Галоўная / Концертные залы / Вялікая канцэртная зала
Вялікая канцэртная зала
Беларуская дзяржаўная філармонія – помнік архітэктуры рэспубліканcкага значэння, цэнтральная канцэртная філарманічная пляцоўка нашай рэспублікі, – па праве з'яўляецца адным з самых любімых месцаў адпачынку мінчукоў і гасцей сталіцы.
Да паслуг гледачоў – 2 святочна аформленыя і выдатна абсталяваныя канцэртныя залы.
Вялікая зала разлічана на 690 глядацкіх месцаў, выканана ў стылі арт-нуво і вытрымана ў гарманічных зялёных танах. Каланады надаюць прасторы залы вытанчанасць і параднасць. Камфартабельныя мяккія крэслы для слухачоў размешчаны ў партэры, бельэтажы і на балконе, ёсць ложы павышанай камфортнасці.
План Вялікай залы