І аддзяленне
Г.Свірыдаў – Музычныя ілюстрацыі да аповесці А.Пушкіна “Завея”
Ж.Ібер – Камернае канцэрціна
Саліст – Мікіта Пятроў
ІІ аддзяленне
С.Пракоф’еў – Фрагменты з балета “Рамэа і Джульета”
А.Крэпен – “Палёт саксафона”
Салістка – Дар’я Бабко
“BELSAXO GALA”
Аркестр саксафонаў “BELSAXO”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Павел Казак
Салісты – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў
Дар’я Бабко
Мікіта Пятроў
Павел Казак
***
Аркестр саксафонаў BELSAXO сёлета святкуе сваю знамянальную дату – 5 гадоў! Першы канцэрт адбыўся ў дзень нараджэння выбітнага беларускага кампазітара Яўгена Глебава.
За гэты час прайшла вялікая колькасць яркіх канцэртаў, прэм’ерных выкананняў як арыгінальнай музыкі, гэтак і незвычайныя інтэрпрэтацыі твораў, якія ўвайшлі ў рэпертуар камерных, духавых, сімфанічных аркестраў. Аркестр саксафонаў з’яўляецца сталым удзельнікам упадабанай “Класікі ў Ратушы”, дзівячы гасцей і жыхароў сталіцы. Музычная палітра калектыву размаітая: ад барока да авангарду і джаза.
У канцэртнай праграме “BELSAXO GALA” прагучаць перліны сусветнай музыкі. Георгі Свірыдаў і яго знакамітыя музычныя ілюстрацыі да аповесці А.Пушкіна “Завея” падораць адчуванне надыходнай зімы.
Знакавы твор для кожнага саксафаніста – Камернае канцэрціна Жака Ібера. Непаўторная гарманічная мова, меладызм, энергічная рытміка, аўтарская задумка будуць расчынены майстрам сваёй справы Мікітам Пятровым.
Вечная тэма кахання паўстане перад слухачамі ў фрагментах з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”.
Сучасны блок адкрые твор Алана Крэпена “Палёт саксафона” ў прачытанні яркай і самабытнай салісткі Дар’і Бабко.
Салісты:
- Мікіта Пятроў – дацэнт кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, артыст заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга, саліст квартэта саксафаністаў SAXAS. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
- Дар’я Бабко – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салістка ансамбля “Чараўніцы”. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
- Павел Казак – выкладчык, мастацкі кіраўнік і дырыжор духавога аркестра, загаднік аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, саліст квартэта саксафаністаў SAXAS. Заснавальнік, мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра саксафонаў BELSAXO. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.