Ticket office:

+375 17 396-16-17

Booking tickets
Год качества

Внимание! Концерт ПЕРЕНЕСЕН на 13 июня! Рок-опера "Чародей"

Date: 13.05.2017 beginning at 19:00
Category: Popular music

Внимание! Концерт ПЕРЕНЕСЕН на 13 июня!

Усяслаў Чарадзей трапляе ў кіеўскую вязніцу і выклікае сабе на дапамогу Касю, дзяўчыну з сучаснай Беларусі. Гэтага не можа быць, скажаце Вы? Але не трэба недаацэньваць Чарадзея! Згаздiцеся, калі не наяве, то ў нашых снах мы дакладна можам падарожнічаць у часе і прасторы. А зараз у'явiце сабе, што можа той, каго клiкаюць Чараздеям!

У фантастычных снах – Усяслаў адпраўляецца ў будучыню, a Кася падарожнiчае ў мінулае – героі і сустракаюцца ўпершыню. Больш мы не будзем расказваць сюжэт, трымаючы інтрыгу да прэм'еры...

Фолк-рок опера «Чарадзей» – гэта ўнікальны беларускі музычны праект, якi створаны Раманам Арловым (J-Морс, «Чехов», «Буржуазия», «У нескладовае», інш.) па матывах летапісных крыніц аб жыцці і прыгодах знакамітага полацкага князя Ўсяслава Чарадзея.

У праэкце ўзялi ўдзел студэнты Інстытута Сучасных Ведаў імя Шырокава, салісты філарманічнага ансамблю «Купалінка» Уладзімір Сцяпанкоў і Вольга Касцючэнка. Часам заяўляюцца запрошаныя «зоркі», такія як Канстанцiн Гарачы, Яўген Чалышаў, Владзiмiр Міхновіч, Карэн Карапецян.
У склад труппы таксама уваходзяць Юры Вялюга, бубны, перкуссія («Харошкі»), Яўген Сцяпанаў, бас-гітара (The Road Dogs).

Працягласць праграмы – 115 хвілін.
Праект пройдзе з выкарыстаннем сучасных мультымедыя-тэхналёгій.

Рэжысёр праекта – Уладзімір Арцімедаў (Інстытут Сучасных Ведаў імя Шырокава).
Стварэнне буйной формы – лагічны этап развіцця любога кампазітара і музыкі. У 2013 годзе на замову МінКульта і канала ОНТ Раманам Арловым з суаўтарамі была створана рок-сюіта «Беларусь – Святая Зямля», каля 12 хвілінаў даўжынёй. Гэты твор азначыў адпраўную кропку працы над рок-фолк операй «Чарадзей».