Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Прымакі, ансамбль

АНСАМБЛЬ "ПРЫМАКІ". Летапіс
А адбылося ўсё ў 1995 годзе пад маркай "Зялёнай зоркі" і там жа ў Беластоцкай студыі "Green Star" нарадзіліся першыя песні. На прыканцы года і ўжо зусім дакладна у 1996 годзе Юрка Астапчук, Марк Зрайкоўскі і Багдан Місеюк арганізоўваюць ансамбль і называюць яго "Прымакі".
Плённым атрымаўся 1996 год. Святло паказала першая касета з назвай "Ясная зорка". На самых вядомых польскіх радыёстанцыях гучаць "Прымакі". Шлягерам становіцца песня "Смэрэка". Ансамбль дае першыя канцэрты з вялікім поспехам. Расце папулярнасць ансамбля. Ансамбль "Прымакі" прымае ўдзел ва Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня" у Беластоку і займае прызавое першае месца.
Плённым адбыўся 1998 год, калі выходзіць другая касета з назвай "Цыганка". Наступнымі хітамі становяцца песні "Лілія" і "Цыганка". Атрымліваюць прызнанне афіцыйных органаў улады Рэспублікі Беларусь. Ансамбль на працягу года на тэрыторыях Польшчы і Беларусі дае ўжо каля 40 канцэртаў. І наступныя прызавыя першыя месцы на Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня" у Беластоку.
У 1999 годзе праходзяць канцэрты па ўсёй Польшчы і ўсім гушчары ў Беларусі.
У 2000 годзе на музычным рынку з'яўляецца новая трэццяя касета з назвай "Братка Беларус". "Забава" і "Ляціць воран" - хіты гэтай касеты. Зноў займаюць 1 месца ва Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня" у Беластоку. На гэты час у ліку ансамбля: Юрка Астапчук, Савелій Астапчук, Міхаіл Астапчук, Багуслава Карчэўская, Эвеліна Карчэўская, Адам Юрчук, Багдан Місеюк і Раман Буцько.
Новае стагоддзе і 2001 год – новая касета з назвай – "Ты і я навекі" і адначасова альбом "Карнавал". Зноў 1 месца на Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня" у Беластоку.
У 2002 годзе па просьбе прыхільнікаў з'яўляецца першы кампакт-дыск з назвай "Ты і я навекі". За песню пад назвай "Месяц" атрыманы "Гранд Пры" дуэту – Багуславе Карчэўскай і Юрку Астапчуку на Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня" у Беластоку. З'яўляецца зацікаўленасць ансамблем у іншых дзяржавах такіх, як Эстонія і Германія. Па меры ўзрастання папулярнасці ансамбля з'яўляецца і зацікаўленасць да яго з боку інфармацыйнага Агенства Рэспублікі Беларусь, якое арганізоўвае Прэс-канферэнцыю. Пасля канферэнцыі атрымліваюць першае месца ў "Хіт-парадзе на вядомай радыёстанцыі "Радыё Сталіца" у сталіцы Рэспублікі Беларусь у Мінску.
У 2003 годзе ансамбль прыступае да студыйнай працы над новым музычным матэрыялам да касеты "Мой родны кут". Вялікая колькасць гастрольных выступленняў у 2003 годзе. Зноў 1 месца ва Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня" у Беластоку. Ансамбль атрымлівае Вышэйшую ўзнагароду культуры ад Урады Рэспублікі Беларусь "Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь".
У 2004 годзе ансамбль узнагароджаны Міністрам Абароны Рэспубліка Польшча на Міжнародным Фестывалі Калядных і пастаральных песен "Тэрэспаль 2004". Ансамбль "Прымакі" дачакаўся з'яўлення фільма пра сябе. Паставіла фільм кінастудыя з Мінска "5 элемент". 40-хвілінны фільм расказвае, перш за ўсё, аб гурце "Прымакі" з сцэнамі паўсядзённага жыцця роднага Гарадка.
У 2005 годзе фільм "Прымакі" рэжысёра Уладзіміра Бокуна атрымлівае 1 месца за арыгінальную ідэю пошукаў праўды, а таксама за высокі прафесіаналізм на 1 Міжнародным Фестывалі Хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Магніфікат 2005". Ансамбль атрымаў узнагароду "Гран Пры" на 10-юбілейным Міжнародным Фестывалі Калядных і пастаральных песен "Тэрэспаль 2005".
У 2006 годзе ансамбль "Прымакі" займае 1 месца ва Усепольскім Фестывалі "Беларуская песня 2006" у Беластоку.
У сапраўдны час ансамбль "Прымакі" займаецца стварэннем і запісам новага шостага альбома.
Ансамбль за апошнія 10 годоў гастраліраваў у такіх дзяржавах, як: Літва, Латвія, Эстонія, Славакія, Германія, Швецыя і Беларусь.