Билетная касса:

+375 17 396-16-17

Заказ билетов

Год качества

Концерт-мемориал поэтов Рыгора Бородулина и Геннадия Буравкина «Струны сэрца чыстага»

Дата: 10.11.2015 начало в 19:00

Концерт-мемориал поэтов Рыгора Бородулина и Геннадия Буравкина
«Струны сэрца чыстага»

Национальный академический народный оркестр Республики Беларусь им. И.Жиновича
Художественный руководитель и главный дирижер – народный артист Беларуси, профессор Михаил Козинец

Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь
Главный дирижер – народный артист Беларуси, профессор Александр Анисимов

Заслуженный коллектив Государственная академическая хоровая капелла Республики Беларусь им. Г.Ширмы
Художественный руководитель и главный дирижер – народная артистка Беларуси, профессор Людмила Ефимова

Автор проекта и дирижер – Михаил Козинец

В программе:
Песни на стихи поэтов
А.Мдивани – Симфония №6 «Полоцкие письмена» для солиста, хора и симфонического оркестра в 2-х частях
Солистка Национального академического Большого театра оперы и балета Беларуси –
Татьяна Гаврилова сопрано

Игорь Задорожный
Андрей Колосов
Дмитрий Войтюшкевич
Анастасия Рачицкая
Сергей Якуш

Образцовая эстрадная студия «Поём вместе» Дворца культуры г.Молодечно
Художественный руководитель – Елена Атрашкевич

Вокальная группа «Диамант» под руководством Натальи Шестерень

10 лістапада 2015 г. ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт-мемарыял паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна "Струны сэрца чыстага". Ідэя правядзення мемарыяльнай вечарыны належыць народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу – выдатнаму музыканту і глыбокаму знаўцу беларускай літаратуры і паэзіі. Творчасць вялікіх паэтаў беларускай зямлі Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна заўсёды адыгрывала вялікую ролю ў творчай дзейнасці маэстра Казінца, у фарміраванні яго светапогляду.
– Любоў да беларускай паэзіі прыйшла да мяне ў далёкія 60-я гады пад уплывам вершаў Барадуліна і Бураўкіна, – гаворыць Міхаіл Казінец. – Мы былі з аднаго пакалення, а з Генадзем Бураўкіным яшчэ і сябравалі. Рыгор Барадулін – першаадкрывальнік новых даляглядаў у лексіцы паэзіі. У яго вершах рассыпаны рызынкі народнага гумару. Генадзь Бураўкін – паэт-лірык, але і ў ранняй, і ў позняй лірыцы ён заўсёды паўстае вялікім філосафам і грамадзянінам. І Барадулін, і Бураўкін – гэта носьбіты беларускасці, абодва вельмі тонка адчувалі беларускую мову. Лёс распарадзіўся так, што яны пайшлі з жыцця амаль адначасова, адзін за адным – вясной 2014 года...
Канцэрт "Струны сэрца чыстага" будзе складзены з 2-х аддзяленняў. У 1-м прагучаць песні на вершы паэтаў. У суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца будуць спяваць Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў і іншыя артысты. Прагучаць галасы паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна, якія будуць чытаць свае вершы.
У 2-м аддзяленні Міхаіл Казінец будзе дырыжыраваць Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі. Для выканання абрана Шостая сімфонія Андрэя Мдывані "Полацкія пісьмёны" – твор, які апавядае пра выдатных дзеячоў старажытнасці – Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну. Постаці нашых вялікіх сучаснікаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна нібы становяцца ў адзін шэраг з гэтымі вялікімі гістарычнымі асобамі...