Ticket office:

+375 17 396-16-17

Booking tickets
Год качества

Симакович Л. "Апокриф", мюзикл-притча по М.Богдановичу (бел.яз)

Ларыса Сімаковіч. Мюзікл-прытча "Апокрыф" паводле твора Максіма Багдановіча

"Апокрыф" — зварот-разважанне беларускага генія пра сутнасць і сэнс чалавечага існавання, пра немагчымасць жыцця без духоўнага здабытку.
...Прарокі з'яўляюцца на зямлі тады, калі людзі забываюцца на свае каштоўнасці. Адмераны ход жыцця, дзе матэрыяльнае перамагае духоўнае, парушаецца сыходам Хрыста з Апосталамі на абраную імі зямлю.
Апосталы Пётра і Юры суправаджаюць Хрыста і прыносяць зерне новага мыслення: "Нашто тыя каласы, калі няма васількоў? ...Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы".
Музыка — цэнтральны персанаж мюзікла, яго паэтычная дамінанта — увасабляе нацыянальную духоўную праграму, якую носіць у сабе кожная таленавітая душа. Абвостранае светаадчуванне, чуйная душа Музыкі не дае загінуць гэтаму народу. Народ — кемлівы, працавіты, шчодры і наіўны — не заўважае ні свайго хараства, ні сыходу прарокаў.
Хрыстос у спектаклі не мае візуальнага аблічча. Яго прысутнасць праяўляецца праз магутныя харавыя ўнісоны, гімны, звароты. Голас Хрыста з незямных вышынь моцным гімнам звяртаецца да свайго народа, зазірае ў вочы, каб запытацца...
"АПОКРЫФ" загучаў. Стаў музыкай. Мелодыямі і гімнамі сталі пякучыя і пранізлівыя словы Максіма Багдановіча: "Хрыстос ізноў сышоў на зямлю, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі...".