Цыкл канцэртаў “Дзіцячыя гады любімых кампазітараў”
канцэрт чацвёрты
“РОБЕРТ ШУМАН”
Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Музыказнаўца – Анатоль Парэцкі
“Напэўна гэта важна: з дзяцінства жыць сярод кніг, быць сынам кнігавыдаўца, назіраць за тым, як і з чаго збіраецца кожная наступная кніга, каб пазней захапіцца літаратурнай творчасцю і нечакана пачаць пісаць музыку.
Пазней заснаваць сваю газету і зарэкамендаваць сябе прыхільнікам новых накірункаў музыкі і змагаром з абмежаваным кансерватызмам і бюргерствам.
Дзяцінства сярод кніг, побач з выдавецтвам і кніжнай крамай “Браты Шуман”, якія становяцца важным літаратурным і палітычным цэнтрам не толькі горада Цвіккау, але і ўсёй Саксоніі. Дзяцінства ў сям’і выдаўца, які лічыць сваёй місіяй выданне на роднай мове класікаў сусветнай літаратуры.
Зайздроснае дзяцінства, напоўненае пошукам паэтычных рыфмаў, прыгожых сугуччаў на раяле, збіраннем кветак у садзе, стварэннем дзіцячага тэатра і завучваннем вершаў любімага Байрана…
9 сакавіка ў чацвёртым канцэрце цыкла “Дзіцячыя гады любімых кампазітараў” “сустрэча з дзяцінствам” Роберта Шумана.
Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Музыказнаўца – Анатоль Парэцкі
Малая зала імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі
Пачатак — а 15.00”
Ларыса Сімаковіч