образная, всегда занимала особое место в творчестве Юрия Блинова: достаточно вспомнить, что еще в 17 лет он стал победителем I Международного конкурса им. Прокофьева в С.-Петербурге.
В первом концерте прозвучат яркие ранние сонаты №1 и 2, любопытная и нечасто исполняемая соната №5 (единственная, написанная Прокофьевым в зарубежный период), последняя, просветленно-лирическая соната №9, а также признанный шедевр фортепианной музыки - соната №4 "Из старых тетрадей".

У праграме:
І аддзяленне
Саната №1 фа мінор, тв. 1 (1907-09)

Саната № 5 До мажор, тв. 38/135 (1923, 1952-53)
Allegro tranquillo
Andantino
Un poco allegretto

Соната № 2 рэ мінор, тв. 14 (1912)
Allegro, ma non troppo
Allegro marcato
Andante
Vivace

IІ аддзяленне

Саната № 9 До мажор, тв. 103 (1947)
Allegretto
Allegro strepitoso
Andante tranquillo
Allegro con brio ma non troppo presto

Саната № 4 до минор, тв. 29 «Са старых сшыткаў» (1917-18)
Allegro molto sostenuto
Andante assai
Allegro con brio, ma non leggiero

Нататкі выканаўцы
Першую санату Пракоф'еў стварыў у студэнцкія гады і прысвяціў свайму сябру і шахматнаму партнеру, заўзятаму музычнаму аматару Мікалаю Маралёву. Фактычна, гэта асобнае санатнае Allegro, якое Пракоф'еў пазначыў сваім першым афіцыйным опусам. Саната пэўным чынам нагадвае маладое жарабя, які ўпершыню выбег з загону на волю: моцныя ногі і юнацкая апантанасць нясуць яго наперад - але ж у асноўным па слядах дарослых. Насамрэч, у творы можна знайсці шмат чаго ад Ліста, Рахманінава, ранняга Скрабіна і нават... "Рэвалюцыйнага эцюда" Шапэна. Аднак ужо тут, сярод тыповых познерамантычных прыёмаў, можна пачуць самавіты пракоф'еўскі дух - перш за ўсе гэта тычыцца дынамізму і рытмавай энэргіі твора, а таксама раскіданых там і тут па яго радках гарманічных "нечаканасцяў".

Пятая саната – адзіная, якая была напісана Пракоф'евым падчас яго жыцця за мяжой. Сам аўтар не быў цалкам задаволены сваім творам і пад канец жыцця зрабіў яго істотную перапрацоўку (найбольш радыкальна быў адрэдагаваны фінал). У адрозненні ад іншых пракоф'еўскіх санат Пятай уласцівыя больш камерныя, нават пастаральныя рысы. Яна вызначаецца тонкім гукапісам і разнастайнасцю, амаль стракатасцю вобразаў - ад зачараваных да разухабістых. Стыль гэтай санаты пераклікаецца з нэакласічнай творчасцю Стравінскага і з французскай музыкай таго часу, у прыватнасці кампазітараў "Шасцёркі" (цікава заўважыць, што рытм самага пачатку Пятай санаты ўжыў шмат гадоў пазней Франсіс Пуленк у сваей знакамітай санаце для флейты і фартэпіяна).
Цэнтральнае Andantino - адна з самых адмысловых павольных частак у музычнай літаратуры: яна ўвасабляе ці то тэатр марыянетак, ці мудрагелістую пародыю на старадаўні менуэт. Незвычайны для Пракоф'ева стрыманы і далікатны фінал кампенсуецца энергічнай кодай з гукамі званоў і нейкіх дзівосных механізмаў.

Другая саната была напісана ў 1912 годзе ў Кіславодску і вызначыла сабой станаўленне асабістага стылю Пракоф'ева. У яе чатырох частках адлюстраваліся амаль усе асаблівасці творчага партрэту аутара: дынамізм і напружанасць падзей, даўкая, часам нават едкая гарманічная мова, разнастайнасць рытму, багацце і вынаходлівасць фартэпіяннай технікі, лірычныя адкрыцці і галоўнае - яркая, амаль тэатральная вобразнасць. Другая частка ўяуляе сабой узор тыпова пракоф'еўскай энергічнай такаты, а лірычнае Andante з'яўляецца, бадай, першым прыкладам чароўнай, паглыбленай лірыкі ў творчасці кампазітара. Жвавы і эксцэнтрычны фінал, напісаны ў рытме тарантэлы, месціць шмат піяністычных эфектаў і нагадвае месцамі саўндтрэк да нямога кіно. У ім адчуваецца яскравы пракоф'еўскі гумар, на мяжы буфанады і гратэску: чаго варты толькі эпізод з няспынным і недарэчным "даўбленнем" гуку до-дыез у разработцы! Другая саната па праву лічыцца адным з папулярных твораў Пракоф'ева і адным з лепшым сродкаў азнакамлення з яго фартэпіянным стылем.

Дзевятая, апошняя з пракоф'еўскіх санат, была распачата неўзабаве пасля заканчэння вайны і скончана ў 1947 годзе. Яе ўнутраны спакой і светлая, філасоўская лірыка значна кантрастуюць з вострым драматызмам папярэдніх санат (№ 6-8). У гэтым творы Пракофьеў быццам аглядае шчырым і мудрым позіркам усю сваю фартэпіянную творчасць. Саната прысвечана Святаславу Рыхтэру, які выканаў яе упершыню ў 1951 годзе і адзначыў яе глыбінны ўнутраны свет. Пракоф'еў развівае музычныя думкі з вялікім густам і майстэрствам. З'яўленне тэмы новай часткі напрыканцы папярэдняй утварае своеасаблівы інтанацыйны мост, які злучае ўсе часткі санаты ў цэлае. Падаецца вельмі сымбалічным, што апошняя саната Пракоф'ева завяршаецца тым жа, что і апошняя саната Бетховена: ў верхнім рэгістры, на пяшчотных крылах трэляў уваскрасае галоўная тэма, каб далей вытанчыцца, растварыцца ў небе, у прасторы Вечнасці.

У дзейнасці амаль кожнага вялікага мастака ёсць твор, які стаіць асобна, у якім талент Творцы паўстае перад намі з іншага, нязвыклага боку. У бліскучай і эксцэнтрычнай творчасці Пракоф'ева такое месца займае Чацвёртая саната. Лаканічная па форме, сціплая ў сродках выразнасці, яна ўжо амаль сто гадоў вабіць слухачоў сваёй зачараванай, змрочнай цнотай - непараўнальнай і кранальнай адначасова. Пракоф'еў прысвяціў гэты шэдэўр памяці свайго блізкага сябра і калегі Максіміліяна Шмітгофа, які некалькі гадоў раней здзейсніў самагубства. Было б аднак памылкай прыпісваць трагедыйны каларыт санаты цалкам гэтай акалічнасці: большасць з яе тэм былі напісаныя нават да знаёмства са Шмітгофам (у прыватнасці, тэма геніяльнай другой часткі ўзята яшчэ з няскончанай юнацкай сімфоніі).
У чым жа парадокс імкнення сталасці да святла (дзевятая саната), а юнацтва - наадварот, да цемных бакоў існавання?
Разгадка, як мне падаецца, ляжыць у напісаных прыблізна ў той жа час радках Мандэльштама:
О, как мы любим лицемерить
И забываем без труда
То, что мы в детстве ближе к смерти,
Чем в наши зрелые года
Калі камусьці ўдаецца нешта на дзіва дасканалае, мы кажам "Бог яго пацалаваў". Боскі пацалунак Пракоф'еву выдаўся нечакана самотны фінал, нягледзячы на звыклы мажорны лад. Тым вышэй, верагодна, яго каштоўнасць.

С.Прокофьев. Сонаты для фортепиано (концерт первый):  к 125-летию композитора