Билетная касса: +375 17 396-16-17

Купить билет



Вечар памяці народнага артыста Беларусі Міхіала Казінца: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча

Дата: 10.10.2026 начало в 15:00
Категория: Народная музыка

Вечар памяці народнага артыста Беларусі Міхіала Казінца
“НАРОД МОЙ, ДЗЯКУЮ ТАБЕ…”

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Крамко

Наталля Брацлоўская
Анастасія Рачыцкая
Ігар Задарожны
Аляксандр Журовіч

Спецыяльны госць – Пётр Елфімаў

Вядучая – Вольга Брылон

***

10 кастрычніка ў Вілейцы пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Антонавіча Казінца. У гэты дзень на гарадскіх могілках адбудзецца адкрыццё помніка маэстра працы скульптара Аляксандра Каструкова, а ў гарадскім Доме культуры — канцэрт “Народ мой, дзякую табе” з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крамко.

Міхаіл Казінец – ураджэнец вёскі Цынцавічы Вілейскага раёна. Яго імя назаўжды ўпісана ў гісторыю беларускай музычнай культуры. Амаль паўстагоддзя ён быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам легендарнага аркестра імя І.Жыновіча, выхаваў не адно пакаленне музыкантаў, стаяў ля вытокаў маштабных праектаў, якія сталі культурным здабыткам краіны.

Назва канцэрта “Народ мой, дзякую табе” пазычана з радка паэта Генадзя Бураўкіна, вялікага сябра маэстра. У гэты вечар прагучаць лепшыя нумары з праграм розных гадоў, якія сталі візітнымі карткамі аркестра. На сцэну выйдуць салісты Ігар Задарожны, Анастасія Рачыцкая, Наталля Брацлоўская і Аляксандр Журовіч. Спецыяльны госць – Пётр Елфімаў, творчасць якога Міхаіл Антановіч шанаваў і падтрымліваў на працягу многіх гадоў.

Пачатак канцэрта – 15.00.

Вечер памяти народного артиста Беларуси Михаила Козинца: Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.И.Жиновича