Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И. Жиновича
Авторский концерт композитора Олега Молчана
Премьера программы « Молитва» на стихи Янки Купалы
30 сакавіка 2016 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца аўтарскі канцэрт кампазітара Алега Молчана з прэм'ерным выкананнем песеннага цыкла "Малiтва" на вершы Янкі Купалы. Гэты песенны спектакль з'яўляецца вынікам буйнейшай кампазітарскай працы Алега Молчана – аднаго з самых папулярных сучасных кампазітараў Беларусі. З паэзіяй Янкі Купалы звязана ўсё творчае жыццё Алега Молчана. У спадчыне кампазітара шмат музыкі на вершы паэта. Так, напрыклад, харавы цыкл "Я нясу вам дар" на словы Янкі Купалы, напісаны ў 1986 годзе, стаў хрэстаматйным у асяроддзі акадэмічных музыкантаў і зрабіўся адным з найбольш часта выконваемых сучасных харавых твораў.
У 1994-м годзе Алег Молчан напісаў песню на вершы Янкі Купалы "Малітва". Менавіта гэты твор стаў музычнай візітоўкай вялікага Песняра Уладзіміра Мулявіна, з якім маэстра Молчан пазнаёміўся і працаваў поруч у ансамблі "Песняры". За гэтыя гады "Малітва" стала духоўным гімнам Беларусі, адной з самых пранікнёных лірыка-патрыятычных песень аб нашай краіне.
І вось Алег Молчан зноў звяртаецца да паэзіі Янкі Купалы. У 2007-2012 гг. кампазітар стварае шэраг новых песень на вершы вялікага паэта і аб'ядноўвае іх у цыкл пад назвай "Малітва". У цыкл ўвайшло каля 20 кампазіцый (уключаючы знакамітую "Малітву"). Усе яны ўпершыню прагучаць 30 сакавіка 2016 г. у выкананні вядомых артыстаў беларуской эстрады. Гэта – "песняры" Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, Уладзімір Ткачэнка, Вадзім Касенка, а таксама Ірына Відава, Алег Сямёнаў, Сяргей Якуш, вакальная група "Чысты голас", салісты аркестра Марына Васілеўская, Андрэй Коласаў, Анастасія Рачыцкая і іншыя артысты. Усе яны выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі ім. І. Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца. У праграме прыме ўдзел харэаграфічны ансамбль "Харошкі" пад кіраўніцтвам Валенціны Гаявой.
За дырыжорскім пультам будзе вядомы музыкант, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.
Канцэрт стане сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.
Даведкі:
+375291503495