Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Джаз для дзяцей: “Калядны канцэрт”

Дата: 07.01.2023 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Джаз

7 студзеня 2023 г. а 15 гадзіне ў рамках праекта “Джаз для дзяцей” мы прэзентуем вашай увазе “Калядны канцэрт”. Для святочнай праграмы мы выбралі 12 чароўных гісторый і 12 музычных твораў, створаных да Каляд і Новага года. Пра кожны музычны твор і казку мы раскажам вам цікавыя, але не вельмі вядомыя факты.

Будзе пазнавальна, музычна, літаратурна і вельмі святочна!

Прыходзьце, будзем вам вельмі рады!

***

“Джаз для дзяцей” – гэта:

– штомесячныя аўтарскія джазавыя канцэрты для дзяцей і іх бацькоў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

– кожны канцэрт у рамках праекта “Джаз для дзяцей” – гэта тэматычная праграма, складзеная з вядомых класічных і джазавых твораў у аўтарскіх аранжаваннях, зробленых спецыяльна для маленькіх слухачоў прафесійным джазавым калектывам Беларусі – VIP Jazz Андрэя Славінскага;

– тэматыка кожнага канцэрта злучана з дзіцячай літаратурай: мы расказваем аб кнігах з дапамогай музыкі;

– “kid friendly-атмасфера”: мы рады бачыць слухачоў кожнага ўзросту, нават самых маленькіх!

 

Джаз для детей: «Рождественский концерт»