“Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”
«Ферэнц Ліст – арганны партрэт»
Лаўрэат міжнародных конкурсаў
Расціслаў Выграненка (Беларусь-Польшча)
Прэлюдыя “In domum Domini ibimus”
Прэлюдыя і фуга на імя BACH
Прэлюдыя “Weinen, Klagen, Sorgen, Zagen”
Варыяцыі на тэму Баха “Weinen, Klagen, Sorgen, Zagen”
Інтрадукцыя, фуга і магніфікат з Дантэ-сімфоніі “Заручыны”
Фантазія і фуга “Ad nos, ad salutarem undam”
Музыказнаўца – кандыдат мастацтвазнаўства
Вольга Савіцкая
Расціслаў Выграненка — загадкавы музыкант “некампраміснага выканання”.
Такім яго ведаюць у музычным свеце — з вельмі асабістым стаўленнем да каралеўскага інструмента, жывой субстанцыі, якая дазваляе падслухаць новыя ідэі і тэмы, натхніць на незвычайныя музычныя ўвасабленні.
Лаўрэат шматлікіх міжнародных арганных конкурсаў у Польшчы і Швейцарыі Расціслаў Выграненка паспяхова гастралюе па Еўропе. У яго рэпертуары 1500 арганных твораў XVI—XX стагоддзяў.
Расціслаў знаёмы з арганамі Гамбурга, Бона, Ольдэнбургу, Дюсельдорфа, Брусэля, Арэца, Вероны, Венецыі, Прагі, Варшавы, Кракава, Любліна, і інш. Музыкант гастралюе па ўсім свеце, а ў Беларусь прыязджае, каб сабраць інфармацыю пра старыя арганы беларускіх касцёлаў і, па магчымасці, адрэстаўраваць іх — як гэта здарылася з арганам касцёла Святой Дзевы Марыі ў Міёрах. Расціслаў Выграненка — аўтар манаграфіі “Нашы арганы”, якая хутка ўбачыць свет.
15 сакавіка на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі прагучыць яго новая праграма —
“Ферэнц Ліст – арганны партрэт”.
Музыказнаўца і вядучая канцэрта – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга САВІЦКАЯ