Ticket office:

+375 17 396-16-17

Booking tickets
Год качества

RIVIERA, квартет духовых (бел.яз)

«RIVIERA»
Прыгожая музыка, незвычайныя інтэрпрэтацыі сусветна вядомых твораў, эксклюзіўны склад – і ўсё гэта квартэт драўляных духавых інструментаў з рамантычнай назвай – «Riviera»!!! У склад арыгінальнага ансамбля ўваходзяць: «чароўная флейта» – Таццяна Кармазінава, «цудоўны габой» –Максім Расоха, «лірычны кларнэт» – Дзмітрый Ярацэвіч і «дзівосны фагот» – Дзмітрый Солтан.
Кожны з удзельнікаў квартэта з'яўляецца неаднаразовым лаўрэатам розных міжнародных конкурсаў і фэстаў (Беларусь, Украіна, Расія, Малдова, Румынія, Эстонія, Польшча, Галандыя, Францыя, Данія, Швецыя, Фінляндыя, Іспанія). А таксама з'яўляемся Стыпендыятамі і Лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
Да «сольных» лаўрэатскіх званняў дадалося і «квартэтнае»: «Riviera» стала абсалютным пераможцам міжнароднага конкурсу «Мастацтва ХХI стагоддзя» (Фінляндыя, 2008) у намінацыі «камерныя ансамблі».
Шматгранны рэпертуар калектыва складаецца выключна з уласных перакладанняў (іх ужо больш за 200) і ўключае творы розных стыляў – ад таямнічага рэнесансу да эксцэнтрычнага авангарда, а таксама арыгінальныя апрацоўкі фальклору народаў свету,кінамузыкі, і г.д. Сярод нашых праграм – «Старажытная музыка Еўропы XVIII ст.», «Старажытная беларуская музыка XVIII-XIX ст.», «Замежная музыка XVIII-XIX ст.», «Музыка рускіх кампазітараў XIX-XX ст.», «Музыка беларускіх кампазітараў XX ст.», «Музыка І.С.Баха і Дз.Шастаковіча», «Папулярная эстрадная музыка», «Музыка з кінафільмаў і мультфільмаў», «Савецкае рэтра». На перакладанні старажытнай беларускай музыкі і твораў Я.Глебава мастацкі кіраўнік квартэта М.Расоха атрымаў дзяржаўную стыпендыю на 2009г.
Квартэт канцэртуе на розных сцэнах Беларусі і за яе межамі, з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных фэстаў, дэманструючы свежы погляд на чытанне класікаў розных жанраў і творчае імкненне чатырох маладых сэрцаў біцца ў тэмпе Allegro...