Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне квіткоў
Год качества

Вішнякова Таццяна (канцэртмайстар)

Вішнякова Таццяна (канцэртмайстар)

Таццяна Вішнякова (1951–2024) скончыла Сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.Чайкоўскага (классы прафесара В.Мержанава і М.Банка) і аспірантуру МДК.

Працавала ў Белдзяржфілармоніі з 1974 года. Выступала з такімі вядомымі салістамі як заслужаны арстыст БССР Фёдар Севасцьянаў (вакал), народны артыст БССР Аркадзь Астрамецкі (цымбалы), заслужаная артыстка БССР Станіслава Гулевіч (меца-сапрана), лаўрэат міжнародных конкурсаў Мікалай Марэцкі (домра, мандаліна), заслужаны артыст БССР Уладзімір Вепрык, народная артыстка СССР Святлана Данілюк, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Краснадубскі (барытон). У апошнія гады Таццяна Вішнякова пастаянна супрацоўнічала з лаўрэатам міжнародных конкурсаў Нэлі Душчынскай (сапрана). Канцэртныя выступленні Таццяны Вішняковай адбыліся ў краінах былога СССР, Германіі, Польшчы.