Білетная каса:

+375 17 331-16-17

Замаўленне квіткоў

Aria mundi: Ирына Лой (сапрана)

Дата: 16.02.2019 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

“ARIA MUNDI”

 

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскага конкурсаў,

салістка Таджыкскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета

імя Сахрыдзін Айні

Ірына Лой сапрана

 

Партыя фартэпіяна – дыпламант міжнароднага конкурсу

Кацярына Петрыкава

 

У канцэрце бяруць удзел:

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Юлія Лебядзенка скрыпка

Узорны дзіцячы хор “Пунсовыя ветразі” ДМШМ №2 імя М.І.Аладава г. Мінска

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Уладзімір Лой

Канцэртмайстар – Ганна Лой

 

Вядучая – Кацярына Ваданосава

Аўтар праекта – Ірына Лой

 

“Яна спявае на дзесяці мовах свету.

Каханнем, якое не мае межаў, яна злучае музычны Усход і Захад.

…дасціпная Кася…

…чароўная Джульета…

…закаханая Русалка…

…гарэзлівая Разалінда…

 …і шматлікія іншыя гераіні оперных сцэн сустрэнуцца ў канцэртнай праграме ARIA MUNDI 

лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Таджыкскага нацыянальнагаакадэмічнага тэатра оперы  і балета імя Сахрыддзіна Айні — Ірыны Лой.

Сустрэча адбудзецца 16 лютага на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы.  

…16 лютага — каханне не спыняе рэй!..”

 

“Яна вярнулася на Беларусь.

Прагне дзейнасці і сцэнічных увасабленняў.

Прагне творчасці.

Зачаравана операй і тэатрам. Не баіцца сцэнічных эксперыментаў і рызыкоўнай эпатажнасці.

Зачаравана музыкай не меньш, чым музыкай роднай мовы. Яе беларуская мова, не забытая на чужыне, ліецца густым малаком, плынна і нетаропка. Ноты нядаўняй настальгіі знікаюць, застаецца асалода ад вымаўленага цёплага, роднага слова.

Яна марыць увасобіць у яшчэ нествораных операх усіх гераічных жанчын беларускай гісторыі, пачынаючы з Рагнеды да Эміліі Плятэр. У яе галаве гатовы спектакль “Чатыры восені Барабары Раддзівіл”…

А пакуль… Пакуль яна спявае.

Знаёмцеся! — ІРЫНА ЛОЙ!

Бліжэйшым часам — сольны філарманічны канцэрт — 16 лютага, субота, Малая зала імя Р.Шырмы, а 19.00 гадзіне.

Яна будзе рада знаёмству!”

Ларыса Сімаковіч

Aria mundi: Ирина Лой