I аддзяленне
Іаган Себасцьян Бах (1685–1750)
– Брандэнбургскі канцэрт №3 Соль мажор для трох скрыпак, трох альтоў і трох віяланчэляў, BWV1048
– Канцэрт рэ мінор для скрыпкі, габоя, струнных і баса кантынуа, BWV 1060R
– Канцэрт рэ мінор для дзвюх скрыпак, струнных і баса кантынуа, BWV 1043
– Арыя “Quia respexit” з “Magnificat”, BWV 243
– Харальная прэлюдыя фа мінор “Ich ruf zu dir, Herr Jesu Christ”, BWV 639
II аддзяленне
Арцюр Анэгер (1892–1955) – Прэлюдыя, арыёза і фугета на тэму BACH для струнных (1932)
Арва Пярт (*1935) – “Калаж на тэму B-A-C-H” для струнных, габоя, клавесіна і фартэпіяна (1964)
Эйтар Віла-Лобас (1887–1959) – Арыя з “Бразільскай Бахіяны №5” (1938) (перакладанне М.Расохі)
Альфрэд Шнітке (1934–1998) – Concerto Grosso № 3 для дзвюх скрыпак, клавесіна, фартэпіяна, чатырнаццаці струнных і чатырох званоў (1985)
Арва Пярт – “Калі б Бах разводзіў пчол” для фартэпіяна, духавога квінтэта, струннага аркестра і ўдарных (1976)
Да 340-годдзя з дня нараджэння Іагана Себасцьяна Баха
“БАХІЯНА”
Струнны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга
Канцэртмайстар – Яўгенія Арлова
Салісты – Арцём Ісаеў (габой, Расія)
Кацярына Пукст (скрыпка)
Марыя Пішчык (скрыпка)
Самара Хасун (сапрана)
Вядучы, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха
***
“Бахіяна” – канцэртная праграма, прысвечаная 340-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых геніяльных кампазітараў у сусветнай музычнай культуры – Іагана Себасцьяна Баха (1685–1750). У першым аддзяленні канцэрта прагучаць лепшыя сачыненні нямецкага кампазітара для салістаў з аркестрам. У другім аддзяленні будуць прэзентаваны прысвечаныя Баху творы кампазітараў ХХ стагоддзя – Э.Віла-Лобаса, А.Анэгера, А.Пярта і А.Шнітке. Іх яднае выкарыстоўванне музычнага матыву B-A-C-H, які ўяўляе сабою паслядоўнасць гукаў сі-бемоль, ля, да і сі, што складваюцца ў прозвішча Баха. Як вядома, гэта музычная манаграма, якая з’яўляецца прыкладам матыву крыжа, актыўна ўжывалася ў рытарычнай навуцы і музычным мастацтве барочнай эпохі.
У канцэрце возьме ўдзел вядучы саліст-габаіст заслужанага калектыву Расійскай Федэрацыі Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Санкт-Пецярбургскай філармоніі імя Д.Д.Шастаковіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Арцём Ісаеў (Расія) і вядучыя салісты Беларусі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Кацярына Пукст, Марыя Пішчык, Самара Хасун.