Ticket office:

+375 17 396-16-17

Booking tickets
Год качества

"Джазовые вечера в филармонии"

Date: 24.09.2014 beginning at 19:00
Category: Jazz

"Джазовые вечера в филармонии"
Выдающаяся певица Ана Мария Ёпек (Польша)

да 20-годдзя Польскага Інстытута
ўпершыню ў Мінску
знакамітая польская вакалістка
сусветнага ўзроўню
ANNA MARIA JOPEK
АННА МАРЫЯ ЙОПЭК,
а таксама
Кшыштаф ХЭРДЗІН / фартэпіяна
Пётр НАЗАРУК / флейта, вакал
Роберт КУБІШЫН / бас-гітара

«Анна - унікальная, своеасаблівая і адрозная ад усіх. Яна - смелая, сціплая і адкрытая. Яна - цудоўны музыкант. Усё, што Анна робіць усё сваё жыццё - гэта спрабуе сыграць яго лепшыя ноты, знайсці найлепшы гук. У гэтым сэнсе мной кіравала падобнае пачуццё, калі я вырашыў працаваць з Аннай. Яе хвалюе сама музыка, і яна робіць усё для найлепшага яе выканання...Паўхвіліны выдатнай музыкі Анны Марыі былі лепшай музыкай, пачутай мною за некалькі год. Яна - дзіўная, яна – незвычайная. Яна не мае сабе роўных, Анна Марыя зіхаціць у сваіх працах, як брыльянт!"
Пэт Мэтэні /Pat Metheny/
амерыканскі джазавы гітарыст,
уладальнік 20 прэмій "Грэмі"

"Яна заспявала сэрцам, паказваючы ўвесь дыяпазон свайго голасу. Голасу незвычайнага, прафесійнага, магічнага. Голасу арыгінальнага, адразу распазнавальнага, які немагчыма паблытаць ні з водным іншым... ужо шмат год. У сваіх сціплых рэцэнзіях я заўсёды ўстаўляю параўнальную метафару Яе голасу са скрыпкай Страдзівары. Інакш, Шаноўнае Спадарства, не атрымліваецца. Я не магу знайсці больш адпаведнага параўнання. І няхай ужо так застанецца."
Пётр Краўчык, музычны крытык

АННА МАРЫЯ ЙОПЭК /ANNA MARIA JOPEK/ – выбітная польская вакалістка, кампазітар, піаністка і імправізатар. Уладальніца 9 залатых і 7 плацінавых дыскаў.
Супрацоўнічала з найбольш значнымі музычнымі дзеячамі сучаснасці (Pat Metheny, Youssu'n Dour, Bobby McFerrin, Ivan Linz, Branford Marsalis, Nigel Kennedy, Richard Bona, Oscar Castro-Neves, Makoto Ozone). Выступала на самых прэстыжных сцэнах свету: Carnegie Hall, Hollywood Bowl, Royal Festival Hall, Оперных тэатрах у Токіа і Тэль-Авіве, Blue Note Токіо, Santori Hall і інш. Рэалізавала запісы музыкі ў Studia Real World у Пітэра Гэбрыэла; Abbey Road у Лондане і Power Station у Нью-Ёрку. З 2000 года яе музыка выдаецца ва ўсім свеце. Яна прадала мільён дыскаў, але больш за ўсё шануе камерную музыку і сцэну. Усё гэта дазваляе казаць пра Анну Марыю Йопэк як пра адну з самых выбітных сучасных спявачак Польшчы.
Анна Марыя Йопэк - мультыжанровая вакалістка. Яе творчасць знаходзіцца на стыку музычных стыляў - джаза, фальклору і поп-музыкі. Менавіта з гэтай прычыны творчасць спявачкі прыцягвае прыхільнікаў вельмі рознай музыкі.
Анна Марыя Йопэк нарадзілася ў 1970 годзе. З самага ранняга дзяцінства падавала вялікія надзеі як піяністка. З 15-ці гадоў стала захапляцца джазам, і ў 1989 годзе была ўзнагароджана грантам на навучанне ў Манхэтэнскай школе сучаснай музыкі, на аддзяленні джаза, якую і скончыла ў 1991 г. Затым Анна Марыя вярнулася назад у Варшаву і ў 1994 годзе з адзнакай скончыла Варшаўскую акадэмію музыкі па класе фартэпіяна.
Можна сказаць, што свой шлях на сусветную сцэну Анна Марыя пачала са "Славянскага базару" ў Віцебску, куды яна прыехала ў 1994 годзе і дзе атрымала Спецыяльны Прыз з рук Мішэля Леграна - выбітнага французскага кампазітара, дырыжора і выканаўцы, трохразовага лаўрэата прэміі «Оскар».
У 1996 годзе Анна Марыя ўпершыню выступіла на сусветна вядомым Міжнародным джаз-фестывалі Jazz Jamboree ў Варшаве, і з тых часоў яе музычная кар'ера развівалася вельмі актыўна. У дыскаграфіі Анны Марыі Йопэк 14 альбомаў, першы з якіх выйшаў у 1997 годзе.
З легендарным гітарыстам, уладальнікам 20-ці прэмій «Грэмі» Пэтам Мэтэні Анна Марыя запісала сумесны альбом «Upojenie». «Я не магу ўявіць нічога больш натхняльнага і хвалюючага, чым праца з Пэтам Мэтэні. Ён быў для мяне самым важным педагогам за многія гады, але выконваць музыку з ім было самым захапляльным вопытам у маім жыцці»- кажа Анна Марыя Йопэк. Усе песні ў альбоме "Upojenie" спявачка выконвае на роднай польскай мове, а выйшаў ён упершыню ў ЗША, дзе любыя неангламоўныя запісы, як правіла, вялікага поспеху не маюць. У першы ж дзень продажаў у Штатах гэты CD стаў «залатым», а на працягу паўгода - «плацінавым». Такога ў Амерыцы не дасягнуў ні адзін замежны джазавы выканаўца, які выпускаў альбом на роднай мове. У 2008 годзе адбыўся міжнародны рэліз сумеснай працы Пэта і Анны Марыі на лэйбле Nonesuch.
У 2011 г. Анна Марыя Йопэк запісала адразу тры новыя альбомы: «Haiku» - у супрацоўніцтве з японскімі музыкантамі, у прыватнасці, са знакамітым піяністам Макото Азоне; «Sobremesa» – удзел у запісе якога прынялі музыканты з Партугаліі і Бразіліі; і «Polanna» – новы погляд на прыгожыя і важныя моманты ў гісторыі польскай музыкі ў аранжыроўках уладальніка ўзнагароды Grammy Гіла Гольдштэйна і польскага піаніста Кшыштафа Хэрдзіна, а таксама ў супрацоўніцтве з кубанскім майстрам фартэпіяна Ганзала Рубалькаба.
У Мінск Анна Марыя Йопэк прязджае са сваім квартэтам, у складзе якога побач з вакалісткай Кшыштаф Хэрдзін (фартэпіяна), Пётр Назарук (флейта, вакал) і Роберт Кубішын (бас-гітара). "Найбольш усебаковы і шалёны склад, з якім я працую", – кажа Анна Марыя Йопэк. Музыкі граюць на шматлікіх інструментах, якія змяняюць падчас гучання самой кампазіцыі. Колеры мігочуць і пранікаюць, музыка не паддаецца вызначэнням жанраў і форм, здаецца, не мае межаў. "Наш праект – гэта шмат цудоўнай забавы, але і вялікі выклік" – выказваюцца самі артысты. Квартэт запрэзентуе ў Мінску найпрыгажэйшыя кампазіцыі з выбраных альбомаў спявачкі, сярод якіх і вядомыя хіты знакамітай Анны Марыі Йопэк.

"Джазовые вечера в филармонии"