Ticket office:

+375 17 396-16-17

Booking tickets
Год качества

“Мой сябар Джэйсан” по произведению американской писательницы Синтии Лорд: ПРЕМЬЕРА

Date: 17.10.2016 beginning at 15:00

ПРЕМЬЕРА
"Мой сябар Джэйсан" по произведению американской писательницы Синтии Лорд
По инициативе Общественного объединения
"Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам" (ОО "БелАПДИиМИ")
Автор инсценировки, режиссер-постановщик – Сергей Ковальчик
Исполнитель – Виктория Ковальчик
Сценография – Александра Ковальчик
Моноспектакль рассказывает про девочку Кэтрин, у которой есть брат Дэвид. Он живет в своем собственном мире и не всегда понимает, что окружающая действительность требует определенного поведения. Для него Кэтрин придумывает правила общения, составляя которые она сама начинает более внимательно вглядываться в поступки людей. Однажды она знакомится с Джейсоном – юношей, которому еще труднее вступать в контакт с другими. Он не встает с инвалидного кресла, не может говорить, хотя все слышит и понимает. Так начинается настоящая дружба, которая проходит испытания, но в итоге Кэтрин и Джейсон учатся понимать друг друга. Для юношества и взрослых.

Прэм'ера!!!
17, 19 кастрычніка і 16, 23 лістапада 2016 г. Пачатак а 15.00
Монаспектакль "Мой сябар Джэйсан"
паводле твора Сінціі Лорд "Правілы"

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар музычнага афармлення –
Сяргей Кавальчык. Выканаўца – Вікторыя Кавальчык.
Сцэнаграфія – Аляксандра Кавальчык. Пераклад – Крысціна Пучынская.

Монаспектакль распавядае пра дзяўчынку Кэтрын, у якой ёсць брат Дэвід. Ён жыве ў сваім асобным свеце і не заўсёды разумее, што навакольная рэчаіснасць патрабуе адпаведных паводзін. Для яго Кэтрын і прыдумвае правілы адносін, складаючы якія, яна сама больш уважліва ўглядаецца ў паводзіны людзей. Аднойчы яна знаёміцца з Джэйсанам – хлопчыкам, якому яшчэ больш складана кантактаваць з іншымі. Ён не ўстае з інваліднага вазку, не можа гаварыць, але ўсё чуе і разумее. Так пачынаецца сапраўднае сяброўства, якое праходзіць выпрабаванні, але ў выніку Кэтрын і Джэйсан навучаюцца разумець адзін аднаго.
Спектакль створаны паводле кнігі амерыканскай пісьменніцы Сінціі Лорд "Правілы". Кніга атрымала рэкордную колькасць літаратурных узнагарод, у тым ліку Медаль Джона Ньюбэры – амерыканскую штогадовую літаратурную прэмію за звышзначны ўклад у развіццё літаратуры для дзяцей.
"Мой сябар Джэйсан" – першы на беларускай тэатральнай сцэне рэпертуарны спектакль, які звяртаецца да праблемы сацыялізацыі асобы з аутызмам. Крысціна Пучынская ўпершыню, спецыяльна для Тэатра "Зніч" пераклала кнігу Сінціі Лорд на беларускую мову. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – Сяргей Кавальчык, адзін з вядучых тэатральных дзеячаў сучаснай Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, уладальнік Медаля Францыска Скарыны.
Праект рэалізаваны па ініцыятыве Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" (ГА "БелАДДІіМІ") і пры падтрымцы "Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю" (USAID). Мэтай праекту з'яўляецца стварэнне станоўчага вобразу людзей з інваліднасцю і падтрымка пазітыўнага стаўлення да іх сродкамі мастацтва як магчымасць пераадолення стыгматызацыі і дыскрымінацыі ў сучасным грамадстве.

Дырэктар – мастацкі кіраўнік Тэатра "Знiч": Галіна Дзягілева.

Просім падцвердзіць сваю прысутнасць па тэл.: +375 17 331 75 53, +375 29 185 84 79, + 375 29 155 08 97. .