К 200-летию со дня рождения Ю.И.Крашевского. Исполнители: Ансамбль солистов «Классик-авангард». Художественный руководитель – заслуженный деятель искусств Республики Беларусь Владимир Байдов.
13 сентября на сцене Малого зала им. Г.Ширмы Белгосфилармонии премьерный проект – музыкально-сценическая зарисовка «Маэстро гусиного пера» с музыкой, песнями, рассказами, баснями и стихами по случаю 200-летия историка, романиста, исследователя, этнографа, критика, художника и музыканта Юзефа Игнацы Крашевского. Создатели и исполнители – ансамбль солистов «Классик-авангард» под управлением заслуженного деятеля искусств Республики Беларусь Владимира Байдова, заслуженный артист Республики Беларусь Виктор Скоробогатов (баритон), Янош Нелепа (тенор), Крискентия Стасенко (меццо-сопрано), Ирина Лой (сопрано), Александр Жданович (чтец), Светлена Немагай (автор идеи и составитель сценария). Фигуры чарующего прошлого, тайны отечественной истории, звуки неизвестной музыки эпохи белорусского романтизма, судьба необычной личности Юзефа Игнацы Крашевского – в программе сентябрьского филармонического вечера.
Заказать билет онлайн
Полный текст программки
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная філармонія
"МАЭСТРА ГУСІНАГА ПЯРА"
Да 200-годдзя з дня нараджэння Юзафа Ігнацы Крашэўскага
Ансамбль салістаў "Класік-Авангард"
Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў барытон
Янаш Нялепа тэнар
Клішкенція Стасенка меца-сапрана
Ірына Лой сапрана
Музыказнаўца - Святлена Немагай
13 верасня 2012г.
Малая зала імя Р.Шырмы
Мінск
У праграме:
І аддзяленне:
Ю. Інчык (1854-1886) – Песня з-над Віліі (І), да 50-годдзя творчай дзейнасці Ю.І.Крашэўскага
С. Манюшка (1819-1872) – Дзед і баба, сл. Ю.І.Крашэўскага, пераклад з польскай У.Мархеля
К.Крашэўскі (1927 – 1896) – Накцюрн "Праменад у гандоле", ор.65
Л. Ружыцкі (1883-1953) – Сюіта з балета "Пан Твардоўскі"
Кракавяк
Абэрак
Казак
Мазур
ІІ аддзяленне:
Ю.І.Крашэўскі (1812-1887) – Фантазія для фартэпіяна з аркестрам
С. Манюшка – Песня Ніёлы
К.Крашэўскі – Песня гандальера
Л.Навіцкі (к.1830 – 1886) – Малітва з музычна-драматычнай фантазіі "Ноч на могілках", сл. Ю.І.Крашэўскага, пераклад з польскай С.Немагай
Л.Навіцкі - Вальс-фантазія "Ноч на Лысай гары"
К.Крашэўскі – Полька Мі-бемоль мажор
В.Кажынскі – "Звон вечара", сл. Ю.І.Крашэўскага, пераклад з польскай С.Немагай
К.Крашэўскі – Паланез Соль мажор
Ю.І.Крашэўскі – Элегія "Кахай мяне"
Ю. Інчык – Песня з-над Віліі (ІІ), да 50-годдзя творчай дзейнасці Ю.І.Крашэўскага
"Я не паспею, я не паспею..." — выдыхала хвалямі нецярпення Душа: "...Я баюся не паспець зразумець час, эпоху, стагоддзе, баюся не заспець жывымі тых, хто мне так патрэбны, так неабходны, з кім мне абавязкова варта быць побач, і каму я патрэбны, і каму я неабходны, без каго маё існаванне не набудзе той вастрыні і смеласці, рызыкоўнасці і дзёрзкасці... Таму пусціце мяне, пусціце, я магу не паспець!.."
Так сакатала Душа, яшчэ ненароджаная, трымльцівая сваім нецярпеннем, прагным парываннем хутчэй нарадзіцца. Душа выспявала і жадала ўпасці ў жыццё. Душа неакрэсленая, бязмежная. І чыстая. Нібы воблака.
Яна ўвайшла ў цела з улоння той, чыё святло было так роўнае яму, чыя роднасць была неабдымнай і касмічнай. Маці так баялася французскага нашэсця 1812 года, што мушана была неадкладна пакінуць родную Пружаншчыну і схавацца ў варшаўскім гатэлю. Там і нарадзіўся будучы дзеяч Юзаф Ігнацы Крашэўскі, якому праз сваю рупнасць і інтэлектуальную "ненаежнасці" лёсам наканавана было трапіць ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
"...Хутчэй! Мне трэба туды, дзе неба, дзе навальніцы, дзе куры, бычкі, старыя бярозы, дзе самыя лепшыя гусі з іх самымі лепшымі пёркамі. Іх пёркі спатрэбяцца, каб напісаць 600 тамоў літаратурнай, даследчыцкай працы, каб гэтым пяром я мог зрабіць нататкі і замалёўкі самага дзівоснага месца майго зямнога існавання. Я ўслаўлю гусінае пяро малюючы абрысы, рысы, народу, сярод якога буду жыць, яго хаціны, саламяныя дахі, неверагоднай прыгажосці і годнасці постаці, іх убранне: мужчынскае, жаночае, дзявочае, юначае; іх уборы святочныя, абрадавыя, штодзённыя, іх капялюшы і капялюшыкі, іх хусты і хусцінкі. Я запішу іх гаворку, я збяру іх песні, напішу іх гісторыю, на якую яны забыліся, пра іх род вялікі і магутны, пра іх каралёў і каралеў, пра іх звычаі і паводзіны. Я паступлю ў Віленскі універсітэт і захаплюся паўстаннем, тым самым, ад падзей якога будзе пакутаваць чулая душа Шапэна. Я назбіраю сяброў і аднадумцаў. Я напішу не меньш, чым Бальзак. Каб мой народ мог ганарыцца мной не меней за французскі. Я напішу! Я напішу 223 раманы, я буду нават ствараць музыку, бо яна — тая каштоўнасць, якая "не перастае быць", якая з вечнасці прыйшоўшы, ў вечнасць сыходзіць і там жыве. Так здарыцца, што я нараджуся далёка ад дому — ў гатэлі і памру далёка ад дому — ў гатэлі. Але хіба гэта так істотна? Я паспею пажыць ў Дрэздэне, паспею займець сваю друкарню і адседзець за кратамі свой другі "тэрмін". У 72 гады я здолею закахацца. Я зноў адчую цеплыню закаханай жанчыны і буду з яе рук есці цёплую бульбу, якую яна прынясе мне ў турму, ведаючы мой хворы страўнік. Я праеду ўсю Еўропу, яе гарады і сталіцы, але душа мая штовечар і штодня будзе вяртацца на ціхія балоты Палесся... І нікога, і нічога я так і не змагу палюбіць, як тыя балотныя туманы, густое паветра і глыбокае неба. Вось чаму я так спяшаюся. Я спяшаюся прызнацца гэтай зямлі ў сваім глыбокім зачараванні. Я хачу ўкленчыць самаму лепшаму куточку гэтай планеты, які так несправядліва абмінае шчаслівы лёс! Вось чаго ябаюся не паспець! А мая душа агніста вібруеў прадчуванні першых надрукаваных радкоў: "Калі і ёсць дзе край ціхі, спакойны, то гэта Палессе наша..." Бо сэрца ў мяне — ліцьвінскае...
Ларыса Сімаковіч