Piña colada. Латиноамериканская ночь
(произведения композиторов Бразилии, Эквадора, Аргентины, Венесуэлы)
Солист - Владислав Плиговка баян
Дирижер - Херардо Эстрада (Венесуэла)
Тры калумбійскіх танца, пяць бразільскіх мініяцюр, аргенцінская мілонга, метро ў Мехіка-Сіці і нават Венесуэльскі лёс — у праграме "Лацінаамерыканская ноч" Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі 24 лістапада 2015 года на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.
Музыка Рафаэля Асуна, Альдемара Рамэра, Леанарда Кардэнаса, Хавьера Альварэса, Марыяноа Марэса, Фернанда Леона Рэнгіфа, Эдмунда Вілані-Кортэса складае другі канцэрт абанементнага цыкла "Тры вечары з камерным аркестрам" — "Пінья Калада".
У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат Міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка.
Дырыжор — заснавальнік Баліварыянскага аркестра штата Карабобо. У якасці запрошанага дырыжора Херарда Эстрада выступал са шматлікімі аркестрамі Венесуэлы, сярод іх — Нацыянальны філарманічны аркестр і Муніцыпальны сімфанічны аркестр Каракаса. Супрацоўнічаў з вядучымі аркестрамі Аргенціны, Калумбіі, Чылі, Эквадора, Перу, ЗША, Галандыі, Іспаніі, Германіі, Японіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Чэхіі і Беларусі.
Музыкант і дырыжор выступае за паглыбленне культурных і эканамічных кантактаў паміж Венесуэлай і Беларуссю. Ён з'яўляецца першым сакратаром Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі і каардынатарам Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра ў Мінску.
Херарда Эстрада ўзнагароджаны Медалём Бойкі пры Карабобо першай ступені, Залатым медальёнам, ордэнам "Вялікага камандора", ордэнам Каралеўскай акадэміі музыкі ў Валенсіі. Херарда Эстрада — уладальнік Залатой дырыжорскай палачкі 2015 года.
У Беларусі Херарда Эстрада дырыжыруе творамі венесуэльскіх і лацінаамерыканскіх кампазітараў дзеля спрыяння распаўсюджання венесуэльскай музычнай спадчыны за межамі сваёй радзімы.